Стала вядома аб тым, што Ангела Мэркель і экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правядуць перамовы на сустрэчы, якая адбудзецца 6 кастрычніка ў Бэрліне.
Пра гэта Свабодзе паведаміла прэсавая сакратарка Сьвятланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.
29 верасьня ў Вільні адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, які знаходзўіўся зь візытам у Літве.
30 верасьня адбылася тэлефонная размова паміж прэзыдэнтамі Францыі і Расеі.
1 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін мог бы быць пасярэднікам ва ўрэгуляваньні ўнутрыбеларускага крызісу.
І таксама 1 кастрычніка прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паведаміў, што, на яго разуменьне, Пуцін можа згадзіцца на ролю пасярэдніка і на ўдзел АБСЭ ва ўрэгуляваньні крызісу ў Беларусі.