За суткі ў Расеі выяўлена 25 142 новых хворых на каранавірус. Гэты паказчык безупынна расьце з канца траўня. Больш за дзень новых выпадкаў у 2021 годзе было толькі 1 і 2 студзеня, пра што сьведчыць статыстыка расейскага штабу па барацьбе з эпідэміяй.
За суткі ўлады Расеі прызналі сьмерць 663 чалавек з COVID-19, гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў з пачатку пандэміі. Лік вядомых уладам хворых упершыню перавысіў 400 тысяч і склаў 404 115.
Улады Расеі афіцыйна прызналі сьмерць 137 925 чалавек ад каранавірусу, але незалежныя экспэрты ўпэўненыя, што памерлых магло быць у тры разы больш. Больш чым у 25 рэгіёнах Расеі ўведзеная абавязковая вакцынацыя часткі насельніцтва. У многіх рэгіёнах, у тым ліку Маскве, жыхары павінны самаізалявацца пры зьяўленьні першых сымптомаў любой прастуды.
А як у Беларусі?
Тым часам у Беларусі па стане на 4 ліпеня афіцыйна былі зарэгістраваныя 421 тысячы 350 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. За суткі Мінздароўя Беларусі зафіксавала 10 сьмерцяў ад каранавірусу, за ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 3 тысячы 185 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
Гэтыя лічбы незалежныя экспэрты ацэньваюць як заніжаныя. Амаль штодня Мініздароўя дае лічбу ў 10 памерлых ад каранавірусу.