Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура палічыла разбор вадамёта гвалтам над супрацоўнікам міліцыі


Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТБ заявіў пракурор Менску Алег Лаўрухін.

Праз вадамёт, які раскамплектавалі пратэстоўцы ў Менску 4 кастрычніка, завялі справу аб гвалце супраць супрацоўніка міліцыі.

Паводле Лаўрухіна, справу завялі паводле такога артыкула, «бо за стырном гэтай спэцмашыны знаходзіўся супрацоўнік органаў унутраных справаў».

«Такім чынам, учыненыя дзеяньні накіраваныя на перашкоду гэтай дзейнасьці, кваліфікуюцца як гвалт у дачыненьні да супрацоўніка ў сувязі з выкананьнем ім сваіх службовых абавязкаў», — сказаў пракурор.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG