Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя падзеліцца 30 мільёнамі дозаў вакцыны ад COVID-19 да канца 2021 году


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Францыя зьбіраецца падзяліцца 30 мільёнамі дозаў вакцыны ад COVID-19 зь іншымі краінамі да канца 2021 году, паведаміў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у твітэры.

«Надзвычайнае становішча ў сфэры міжнароднага грамадзкага здароўя не завяршылася. Як частка эўрапейскай ініцыятывы, Францыя абавязалася падзяліцца ня менш як 30 мільёнамі дозаў вакцыны да канца 2021 у дадатак да фінансаваньня ACT-A (праграма фінансаваньня доступу да сродкаў процідзеяньня COVID-19. — РС), — заявіў Макрон.

Па дадзеных Цэнтру сыстэмных дасьледаваньняў пры Ўнівэрсытэце Джонза Гопкінза, у сьвеце выявілі больш за 165,6 мільёна выпадкаў COVID-19. Ад выкліканых хваробай ускладненьняў памерлі 3,432 мільёна чалавек.

Паводле падлікаў Цэнтру, у сьвеце ўжо ўкалолі амаль 1,5 мільярда дозаў вакцыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG