Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды не спыняліся і ў выходныя: у Менску траіх тайна асудзілі за «несанкцыянаванае пікетаваньне»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дваіх пакаралі арыштам, адну аштрафавалі.

Мінімум трох чалавек асудзілі ў выходны дзень. Вярхоўны суд не паведамляў аб працы дзяжурных судзьдзяў, таму суды прайшлі тайна, піша тэлеграм-канал «Вясна назірае».

Людзей затрымалі 9 траўня і склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаваньне». Да гэтага часу праваабаронцам вядомыя вынікі трох судоў за 10 траўня, якія прайшлі ў Менскім раённым судзе. Справы траіх чалавек разглядзеў дзяжурны судзьдзя Вадзім Казей:

  • 44-гадовага Дзьмітрыя Васільева арыштавалі на 10 сутак;
  • 48-гадовую Людмілу Пушыну асудзілі на 20 сутак;
  • 36-гадовую Валянціну Сташэўскую аштрафавалі на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG