Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі байца Аляксея Кудзіна, які адправіў у накаўт сілавіка ў Маладэчне. Яго чакае экстрадыцыя


Аляксей Кудзін падчас падзеяў 10 жніўня ў Маладэчне
Аляксей Кудзін падчас падзеяў 10 жніўня ў Маладэчне

Чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу са жніўня быў пад хатнім арыштам, але ўцёк з краіны. У Расеі яго затрымалі.

Пра затрыманьне Кудзіна на сваёй старонцы ў Instagram паведаміў Беларускі фонд спартовай салідарнасьці. Яшчэ на 19 лістапада ў маладэчанскім судзе прызначылі першае пасяджэньне ў справе байца, аднак Аляксей Кудзін у суд не прыехаў, пасьля чаго быў абвешчаны ў вышук.

Пазьней спартовец напісаў у інтэрнэце, што зьехаў зь Беларусі. Пра яго пляны пакінуць краіну ня ведала нават жонка.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці ў паведамленьні пра затрыманьне Кудзіна папрасіў грамадзкай падтрымкі, бо ў выпадку экстрадыцыі з Расеі ў Беларусь яго могуць чакаць «катаваньні, рэпрэсіі і нават сьмерць».

Кудзіна затрымалі на акцыі пратэсту недалёка ад маладачанскага гарадзкога парку 10 жніўня. Адпусьцілі 21 жніўня, пачаўшы супраць байца крымінальную справу і выбраўшы меру стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу 363 Крымінальнага кодэксу («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак»).

Па гэтым артыкуле мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Аляксей Кудзін — заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён сьвету ў тайскім боксе сярод аматараў і ў кікбоксінгу сярод прафэсіяналаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG