У Маладэчне асудзілі двух гараджан, Уладзіслава Еўсьцігнеева і Паўла Пяскова. Жонка Паўла Пяскова Вераніка расказала Свабодзе, што яе муж зьбіраецца абскардзіць прысуд.
Прэмію Sonning 2021 атрымае ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.
Футбольныя заўзятары Ўкраіны ад жніўня праводзяць акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю, прыходзячы на матчы сваіх улюбёных камандаў зь беларускай атрыбутыкай.
28 верасьня ў Менску на вуліцы Маякоўскага,160 сабраліся мясцовыя жыхары. Такім чынам яны хацелі падтрымаць маленькую кавярню Star Coffee, якая частавала іх кавай падчас акцый.
Разьбіраемся, як пратэстуюць на буйным хімічным прадпрыемстве ў Горадні.
Нобэлеўскі ляўрэат і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады Святлана Алексіевіч знаходзіцца ў Бэрліне на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Пра гэта ў інтэрвію агенцтву ТАСС заявіў у аўторак прадстаўнік DAAD.
У відэазвароце да ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін таксама заявіў, што стасункі Масквы і Менску застаюцца брацкімі і саюзьніцкімі і не падпарадкуюцца каньюнктуры, паведамляе ТАСС.
Як заявіў «Нашай Ніве» праваабаронца пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, яны прызнаюць хлопцаў палітвязьнямі.
Знаныя атлеты са «Свабоднага аб’яданьня спартоўцаў Беларусі» запісалі зварот да сілавікоў, якія з закрытымі тварамі хапаюць пратэстоўцаў і сьведчаць супраць затрыманых у судах.
Народжаны ў Беларусі нарвэскі сьпявак, пераможца «Эўравізіі-2009» Аляксандар Рыбак у інтэрвію швэдзкаму публічнаму тэлеканалу SVT успомніў пра сустрэчу з Лукашэнкам і паасьцярогся выказвацца пра цяперашнія падзеі ў Беларусі.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, які знаходзіцца ў Літве з візытам і сустрэўся ў аўторак з былой кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, спадзяецца на тое, што дзякуючы ўключэньню ў працэс АБСЭ ўдасца завязаць дыялёг паміж уладамі Беларусі і апазыцыяй, паведамляе ТАСС.
Пасол Беларусі ў Аргентыне і Рэспубліцы Чылі, Парагваі і Перу па сумяшчальніцтве Ўладзімер Астапенка падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
29 верасьня суд у Маладэчне пакараў Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева пазбаўленьнем волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Міхаіл Партной, намесьнік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, у размове з выданьнем Tribuna.com адказаў на паведамленьні пра тое, што ён аказвае ціск на спартоўцаў, якія выказваюцца пра падзеі ў Беларусі і ходзяць на мірныя акцыі пратэсту
У раённых судах Гомля разглядалі справы затрыманых напярэдадні АМАПам. 27 верасьня падчас маршу супрацоўнікі АМАП ужывалі для разгону пярцовы газ, сьвятлашумавыя ракетніцы і халастыя стрэлы ўверх. Людзей жорстка затрымлівалі.
Справа распачатая паводле часткі 1 артыкула 342 КК «Арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Падазраванымі па ёй праходзяць 20 чалавек, датычных да акцыі ў Берасьці, якая адбылася 13 верасьня.
Увечары 26 верасьня супрацоўнікі Фрунзэнскага РУУС Менску затрымалі траіх студэнтаў (18 і 19 гадоў). Маладыя людзі падазраюцца ў нанясеньні шэрагу абразьлівых надпісаў на абвестках, расклееных каля пад'езду дома, дзе пражывае камандзір сталічнага АМАПу Дзьмітрый Балаба.
«Пад вокам зьдзертая скура і лоб расьсечаны». Жыхар Магілёва расказаў, як яго паранілі падчас разгону пратэсту 27 верасьня.
81 асоба ўжо прыехала на тэрыторыю Літвы. Яшчэ 26 чалавек папрасілі прытулку. Гэтую інфармацыю ў панядзелак прадаставіла BNS Міністэрства ўнутраных справаў.
Сёмы па ліку нядзельны Марш пратэсту прадэманстраваў, што людзей не спыняюць ні гвалт, ні надвор’е, ні стома, ні якія іншыя прычыны. Адбыўся своеасаблівы псыхалягічны пералом, пратэстоўцы канчаткова ўвайшлі ў рытм маратону: на пяцідзясяты дзень супраціву адкрылася другое дыханьне.
Сьвятлана Ціханоўская выступае супраць агульных і галіновых эканамічных санкцыяў, але падтрымлівае кропкавыя пэрсанальныя санкцыі супраць прадпрыемстваў і людзей, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал Ціханоўскай «Пул первой».
Тэатральная акторка, лідэр рок-гурту Naka Анастасія Шпакоўская, якая зьехала зь Беларусі разам зь дзецьмі, абвясьціла набор вучняў у першую беларускую дыстанцыйную школу, па заканчэньні якой будзе выдавацца атэстат дзяржаўнага ўзору Ўкраіны.
Экс-кіраўнік Смалявічаў Міхаіл Загорцаў патлумачыў сваё прызначэньне і звальненьне з расейскай адміністрацыі.
Зьвязаныя з народнымі пратэстамі падзеі ў Беларусі перайшлі ў сытуацыю, якую ў шахматах называюць патавай — калі ніводзін з бакоў ня можа перамагчы, але і прайграваць ня хоча. Такое меркаваньне ў эфіры Латвійскага тэлебачаньня выказаў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
Вячаслаў Смольскі, архітэктар-дызайнэр, вымушаны быў зьехаць ва Ўкраіну пасьля таго, як зьвярнуўся ў штаб Віктара Бабарыкі з прапановай выступіць сьведкай абвінавачаньня супраць сілавікоў у справе аб забойстве Аляксандра Тарайкоўскага.
Прадстаўнікі беларускай эміграцыі Эўропы, ЗША і Канады правялі 27 верасьня акцыі салідарнасьці зь беларускім народам, некаторыя зь якіх насілі фармат «народных інаўгурацый».
28 верасьня пасьля 10-дзённага арышту мусіў выйсьці на свабоду праваслаўны сьвятар Уладзімер Драбышэўскі.
У Менску прайшоў суд над рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам.
Праваабаронцам вядомыя імёны 380 затрыманых учора.
На раніцу 28 верасьня праваабаронцы даведаліся імёны больш як 340 затрыманых падчас нядзельных акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.
«Беларускаму народу трэба навучыцца знаходзіць агульную мову, замест таго каб весьці справу да раздраю ў рэспубліцы», — заявіў экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію Інтэрфаксу.
27 верасьня ў Менску прайшоў чарговы нядзельны марш пратэсту. Сёньняшняя акцыя прайшла пад лёзунгам «Народная інаўгурацыя сапраўднага прэзыдэнта».
Так ён адказаў францускаму прэзыдэнту Эманюэлю Макрону на заклік добраахвотна пакінуць пасаду.
27 верасьня ў Менску і рэгіёнах прайшлі нядзельныя маршы «Народная інаўгурацыя». Сьведкі паведамляюць, што ў Магілёве сілавікі выкарысталі сьвятлашумавыя гранаты, а ў Гомлі ўжылі сьлезацечны газ і былі чуваць стрэлы.
Удзельнікі акцыі прайшлі калёнай па вуліцы Савецкай, скандуючы «Берасьце, выходзь!», «Жыве Беларусь!», «Мы ідзем бясплатна!»
Як адзначыла прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава, каля 200 чалавек дастаўленыя ў аддзяленьні міліцыі.
У Горадні найбольш масавая акцыя пратэсту сабралася каля моладзевага цэнтру «Галяктыка». У першыя хвіліны дзясяткі людзей затрымалі.
У Гомлі прайшоў чарговы нядзельны марш пратэсту. Сілавікі выкарыстоўвалі зброю і спэцсродкі для разгону дэманстрантаў.
Дома і ў офісе Рамуальда Ўлана прайшлі ператрусы, канфіскаваная аргтэхніка, тэлефоны. Былога ўладальніка і галоўнага рэдактара «Новай газэты Смаргоні» падазраюць у паклёпе. Заведзеная крымінальная справа.
У менскім маршы «Народная інаўгурацыя» бяруць удзел да 100 тысяч чалавек. Такія ацэнкі карэспандэнтаў агенцтва «Інтэрфакс».
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы дыплямат і міністар культуры Павал Латушка заявіў пра гатоўнасьць стварыць альтэрнатыўную структуру Міністэрства замежных спраў краіны за мяжой.
Праваахоўнікі ў Гомлі ўжылі ў дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту сьлезацечны газ, паведамілі ў ГУУС Гомельскага аблвыканкаму.
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
У Менску, дзе ў нядзелю праходзіць несанкцыянаваная акцыя пратэсту апазыцыі, пачаліся перабоі з інтэрнэтам, адзін з апэратараў мабільнай сувязі патлумачыў гэта «распараджэньнем упаўнаважаных дзяржаўных органаў».
Тэлеканал «Настоящее время» ад 14:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх гарадоў у наўпроставым эфіры.
«Цэлы народ мацнейшы за аднаго чалавека, бо народ змагаецца за свае правы, сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей».
Пасьля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасьня заклікалі сёньня правесьці народную інаўгурацыю Сьвятланы Ціханоўскай, якую многія лічаць сапраўднай пераможцай выбараў 9 жніўня 2020 году.
Літоўскія дзеячы навукі і мастацтва, сярод іх Томас Вянцлава, Оскарас Каршуновас, Юозас Будрайціс, Эгідзіюс Александравічус, Мар’юс Івашкявічус, Гінтаўтас Мажэйкіс напісалі адкрыты ліст прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону напярэдадні яго візыту ў Літву.
Арыштаваныя актывісты «Эўрапейскай Беларусі» знаходзяцца на Акрэсьціна. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель і актывіст Павал Юхневіч у ІЧУ на завулку Акрэсьціна.
Загрузіць яшчэ