На гэтым фота — сябры гомельскай каманды «Страна для жизни». 15 траўня 2020 году ЦВК скончыла прыём дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзыдэнты.
Пакуль невядома, калі пачнецца працэс ў справе кансультанта Радыё Свабода.
Журналістку Tut.by Любоў Касьпяровіч, затрыманую 14 траўня каля Дома правасудзьдзя ў Менску, адправілі ў турму на Акрэсьціна.
У заключны дзень трохдзённага візыту ў Атэны 14 траўня беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчы зь міністрам замежных справаў Грэцыі Нікасам Дэндыясам і прэмʼер-міністрам Паўночнай Македоніі Зоранам Заевым.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі вязьнямі яшчэ пяць чалавек, гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».
ЗША аднаўляюць санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай галіны. Глядзім, што адбываецца з нафтаперапрацоўкай.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму», заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» генпракурор Беларусі Андрэй Швед, паведамляе Onliner.
Асуджаны на 3 гады «хіміі» палітвязень Арцём Вінакураў уцёк зь Беларусі ў Эўразьвяз. Студэнта БДУІР судзілі за тое, што падчас лекцыі 26 кастрычніка ён заклікаў студэнтаў далучыцца да агульнанацыянальнага страйку. Справу завялі па звароце рэктара ўнівэрсытэту.
Беларускія студэнты, якія пакінулі Беларусь з палітычных прычынаў, расказалі, калі ў іх пачаліся праблемы на радзіме, як яны атрымалі дапамогу ў ЭГУ і як цяпер пачуваюцца ў іншай краіне. Спыталіся ў прадстаўніка ЭГУ пра падтрымку беларусаў і адрозьненьні навучаньня ў Літве.
Клонамі сайту рэдакцыя спрабавала застацца даступнай для чытачоў у Беларусі.
Былы выкладчык коласаўскага ліцэя і музыка Аляксей Крукоўскі расказаў, якія правілы працуюць унутры «палітычных» і «крымінальных» камэр, пра болевыя пункты ў вязьніцы і пра перажываньне Вялікадня за кратамі.
Рэпартаж Свабоды з суду ў Берасьці, дзе сёньня пачалі судзіць яшчэ 12 абавінавачаных ва ўдзеле ў пратэстах супраць фальшаваньня выбараў 2020 году і гвалту ў рамках так званай «карагоднай справы».
Сілавікі і суды працягваюць перасьлед за пратэсты. Свабода сочыць за арыштамі, ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
На лаву падсудных трапілі 12 чалавек. Крымінальную справу разглядае судзьдзя Марына Фёдарава.
Васіля Пільца асудзілі ў Горадні спачатку на хатнюю хімію, а пасьля пракурорскага пратэсту — на год «хіміі»
Увечары 13 мая ў Менску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
14 траўня ў Берасьці пачнецца разгляд крымінальнай справы аб «карагодзе». Гэта ўжо чацьвёртая «партыя» жыхароў гораду над Бугам, якія трапілі пад крымінальны перасьлед за карагод на праспэкце Машэрава.
Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Палітоляг і літаратуразнаўца ўжо месяц у СІЗА КДБ.
30-гадовага Аляксея Санчука, якога затрымалі ў лістападзе разам з камандай бубначоў «Патрабуем разысьціся», асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Жонка Санчука сьцьвярджае, што на яе мужа «павесілі» знойдзеную ў чужым гаражы піратэхніку.
Праваабаронца цэнтру «Вясна» Натальля Сацункевіч атрымала ў Празе ўзнагароду чэскай грамадзкай арганізацыі «Чалавек у нядолі» Homo Homini за чатырох зьняволеных паплечнікаў — Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу.
Сустаршыня страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун на закрытым працэсе ў Салігорскім РАУС атрымаў 30 сутак. Яшчэ адна правіна, за якую яго будуць судзіць, — «непадпарадкаваньне».
47-гадовы мужчына пакінуў надпіс у адрас Лукашэнкі на аўтазаправачнай станцыі, на яго завялі крымінальную справу.
У міліцыі паведамілі, што АМАП выклікаў мясцовы жыхар.
Пэнсіянэрцы Галіне Лагацкай дзяжурны судзьдзя Партызанскага суду прысудзіў 20 сутак адміністрацыйнага арышту.
Зварот накіраваны ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Савет міністраў, Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Генэральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, МУС і Сьледчы камітэт.
Жанчыны ў белым адзеньні з кветкамі ў руках выйшлі да Камароўскага рынку. Роўна дзевяць месяцаў таму жанчыны ў белым упершыню масава выйшлі на пратэст супраць гвалту сілавікоў.
Днямі Кацярыну Барысевіч перавялі з Жодзінскага СІЗА ў Магілёў. Цяпер, імаверна, яе этапуюць у жаночую калёнію ў Гомлі.
Дваіх пакаралі арыштам, адну аштрафавалі.
Пра тое, як восем супрацоўнікаў невялікага мясцовага выданьня амаль год асьвятляюць пратэсты жыхароў сямі розных раёнаў Беларусі.
Навошта дэпутат літоўскага парлямэнту вывучыў беларускую мову, як новае пакаленьне літоўскіх палітыкаў ставіцца да Беларусі, што думаюць пра яе будучыню і аб пэрспэктывах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Адказны ў пытаньнях юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве юрыст Міхаіл Кірылюк тлумачыць небясьпекі і прававыя супярэчнасьці дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі аб наданьні Радзе бясьпекі паўнамоцтваў у выпадку яго гібелі.
Прыйшоў у палітыку ў 1999, калі меў 14 гадоў, прэвэнтыўна сядзеў на «сутках» у 2010, рыхтуецца да калёніі ў 2021 — актывіста Паўла Юхневіча будуць судзіць у Магілёве.
Чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць уладаў Беларусі будзе прыняты «у найбліжэйшыя тыдні», паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк са спасылкай на вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў міжнародных справах Жузэпа Бурэля.
Чэская грамадзкая арганізацыя «Чалавек у нядолі» (People in Need) узнагародзіла прэміяй Homo Homini чатырох сябраў беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» — Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу.
32-гадовую жанчыну сем разоў каралі арыштам па 15 сутак — за нібыта ўдзел у «партызанскіх» акцыях.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра пляны прымусу Лукашэнкі да дыялёгу аб урэгуляыванні палітычнага крызісу.
Расказваем, хто зь людзей пэнсійнага ўзросту апынуўся за кратамі з палітычных прычынаў і за што.
Заяву ў Фэдэральную пракуратуру Нямеччыны аб злачынствах супраць чалавечнасьці, учыненых Лукашэнкам, пададалі ў ФРГ ад імя 10 чалавек, якія падвергліся катаваньням у Беларусі.
9 траўня з Буда-Кашалёўскага ІЧУ вызвалілася жыхарка Гомеля Анастасія Перавошчыкава. Яна адбыла рэкордны для Беларусі адміністрацыйны тэрмін — 105 сутак арышту.
Самае незвычайнае затрыманьне адбылося ў Докшыцах — там мужчыну схапілі сілавікі за назіраньне ў бінокль за плошчай, на якой ускладаліся кветкі.
Новая акцыя пратэсту апазыцыі ў Беларусі заплянаваная на 9 траўня. Папярэдняя акцыя ў Беларусі, якая плянавалася 25 сакавіка, у Дзень Волі, не адбылася.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Віктар Бабарыка заявіў, што яго пазбавілі камунікацыі нават з роднымі.
6 і 7 траўня ў Жодзіне асудзілі 12 жанчын, затрыманых 24 красавіка ў прыватнай лазьні.
6 траўня каля пад’езда супрацоўнікі АБЭЗ затрымалі 34-гадовага Ўладзімера Палуяна. Прычынай сталі сьняжынкі на акне.
Яўген Каханоўскі са Жлобіна атрымаў 3,6 года калёніі. Свае 20 гадоў ён сустрэў у турме. Цяпер хлопец у Наваполацкай калёніі.
25 лютага судовая калегія Берасьцейскага абласнога суду прызнала Аляксандра Кардзюкова вінатым у спробе забойства ў сувязі з ажыцьцяўленьнем пацярпелым службовай дзейнасьці.
Загрузіць яшчэ