Лінкі ўнівэрсальнага доступу

48 арганізацый выступілі ў абарону зьняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава


Акцыя ў падтрымку затрыманых журналістаў, архіўнае фота
Акцыя ў падтрымку затрыманых журналістаў, архіўнае фота

Сябры «Плятформы грамадзянскай салідарнасьці» выказалі трывогу з нагоды затрыманьня 13 студзеня журналіста Андрэя Аляксандрава і яго партнэркі Ірыны Злобінай. Пад зваротам падпісаліся амаль паўсотні арганізацый з розных краін сьвету.

Андрэй Аляксандраў зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе, пачатай упраўленьнем Сьледчага камітэту ў Менску паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

На наступны дзень пасьля ягонага арышту сілавікі правялі ператрус у офісе агенцтва БелаПАН, шукаючы доказы, зьвязаныя з крымінальнай справай. Было канфіскавана каля дзясятка адзінак абсталяваньня, пэрсанальныя кампутары.

«Андрэй Аляксандраў мае досьвед працы ў Радзе Беларускай асацыяцыі журналістаў і няўрадавых арганізацыях, якія факусуюцца на свабодзе слова, — „Індэкс цэнзуры“, „Артыкль 19“, Плятформа грамадзянскай салідарнасьці. Сотні выпадкаў рэпрэсій супраць журналістаў, якія займаліся сваёй прафэсіяй, задакумэнтаваныя ў Беларусі летась. Напады працягваюцца і ў 2021-м. Андрэй — адзін зь дзевяці журналістаў у сьпісе палітзьняволеных, які вядзецца праваабарончымі арганізацыямі», — гаворыцца ў супольнай заяве.

Сябры «Плятформы грамадзянскай салідарнасьці» асуджаюць арышты Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай, заклікаюць беларускія ўлады вызваліць іх і зьняць усе абвінавачаньні. Рэпрэсіўныя захады, прынятыя ў адказ на выказваньне крытычных думак, зьяўляюцца відавочным парушэньнем міжнародных абавязаньняў Беларусі.

Падпісанты вітаюць праяўленую ўвагу з боку прадстаўнікоў АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ і заклікаюць іншыя органы і дзяржавы-ўдзельніцы зрабіць крокі, каб спрыяць вызваленьню Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і іншых асобаў, пазбаўленых волі за мірныя грамадзянскія дзеяньні.

Сьпіс з паўсотні арганізацый, якія падтрымалі заяву, прыведзены ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG