Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пасыпаліся іскры з вачэй, цякла па галаве кроў». Брат Дар’і Домрачавай расказаў пра жорсткае затрыманьне. ВІДЭА


Мікіта Домрачаў пасьля зьбіцьця АМАПам
Мікіта Домрачаў пасьля зьбіцьця АМАПам

Падчас жорсткіх разгонаў дэманстрантаў 11 кастрычніка быў пабіты і затрыманы брат біятляністкі Дарʼі Домрачавай Мікіта, архітэктар. Сёньня ён ужо дома.

Мікіта расказаў парталу Tut.by падрабязнасьці гэтага здарэньня, а таксама пацьвердзіў, што яго затрыманьне патрапіла на відэа.

«Учора я ехаў па роварнай дарожцы ўздоўж набярэжнай у раёне Зыбіцкай да мамы. Даехаўшы да моста, я ўбачыў, як да мяне з крыкамі бягуць людзі ў аліўкавай форме. Я спалохаўся, павярнуў у іншы бок, але адтуль, з-за рогу будынку, выбег іншы натоўп сілавікоў, ужо ў чорным», — сказаў Мікіта.

«Яны проста павалілі мяне з ровара і, нічога не тлумачачы, пачалі біць. У мяне пасыпаліся іскры з вачэй, цякла па галаве кроў. Я спалохаўся за свой ровар — ён у мяне ўжо 10 гадоў і вельмі мне дарагі, я спрабаваў вырвацца, каб зьберагчы яго.

Але мяне закінулі ў мікрааўтобус. Там мне пагражалі, тыцкалі дубінкай. Ад удараў і крыві на твары я нічога ня бачыў», — дадаў ён.

У РУУС склалі пратакол, у якім абвінавацілі хлопца ў тым, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Судзіць Мікіту будуць у судзе Фрунзэнскага раёну Менску.

Вось так Мікіта выглядае пасьля зьбіцьця і затрыманьня:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG