Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтка-галадоўніца: «Жыцьцё Ігара Лосіка павінна быць захаванае»


Студэнцкая акцыя салідарнасьці з затрыманымі, ілюстрацыйнае фота
Студэнцкая акцыя салідарнасьці з затрыманымі, ілюстрацыйнае фота

Студэнтка Беларускага дзяржаўнага мэдунівэрсытэту Маргарыта Трафімовіч, якая абвясьціла галадоўку на знак салідарнасьці зь сям’ёй палітвязьня Ігара Лосіка, пракамэнтавала сваё рашэньне.

«Я прытрымліваюся галадоўкі толькі з той мэтай, каб Ігар спыніў яе. Лічу, што яго жыцьцё павінна быць захавана, і бачу свой учынак адзіным крокам, які магу са свайго боку зьдзейсьніць», — сказала яна агенцтву БелаПАН.

Студэнтка галадае з 19 студзеня і, па яе словах, адчувае сябе добра. Як будучы лекар «лічыць здароўе і жыцьцё найвышэйшай каштоўнасьцю і вельмі хоча, каб у сям’і Лосікаў быў бацька і муж».

20 студзеня стала вядома, што на знак салідарнасьці зь Ігарам Лосікам абвясьцілі галадоўку дзьве дзяўчыны з мэдунівэрсытэту — акрамя Маргарыты Трафімовіч, таксама і Элеанора Арзуманян. Апошняя сказала, што будзе галадаць «столькі часу, на колькі хопіць сіл».

У гэты ж дзень стала вядома, што два праваслаўныя сьвятары падалі ў Сьледчы камітэт хадайніцтвы пра асабістую паруку ў дачыненьні да блогера. Яны матывавалі свой крок спробай дапамагчы Ігару Лосіку захаваць жыцьцё.

Стваральнік тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» галадае ў жодзінскай турме ўжо 38-ы дзень. Па словах адваката Дзьмітрыя Лепрэтара, апошнім часам стан яго здароўя пагоршыўся — зьняволены адчувае слабасьць, артэрыяльны ціск нестабільны. Нягледзячы на дрэннае самаадчуваньне, Ігар Лосік заяўляе, што будзе галадаць далей.

Ігар Лосік знаходзіцца пад вартай з 25 чэрвеня мінулага году і прызнаны палітвязьнем. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

15 сьнежня яму прад’явілі новае абвінавачаньне — на падставе арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

Вязень віны не прызнаў і абвясьціў бестэрміновую галадоўку да зьняцьця ўсіх абвінавачаньняў і зьмены меры стрыманьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG