Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ: Вакцына супраць COVID-19 можа быць гатовая да канца 2020 году


Вакцына супраць COVID-19 можа быць гатовая да канца 2020 году, заявіў прэзыдэнт Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Гебрэесус.

«Нам спатрэбіцца вакцына, і ёсьць надзея, што мы можам мець вакцыну да канца гэтага году. Надзея ёсьць », - сказаў Гебрэесус падчас пасяджэньня Выканаўчай рады САЗ.

Брытанская кампанія AstraZeneca нядаўна паведаміла, што яе кандыдат на вакцыну дайшоў да фінальнай фазы выпрабаваньняў у ЗША. Аднак 9 верасьня кампанія вырашыла часова прыпыніць выпрабаваньні пасьля таго, як у аднаго з удзельнікаў дасьледаваньняў выявілі незразумелую хваробу. Празь некалькі дзён выпрабаваньні аднавілі.

Брытанская кампанія The Cambridge паведаміла, што яе вакцына будзе выпрабаваная амаль на 30 000 чалавек рознага расавага, этнічнага і геаграфічнага паходжаньня.

Два іншыя кандыдаты на вакцыну пачалі праходзіць апошнюю стадыю тэставаньня гэтым летам на дзясятках тысяч чалавек у ЗША. Адна з гэтых вакцын была распрацаваная Нацыянальным інстытутам здароўя ЗША і вырабляецца кампаніяй Moderna Inc., а другую распрацоўваюць супольна амэрыканская кампанія Pfizer Inc. і нямецкая BioNTech.

Пра рэгістрацыю першай у сьвеце вакцыны ад COVID-19 ужо заявілі ў Расеі. Мэдычныя экспэрты паставілі пад сумнеў рэгістрацыю вакцыны Sputnik-V, бо трэцяя, заключная фаза выпрабаваньняў вакцыны яшчэ не завершаная.

САЗ разьлічвае забясьпечыць два мільярды доз вакцын да канца 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG