Мясцовыя праваабаронцы паведамляюць, што Вольгу Семчанку затрымалі ў цэнтры гораду і даставілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі. Пра затрыманьне стала вядома ад ейнага знаёмца, якога міліцыянты папрасілі забраць яе ровар ад кінатэатру «Радзіма»
У відэагостынгу YouTube і пэўных іншых сэрвісах Google адбыўся збой — атрымаць доступ да іх не ўдаецца многім карыстальнікам зь Беларусі. Пра гэта кажа інфармацыя DownDetector, піша Tut.by.
Размаўляем з Францішкам Вячоркам, дарадцам Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах, пра тое, як працуе каманда Ціханоўскай, пра ролю Эўразьвязу і ЗША ў вырашэньні беларускага крызісу, пра тое, з кім і пра што будзе гаварыць Лукашэнка.
„Не магу маўчаць“ — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Судзьдзя Фрунзэнскага суду Бугук Н.М. прысудзіла Юліі Радзівіл штраф за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Сьведкі-міліцыянты у суд не прыйшлі.
Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным адбылася сёньня. Паводле БЕЛТА, падчас размовы «кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі самы шырокі спэктар тэм».
Уцёкі аднаго з арганізатараў страйкаму «Беларуськалію», горнага інжынэра Дзьмітрыя Кудзялевіча, з допыту ў КДБ у Салігорску нагадваюць дэтэктыўную гісторыю. Але ён выбраўся зь яе пасьпяхова — пасьпеў перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі і зьехаць спачатку ва Ўкраіну, а потым у Польшчу.
Дзьвюх маіх знаёмых, ніяк не зьвязаных паміж сабой, нядаўна спрабавалі згвалціць. З адной гэта здарылася на працы, з другой — дома ў вельмі блізкага сябра. Абедзьве спрабуюць пакараць крыўдзіцеляў «у прававым полі», і ў абедзьвюх гэта ня надта атрымліваецца.
Стала вядома аб тым, што Ангела Мэркель і Сьвятлана Ціханоўская правядуць перамовы на сустрэчы, якая адбудзецца 6 кастрычніка ў Бэрліне.
Яна выкладала на катэдры майстэрства актора тэатральнага факультэту. На паўстаўкі яна была мастацкім кіраўніком акторскага курсу.
2 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень негвалтоўных мэтадаў барацьбы.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што выбары ў Беларусі былі фальсыфікацыяй і прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка сам сябе прывёў да прысягі, паведамляе «Інтэрфакс».
Жыхарка Віцебску Тацяна Севярынец падала заяўку ў выканкам на правядзеньне пікету на ўласнай лёджыі. 30 верасьня суд расцаніў маханьне бел-чырвона-белым сьцягам зь лёджыі Севярынцаў як несанкцыянаванае пікетаваньне.
Абанэнты МТС паведамляюць Свабодзе пра рассылку ад імя «MVD» (праўдападобна, Міністэрства ўнутраных спраў). У СМС адрасата называюць «парушальнікам парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
Сэйм Латвіі ў чацьвер на пасяджэньні прыняў заяву аб непрызнаньні Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам Беларусі, паведамляе прэс-служба заканадаўчага органа, як перадае ТАСС.
Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году, гэта адбылося ў Баранавічах на лесьвічнай пляцоўцы на вачах у жонкі Дар'і і дачкі Паўліны. Спачатку адвезьлі на Акрэсьціна, пасьля ў ізалятар на вуліцы Валадарскага, зь сярэдзіны жніўня Ігар у жодзінскай турме.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін згодны шукаць рашэньні крызісу ў Беларусі і падключаць да гэтага працэсу АБСЭ, заявіў у чацьвер прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон
Паразмаўлялі з беларусамі, якія прыдумалі крутыя пратэставыя касьцюмы і зладзілі пэрформансы.
Жыхары менскага кварталу Кашары — Ляхаўка 1 кастрычніка правялі акцыю ў двары дома, дзе была майстэрня мастака, які зьехаў зь Беларусі з палітычных прычын.
«Палітыка гвалту абсалютна бясплённая. У адказ на сілу наша рашучасьць толькі ўзрастае», — прызэрка чэмпіянату Эўропы ў баскетболе, капітан нацыянальнай зборнай Кацярына Сныціна пра моц беларусаў і сваёй зьняволенай сяброўкі.
Паліну Шарэнду-Панасюк, жонку палітвязьня, актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнды, камісія ў справах непаўналетніх папярэдзіла аб недапушчэньні браць з сабой на мірныя акцыі пратэсту дзяцей.
Андрэй Астаповіч працаваў старшым сьледчым СК Партызанскага раёну Менску. 16 жніўня ён звольніўся, не жадаючы «ўдзельнічаць ва ўтойваньні злачынстваў» і выконваць «злачынныя загады».
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што дэфіцыт даверу да ўкраінскіх калегаў вядзе да нанясеньня шкоды двухбаковым дачыненьням, інфармуе Інтэрфакс.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выказала думку, што краіна страціла незалежныя сродкі масавай інфармацыі на фоне адкліканьня ліцэнзіі ў сеткавага выданьня TUT. by, піша ТАСС.
Рэктар Віленскага ўнівэрсытэту Рымвідас Пятраўскас уручыў Сьвятлане Ціханоўскай сымбалічны мэмарандум з запэўненьнямі ў гатовасьці ВНУ дапамагчы беларускім студэнтам у атрыманьні адукацыі паводле эўрапейскіх стандартаў
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Святлана Ціханоўская зрабіла шэраг палітычных заяваў у інтэрвію францускай радыёстанцыі RTL.
Падчас акцый у мінулыя выходныя і тыднем раней журналісты і праваабаронцы заўважылі, што сілавікі ў рэгіёнах — Горадня, Гомель, Берасьце — паводзілі сябе падчас затрыманьняў пратэстоўцаў больш жорстка і груба, чым у Менску.
Рэктар Віленскага ўнівэрсытэту, прафэсар Рымвідас Пэтраўскас уручыў Сьвятлане Ціханоўскай дэклярацыю ад імя ўнівэрсытэту з такім абяцаньнем. Ужо ёсьць студэнты, якія падалі заяўкі на стыпэндыі Віленскага ўнівэрсытэту.
Праект Freedom Belarus выпусьціў відэа, прысьвечанае сіле, сьмеласьці і сумленнасьці беларускіх жанчын.
Сёньня ў Брусэлі пачынаецца двухдзённы саміт лідэраў Эўразьвязу ў рамках так званай Эўрапейскай рады. Радыё Свабода атрымала праект рэзалюцыі ў справе Беларусі.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала зьвярнуўся да тых супрацоўнікаў, якія не чынілі гвалту і не заплямілі сябе зьдзекамі зь беларусаў.
6 кангрэсмэнаў (3 рэспубліканцы і 3 дэмакраты) унесьлі ў Палату прадстаўнікоў ЗША законапраект пра зьмены ў «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі».
63-гадовая прыхільніца пераменаў Вольга Серакова ў судзе заявіла, што ўдзельнічала ў Маршы, бо ў афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ня верыць. Такую выснову яна зрабіла з таго, што калі яна была назіральніцай, ёй не далі працаваць на ўчастку для галасаваньня, а на яе скаргі прыйшлі адпіскі.
16-гадовага Мікіту Залатарова з Гомля трымаюць у СІЗА, яго арыштавалі дома 11 жніўня. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве паводле часткі 3 артыкулу 339. Нібыта Мікіта кінуў у бок супрацоўніка міліцыі, які за ім гнаўся, бутэльку з запальнай сумесьсю.
Сёньня раніцай камунальныя службы ўмацавалі на сьцяне старажытнага Лідзкага замку вялікі чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг РБ. Аднак вечарам сьцяг зьнік.
Зьніклага блогера Эдуарда Пальчыса арыштавалі на 30 сутак, ён адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна. Пра гэта піша «Наша Ніва».
Ціск на жанчын з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй праз іх дзяцей становіцца новым трэндам у Беларусі. Гэта ня новая зьява, але апошнім часам яна набывае ўсё больш вялізныя маштабы.
Андрэя Вярбіцкага пасьля трох дзён шпіталізацыі адвезьлі ў ізалятар, дзе будуць трымаць да суду. Яму інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Гандбольны клюб «Віцязь» скасаваў 30 верасьня гульню з клюбам «Машэка» ў сувязі з арыштам баскетбалісткі Алены Леўчанкі, сябра Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі SOS BY.
Найстарэйшае Польскае этналягічнае таварыства, заснаванае ў 1895 годзе, выступіла з адкрытым лістом да беларускіх навукоўцаў і студэнтаў, у якім выказала салідарнасьць зь беларускай акадэмічнай супольнасьцю.
30 верасьня студэнты беларускіх унівэрсытэтаў масава выйшлі на «сядзячую дэманстрацыю» ў знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.
Затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанку, якая зьяўляецца ўдзельніцай незалежнага руху спартоўцаў SOS BY. Яе адвезьлі ў Ленінскі РУУС Менску.
Беларускі мадэльер Саша Варламаў, які цяпер жыве ў Нямеччыне, у інтэрвію ўкраінскаму агенцтву УНІАН расказаў пра скандальныя дэталі асабістага жыцьця Аляксандра Лукашэнкі.
У Гомлі 27 верасьня прайшоў Марш пратэсту. АМАП прымяняў пярцовы газ, страляў угару. Больш за 30 чалавек затрымалі. Вечарам 27 верасьня міліцыя прыйшла па Германа Сьняжкова.
Беларускі гурт Sumarok 29 верасьня апублікаваў кліп на песьню «Чэрці» з кадрамі з пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар’я Лосік расказала пра ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў турме № 8 у Жодзіне. Дарʼя лічыць, што мужу сьвядома ствараюць нечалавечыя ўмовы.
У нядзелю 27 верасьня ў Гомлі на Маршы быў затрыманы Дзьмітрый Івашкоў. 28 верасьня ягоныя бацькі даведаліся, што яму далі 20 сутак арышту, і яшчэ 7 сутак, якія ён «не даседзеў» у жніўні.
Амэрыканскія заканадаўцы са сваімі міжнароднымі калегамі накіравалі ліст Аляксандру Лукашэнку з патрабаваньнем неадкладна вызваліць лідэрку беларускай апазыцыі Марыю Калесьнікаву і зьняць зь яе ўсе абвінавачаньні, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Па выхадзе на волю з Жодзінскай турмы ў камэнтары для Свабоды спартовы журналіст Сяргей Шчурко назваў «сьмешнымі» суды, якія адбываюцца над удзельнікамі пратэставых акцый. Хутчэй гэта, на ягоны погляд, імітацыя законнасьці.
Сайт «Эўраопту» часткова недасяжны, працуе зь перабоямі. Адказнасьць узялі на сябе «Кібэрпартызаны».
Загрузіць яшчэ