Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі яшчэ аднаго чалавека палітвязьнем


Васіль Пілец
Васіль Пілец

Васіля Пільца асудзілі ў Горадні спачатку на хатнюю хімію, а пасьля пракурорскага пратэсту — на год звычайнай «хіміі». 13 траўня беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

Паводле абвінавачаньня, Пілец напаў на мужчыну і жанчыну, якія зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сьцяга на асфальце.

Пілец не прызнаў віны, а паказанае ў судзе відэа пацьвердзіла, што ягоныя дзеяньні «насілі характар самаабароны», лічаць праваабаронцы.

Аднак суд адвольна ацаніў паказаныя яму доказы і вынес прысуд насуперак ім, выключна на падставе паказаньняў пацярпелых, гаворыцца ў заяве.

Пракурорскі пратэст на першы, больш мяккі, прысуд, яшчэ больш пераканаў праваабаронцаў у палітычна матываваным характары перасьледу Васіля Пільца.

Праваабаронцы заклікалі вызваліць палітвязьня Васіля Пільца і перагледзець ягоную справу ў справядлівым судовым разборы.

Васіль Пілец адбывае пакараньне ў выпраўленчай калёніі адкрытага тыпу № 29 у Ваўкавыску.

Усяго ў Беларусі 372 палітвязьні.

Што такое «хімія» і «хатняя хімія»

«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».

Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.

«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.

«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.

Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG