Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі будуць прыплочваць, каб моладзь вакцынавалася. У Беларусі дадуць купоны на пакупкі са зьніжкай


Пляж каля Атэнаў. Ілюстрацыйнае фота
Пляж каля Атэнаў. Ілюстрацыйнае фота

Прэм’ер-міністар Кірыякас Міцатакіс заявіў, што Грэцыя заплаціць 150 эўраў маладым людзям ва ўзросьце да 26 гадоў за атрыманьне першай дозы вакцыны ад COVID-19.

Агенцтва AP паведамляе, што грошы паступяць у выглядзе крэдыту на лічбавы кашалёк. Іх можна будзе выдаткаваць на паслугі з турыстычнай і забаўляльнай сфэраў. «Напрыклад, на квіткі на самалёт, паром або цягнік, на арэнду аўтамабіля, на кемпінг або гатэль, а таксама на паход у кіно, у тэатар, на канцэрт або ў музэй», — патлумачыў прэмʼер-міністар.

Праграма пачне дзейнічаць з 15 ліпеня. Тыя маладыя людзі, якія ўжо зрабілі прышчэпкі, атрымаюць «сэртыфікаты на закупы».

Міцатакіс дадаў, што такімі захадамі Грэцыя, эканоміка якой моцна залежыць ад турызму, шукае спосабы вакцынаваць большую частку насельніцтва і аднавіць эканоміку. Урад таксама вывучае юрыдычныя варыянты, як зрабіць вакцынацыю абавязковай для іншых катэгорый грамадзян, напрыклад, для пэрсаналу дамоў састарэлых.

На сёньняшні дзень у Грэцыі прышчэплена 34% насельніцтва.

У Беларусі таксама запусьцілі акцыі для прышчэпленых ад каранавірусу. Усім прышчэпленым у пункце вакцынацыі ўнівэрмагу «Беларусь» у Менску з 1 ліпеня будуць даваць купон на пакупкі са зьніжкай ва ўнівэрмагу. Хаця ў краіне, паводле лічбаў, якія прадстаўляюцца Міністэрствам аховы здароўя, статыстыка за 28 чэрвеня прадэманстравала прырост новых хворых ковідам усяго ў колькасьці 441 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG