Насіць маскі павінныя ўсе грамадзяне, у тым ліку дзеці ад сямі гадоў, — у памяшканьнях і грамадзкім транспарце. Лекары раяць закрываць дыхальныя шляхі на масавых мерапрыемствах на сьвежым паветры, у тым ліку падчас параду ЛГБТ у Тэль-Авіве.
Па дадзеных уладаў, за апошнія суткі ў Ізраілі выявілі 169 выпадкаў заражэньня COVID-19, чаго не было ўжо некалькі месяцаў. Людзям не раяць лётаць за мяжу, асабліва з дзецьмі, якіх не прышчапілі супраць COVID-19.
Па дадзеных ізраільскіх мэдыкаў, у большасьці выпадкаў індыйскі штам фіксуюць у тых, хто вярнуўся з-за мяжы. Частка з іх была цалкам прышчэпленая. Як правіла, яны лёгка пераносяць хваробу.
Амаль усе карантынныя абмежаваньні з прычыны каранавірусу ў Ізраілі былі зьнятыя з 1 чэрвеня. З 15 чэрвеня ізраільцянам дазволілі не насіць маскі ў памяшканьнях.
З пачатку пандэміі каранавірусу ў Ізраілі мэдыкі знайшлі больш за 840 тысяч выпадкаў COVID-19. Памерлі амаль шэсьць з паловай тысячаў чалавек. Паводле апошніх зьвестак, у краіне прышчэплена больш за 50% жыхароў.