Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандбольны клюб «Віцязь» скасаваў гульню з прычыны арышту баскетбалісткі Леўчанкі


Алена Леўчанка
Алена Леўчанка

Гандбольны клюб «Віцязь» скасаваў 30 верасьня гульню з клюбам «Машэка» ў сувязі з арыштам баскетбалісткі Алены Леўчанкі, сябра Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі SOS BY.

«Гандбольны клюб „Віцязь“ лічыць арышт Алены Леўчанкі незаконным. У сувязі з гэтым мы ня маем маральнага права выходзіць сёньня на пляцоўку. У Фэдэрацыю гандболу быў накіраваны афіцыйны ліст, у якім гандбольны клюб „Віцязь“ адмаўляецца праводзіць сёньняшнюю дамашнюю гульню. Усьведамляючы магчымыя наступствы, мы сьвядома робім гэты крок, пратэстуючы супраць беззаконьня і гвалтоўнага ціску на грамадзян Беларусі», — напісалі ў Instagram-акаўнце клюбу.

Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў Беларусі SOS BY заклікала спартоўцаў байкатаваць спаборніцтвы, пакуль ня спыніцца перасьлед калегаў.

Баскетбалістку Алену Леўчанку 30 верасьня арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Леўчанку арыштавалі ў аэрапорце перад вылетам на плянавае лячэньне і рэабілітацыю. Праваахоўнікі праігнаравалі афіцыйныя дакумэнты і адвезьлі яе ў Ленінскае РУУС. За «супраціў» на спартоўку напісаў рапарт супрацоўнік Ленінскага РУСС Скараходаў, у астатнім абвінавачаньне грунтавалася на мітынговых фота баскетбалісткі ў СМІ і сацсетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG