Лукашэнка назваў «добрым антыковідным лекам» сыр. Пра тое, ці сапраўды сытуацыя з каранавірусам у Беларусі кантралюецца, як сьцьвярджае Аляксандар Лукашэнка, «Настоящее время» спытала ў лекара-рэаніматоляга зь Віцебску Расьціслава Савіцкага.
Паразмаўлялі з тымі, у каго дыягнаставаны каранавірус, і даведаліся, што адбываецца ў паліклініках і шпіталях у другую хвалю эпідэміі.
Прэм’ер Чэхіі Андрэй Бабіш 23 кастрычніка прапанаваў сысьці ў адстаўку міністру аховы здароўя Раману Прымулу і лідэру кіроўнай партыі ANO Яраславу Фалтынэку.
На плошчы Незалежнасьці каля Дома ўраду рабочыя разьбіраюць сцэну, якую ўстаўлёўвалі ўчора. «Такое ўказаньне», — скаказалі яны.
У шэрагу краінаў Эўропы вяртаюць карантынныя захады, касуюць традыцыйныя калядныя кірмашы
Сусьветная арганізацыя здароўя паведаміла пра рэкордны прырост хворых на COVID-19 — 423 918 чалавек.
Нават калі людзі пакрыюць унутраную частку рота хімічным рэчывам, што забівае каранавірус, значная колькасьць яго часьцінак ўсё роўна застаецца ў арганізьме, піша амэрыканская The New York Times.
Мэр Прагі Здэнэк Гржыб абвясьціў, што з наступнага тыдня пойдзе працаваць валянтэрам у адзін зь мясцовых шпіталяў, дзе лечаць заражаных каранавірусам.
У Беларусі на 22 кастрычніка афіцыйна зарэгістравалі 90 380 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Мэдыкі дыягнаставалі каранавірус у сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
Урад Чэхіі 21 кастрычніка на надзвычайным пасяджэньні пастанавіў з 6-й гадзіны раніцы 22 кастрычніка закрыць большасьць гандлёвых і сэрвісных устаноў і абмежаваць свабоднае перамяшчэньне людзей.
Францускі «Ваксігрып» павінен зьявіцца ў Беларусі ў другой палове лістапада. А вось галяндзкага «Інфлюваку» сёлета больш ня будзе.
Агульная колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце набліжаецца да 41 мільёна чалавек, як вынікае са статыстыкі ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза. Памерлі ад хваробы больш за 1,1 мільён чалавек.
З 22 кастрычніка іншаземцы змогуць праехаць транзытам празь Беларусь без даведкі пра адсутнасьць COVID-19 і без 10-дзённай самаізаляцыі, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
У Фэйсбуку атрымалі розгалас пасты маскоўскага асьпіранта Аляксандра Кудраўцава (гл. тут і тут), у якіх ён рэзка крытыкуе антыкаранавірусную вакцыну, распрацаваную ў новасібірскім навуковым цэнтры «Вэктар».
У Беларусі зарэгістравалі 619 новых выпадкаў COVID-19.
Жывы каранавірус выяўлены на ўпакоўках замарожаных прадуктаў у Кітаі. Улады краіны заяўляюць, што выпадкаў перадачы інфэкцыі спажыўцам не было, і рызыка таго, што гэта адбудзецца, невялікая, інфармуе брытанская The Guardian.
Міністэрства інфармацыі скасавала штогадовую міжнародную выставу «СМІ ў Беларусі».
Праз рост выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі Міністэрства аховы здароўя зацьвердзіла мэтадычныя рэкамэндацыі для прафіляктыкі захворваньня ў кампаніях і на прадпрыемствах.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 88 290 чалавек, ад пачатку эпідэміі пацьверджана 933 сьмерці, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі на 17 кастрычніка афіцыйна зарэгістравалі 87 063 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла міністэрства здароўя ў Тэлеграме.
Цяпер праводзіцца шмат дасьледаваньняў для ацэнкі доўгатэрміновых наступстваў пандэміі. Таксама лекары шукаюць спосабы прадухіленьня і лячэньня ўстойлівых сымптомаў, піша амэрыканская The New York Times.
У рэдакцыю Rebenok.by зьвярнуліся пэдагогі сярэдняй школы № 66 Менску. Паводле іх, каранавірусам тут заразіліся каля 15 калегаў, якія працуюць у старэйшых клясах. Хварэюць і дзеці, але школу на карантын не закрываюць.
Пандэмія каранавірусу новага тыпу надалей пашыраецца. На 16 кастрычніка ў сьвеце зафіксавана 39 млн 251 тысяча тых, хто заразіўся, і больш за 1 млн 104 тысячы памерлых.
Дактары Беларусі запісалі відэазварот, у якім выказалі абурэньне «чарговай порцыяй крывадушша ад Міністэрства аховы здароўя», якое ўвязвае рост захворваньня на COVID-19 з масавымі пратэстамі. Зварот выкладзены ў ютуб.
Ува ўсёй Эўропе ўрады ўводзяць паўторныя абмежаваньні, спрабуючы супрацьстаяць росту захворваньняў.
Вакцына «ЭпиВакКорона» зарэгістраваная паводле асаблівай працэдуры, і мэдыкі павінны апавяшчаць назіральныя органы пра кожны выпадак яе ўжываньня.
Ліга чэмпіёнаў хакейнага сэзону 2020/21 не адбудзецца праз пандэмію каранавірусу, паведаміла прэс-служба турніру.
На 13 кастрычніка ў Беларусі афіцыйна пацьверджаныя агулам 84 524 выпадкі заражэньня COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграме.
Фармацэўтычная кампанія Johnson & Johnson часова прыпыніла трэцюю фазу клінічных выпрабаваньняў вакцыны ад COVID-19 з прычыны «невытлумачальнай» хваробы ў аднаго з добраахвотнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні кампаніі.
За 10 кастрычніка Ўсясьветная арганізацыя здароўя налічыла 383 359 новых хворых з каранавірусам.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў суботу пра 5300 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам.
Раней чэмпіянат Эўропы, які меўся прайсьці ў Менску з 16 па 21 чэрвеня, перанесьлі на нявызначаны тэрмін.
Апошні раз такі сутачны прырост (вышэй за 500) выпадкаў інфэкцыі рэгістравалі 22 чэрвеня
Згодна з новым дасьледаваньнем, у шпіталізаваных пацыентаў назіраліся прыкметы пагаршэньня нэўралягічнай функцыі — ад дэзарыентацыі да каматознай неўспрымальнасьці, піша The New York Times.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі ад пачатку эпідэміі дасягнула 82 471, паведаміла міністэрства здароўя 9 кастрычніка.
Валянтэрская кампанія BYCOVID19, якая дапамагала мэдыкам падчас першай хвалі пандэміі каранавірусу, заявіла, што ня будзе перазапускаць праект з прыходам другой хвалі.
Усясьветная арганізацыя здароўя паведаміла, што за апошнія суткі ў сьвеце заразіліся каранавірусам 338 779 чалавек. Гэта рэкордная колькасьць за ўвесь час эпідэміі COVID-19.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што краіна ўступіла ў другую хвалю эпідэміі каранавірусу.
Выглядае, што Лукашэнка жадае нам масава хварэць на каранавірус. Здаецца, яшчэ крыху, і ён будзе жадаць усім нам сьмерці, каб мы перасталі нарэшце яму замінаць у ягонай альтэрнатыўнай рэальнасьці.
Вырашальную ролю ў паскораным стварэньні і сэртыфікацыі першай расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V» адыгралі асабістыя сувязі яе распрацоўшчыкаў, сьмелае пераразьмеркаваньне дзяржаўных сродкаў і піяр, а ўдзел у выпрабаваньнях дачкі Ўладзіміра Пуціна быў практычна прадвызначаны
У Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце выявілі каранавірус у 30 студэнтаў і супрацоўнікаў, паведаміў рэктарат у афіцыйным тэлеграм-канале МДЛУ.
Аляксандар Лукашэнка 8 кастрычніка на нарадзе з прадстаўнікамі сфэры аховы здароўя пракамэнтаваў нядзельныя пратэставыя акцыі ў кантэксьце распаўсюджваньня каранавірусу COVID-19 у Беларусі.
Адразу ў некалькіх гульцоў пацьвердзілі COVID-19.
З 1 кастрычніка ў Віцебску мэдыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. 7 кастрычніка ў Беларусі зафіксавалі 415 новых выпадкаў захворваньня на COVID-19.
Чэхія ўзначаліла сьпіс краінаў ЭЗ паводле колькасьці новых выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён.
Вакцына супраць COVID-19 можа быць гатовая да канца 2020 году, заявіў прэзыдэнт Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Гебрэесус.
У Беларусі на 6 кастрычніка зарэгістравана 81 090 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Амэрыканскія Цэнтры кантролю і прафіляктыкі хваробаў (CDC) паведамілі, што вірус, які выклікае COVID-19, можа распаўсюджвацца, лётаючы ў паветры гадзінамі, піша «Голас Амэрыкі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак вечарам быў выпісаны з вайсковага шпіталя і вярнуўся ў Белы дом пасьля чатырох дзён шпіталізацыі з дыягназам COVID-19.
Загрузіць яшчэ