Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Паўла Севярынца падала заяўку на правядзеньне пікету ва ўласнай кватэры


Тацяна Севярынец
Тацяна Севярынец

Жыхарка Віцебску Тацяна Севярынец падала заяўку ў выканкам на правядзеньне пікету на ўласнай лёджыі. 30 верасьня суд расцаніў маханьне бел-чырвона-белым сьцягам зь лёджыі Севярынцаў як несанкцыянаванае пікетаваньне.

Тацяну і Канстанціна Севярынцаў прызналі ў выніку вінаватымі ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Тацяну аштрафавалі на 25 базавых велічынь (675 рублёў), а яе мужу Канстанціну суд вынес папярэджаньне, бо для яго гэта была першая за год адміністрацыйная справа.

У размове са Свабодай Тацяна Севярынец сказала, што не разумее, як магчыма такое рашэньне, бо ў пашпарце кватэры лёджыя адзначаная як яе частка — тры мэтры.

«Ёсьць Нацыянальны прававы партал, які дае спасылку на партал камунальнай граматнасьці насельніцтва ад 24.03.2025 за нум.11. Там дакладна пазначана, што лёджыя — частка кватэры, належыць пакою, зь якім мяжуе. Правілы паводзін, як і ў кватэры: нельга шумець з 23.00 да 7.00. Я гэта ўсё судзьдзі даводзіла».

Тацяна Севярынец кажа, што калі атрымае дазвол на пікет ва ўласнай кватэры, то абавязкова яго правядзе і запросіць знаёмых.

30 жніўня Тацяна і Канстанцін Севярынцы разам з блогеркай Аленай Янушкоўскай зь лёджыі сваёй кватэры на 8-м паверсе віталі бел-чырвона-белым сьцягам калёну ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці, якая ішла па праспэкце Будаўнікоў. Актывістку і блогерку Алену Янушкоўскую за «пікет на лёджыі» ўжо пакаралі штрафам у 945 рублёў некалькі тыдняў таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG