Міністэрства інфармацыі скасавала штогадовую міжнародную выставу «СМІ ў Беларусі».
Фармальная прычына — сытуацыя з каранавірусам.
Выставу плянавалі правесьці 4–5 сьнежня.
Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя выдала рэкамэндацыі для барацьбы з COVID-19. Сярод іншага заклікалі адмовіцца ад масавых захадаў з удзелам больш як 5 чалавек.