Украінскі журналіст Аркадзь Бабчанка, які крытыкаваў беларускія пратэсты за мірны характар, у інтэрвію «Свабодзе» прызнаўся, што скарэктаваў думку пра радыкальны характар пратэстаў у Беларусі.
Рэнтген-лябаранту магілёўскай абласной стаматалягічнай паліклінікі Андрэю Вярбіцкаму, якога міліцыянты паранілі падчас ранейшага затрыманьня, прысудзілі яшчэ 12 сутак арышту. Сёньня сканчаўся яго папярэдні 14-дзённы прысуд.
Знаны беларускі спартовец, шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, сьпявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў падчас стрыму ў інстаграме Tribuna.com сказаў, што не плянуе вяртацца ў Беларусь.
Ганна Севярынец расказала тэлеканалу «Настоящее время», чаму на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ не было яе брата, які таксама пад арыштам, і чаму ўлады пачалі пагражаць ужываньнем зброі супраць пратэстоўцаў.
«Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжаньня зь імі недапушчальныя на нашым кантынэнце», — гаворыцца ў заяве.
Рыгора Памяранцава затрымалі ў нядзелю на праспэкце Машэрава ў Менску. Калі ён разам з жонкай і сынам ішоў па вуліцы, побач спыніліся мікрааўтобусы і амапаўцы пачалі хапаць людзей навокал.
У краме «Канфіскат» у Менску выставілі на продаж дзясяткі мабільных тэлефонаў, многія зь якіх пашкоджаныя. У сеціве выказваюцца меркаваньні, што гэта тэлефоны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.
Ці выканае Лукашэнка ўльтыматум Ціханоўскай? Калі не, то ці зробіць народ тое, да чаго заклікае Ціханоўская? Ці не прывядзе гэта да кровапраліцьця?
Прынамсі сямёх гарадзенцаў затрымалі ў апошнія дні па падазрэньні ў крымінальнай справе, нібыта яны датычныя да тэлеграм-чатаў у мікрараёнах.
Антраполяга Ўладзімера Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасьля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук
Пасьля падзеяў апошніх трох дзён у Беларусі і новай хвалі гвалту супраць беларускага народу з боку сілавых структур, дрэнна сьпіцца.
Тэрмін выкананьня — да 25 кастрычніка.
Падчас пратэстаў 12 кастрычніка ўва ўсёй Беларусі затрымалі ня менш за 126 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Большасьць зь іх у Менску.
Былая акторка Купалаўскага тэатру, сьпявачка Ганна Хітрык, якая цяпер жыве ў Ізраілі, расказвае, як была напісаная песьня «Письмо» аб пратэстах у Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Талачынскі раён чарговым разам панаракаў на «няўдзячны народ».
Марыя Калесьнікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.
На сустрэчы ў СІЗА КДБ Аляксандар Лукашэнка дазволіў Сяргею Ціханоўскаму патэлефанаваць Сьвятлане, калі даведаўся, што вязень не камунікуе з жонкай. Размова адбывалася ў прысутнасьці аховы. Пра гэта расказаў Tut.by адвакат Ціханоўскага Віктар Мацкевіч.
Уначы каля ўнівэрсаму «Рыга» ў Менску невядомыя ў балаклавах і шаломах разьбілі шыбу ў машыне і схапілі кіроўцу Ўладзімера Заранкіна, старэйшага сына кіраўніка Віцебску Вадзіма Заранкіна.
На пытаньні Радыё Свабода адказала Катарына Матэрнава, намесьніца генэральнага дырэктара дэпартамэнту Эўракамісіі ў эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні.
«Дакладна ведаю, што тое, што адбываецца апошнія дзесяцігодзьдзі, тое, што адбылося сёньня — гэта не нармальна, гэта вар’яцтва, гэта подла і бесчалавечна».
У Горадні марш пэнсіянэраў сабраў каля 60-70 чалавек. Скончыўся затрыманьнямі і шпіталем.
У гомельскай мастачкі Марыі Тульжанковай, якая тыдзень таму вярнулася пасьля навучаньня ў Польшчы, прайшоў ператрус.
У інтэрвію Свабодзе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ расказвае, чым яго ўразілі падзеі апошніх месяцаў у Беларусі, тлумачыць, чаму варта захаваць мірны характар пратэсту ў Беларусі і якая яго галоўная мэта, апрача сыходу Лукашэнкі.
Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч заявіў 12 кастрычніка, што «пры неабходнасьці» сілавікі будуць ужываць спэцсродкі і баявую зброю супраць пратэстоўцаў у Беларусі.
Пасьля жорсткага разгону нядзельнай акцыі пратэсту ў Менску 12 кастрычніка пэнсіянэры ў розных гарадах Беларусі сабраліся на акцыю пратэсту. Вядома пра акцыі ў Менску, Берасьці, Гомлі, Горадні, Магілёве, Лідзе.
12 кастрычніка ў Гомлі адбылося судовае паседжаньне ў грамадзянскай справе. 174 выбарнікі падалі скаргу на рашэньне гарсавету адмовіць у правядзеньні сходу для адкліканьня дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ірыны Даўгалы. Гэта былы галоўны ідэоляг вобласьці.
Натальлю Суславу затрымалі 11 кастрычніка. Міліцыя абвінаваціла яе ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 верасьня.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Жыхарка Менску Надзея Кандраценка расказала Свабодзе, як падчас «Маршу гонару» 11 кастрычніка байцы АМАП зьдзекаваліся зь мірных пратэстоўцаў.
Былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швайцарыі Павал Мацукевіч расказвае ў інтэрвію Свабодзе пра галоўную мэту паездкі Лукашэнкі да палітвязьняў, тлумачыць, чаму «канстытуцыйная рэформа» нявыгадная Лукашэнку, і адказвае на пытаньне пра козыр ягоных апанэнтаў.
Партал TuzinFM пасьля чатырох месяцаў перапынку аднавіў дзейнасьць у «рэвалюцыйным рэжыме» — цяпер гэта партал пра культурны супраціў.
Вадзім Мурашка паведаміў Свабодзе, што сёньня яго выпусьцілі з ІЧУ на завулку Акрэсьціна пасьля затрыманьня 11 кастрычніка.
Журналіста Алеся Пілецкага 12 кастрычніка апыталі ў Заводзкім РУУС Менску. Супраць Пілецкага пачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве паводле артыкула 23.34.
Падчас жорсткіх разгонаў дэманстрантаў 11 кастрычніка быў пабіты і затрыманы брат біятляністкі Дарʼі Домрачавай Мікіта.
Сяргей Ціханоўскі 10 кастрычніка быў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ. Пра гэта расказаў «Нашай ніве» адвакат арыштаванага паліттэхноляга Віталя Шклярава Антон Гашынскі.
МЗС Аўстрыі заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт над дэманстрантамі і вызваліць затрыманых падчас мірных пратэстаў.
Журналісцкая супольнасьць Беларусі патрабуе ад уладаў спыніць затрыманьні журналістаў і расьсьледаваць усе выпадкі парушэньня іхных правоў.
Колькасьць затрыманых на «Маршы гонару» ўва ўсёй краіне дасягнула амаль 600 чалавек. Сьпіс затрыманых абнаўляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле пракурора Менску Алега Лаўрухіна, справу завялі паводле такога артыкула, «бо за стырном гэтай спэцмашыны знаходзіўся супрацоўнік органаў унутраных справаў».
Сілавікі больш жорстка, чым у папярэднія тыдні, перашкаджалі збору дэманстрантаў
Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў відэа, зьнятае з аўтазака: на ім міліцыянты стаяць у шэрагу і па чарзе б'юць дубінкамі затрыманых.
У Берасьці 11 кастрычніка на акцыі пратэсту «Марш гонару» затрымалі ня менш за 25 чалавек, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Што засьведчылі «Маршы гонару», якія прайшлі ў 64-ы дзень пратэстаў? Ці паўплывала на іх сустрэча Лукашэнкі зь вязьнямі СІЗА КДБ? Як грамадзтва ў цэлым успрыняло гэты дыялёг?
У Магілёве міліцыя заблякавала месца, дзе ў цэнтры мелася прайсьці акцыя пратэсту
Агулам затрымалі каля 20 чалавек. У там ліку – выкладчыцу Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Натальлю Суславу, якая разам з былымі студэнтамі мелася адзначаць дзень нараджэньня. ДАІ спыніла іх аўтамабіль зь белымі і чырвонымі шарыкамі.
Некалькі сотняў чалавек прыйшлі на Савецкую плошчу ў Горадні 11 кастрычніка. Пратэстоўцы прайшлі маршам Савецкай вуліцай, больш за 10 чалавек затрымалі.
Колькасьць затрыманых на «Маршы годнасьці» па ўсёй Беларусі дасягнула 500 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».
11 кастрычніка ў Менску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны «Марш гонару». Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў мірных акцый.
«Марш годнасьці» у Менску суправаджаецца гвалтам, параўнальным зь першымі днямі жнівеньскага супраціву.
На сустрэчы ў «Амэрыканцы», акрамя Лукашэнкі, прысутнічалі яшчэ 12 чалавек. Апазнаць удалося 11 зь іх.
Загрузіць яшчэ