Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка Tut.by Любоў Касьпяровіч — на Акрэсьціна


Любоў Касьпяровіч
Любоў Касьпяровіч

Журналістку Tut.by Любоў Касьпяровіч, затрыманую 14 траўня каля Дома правасудзьдзя ў Менску, адправілі ў турму на Акрэсьціна.

У суботу 15 траўня над ёй і яшчэ некалькімі затрыманымі пройдзе суд. Адваката да журналісткі так і не дапусьцілі, паведамляе Tut.by.

Позна ўвечары некаторых затрыманых студэнтаў сталі адпускаць. Суд у іх адбудзецца ў сераду, 19 траўня.

У будынку суду Кастрычніцкага раёну Менску ў пятніцу пачаўся суд над групай студэнцкіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі акцый пратэсту ў студэнцкім асяродзьдзі Менску пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта 2020 году.

На лаву падсудных трапілі 12 чалавек. Сярод іх студэнты розных ВНУ Менску, актывістка «Моладзевага блёку» Алана Гебрэмарыям і выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава, якая ўдзельнічала ў страйку супрацоўнікаў унівэрсытэту і была адной з удзельніц відэазвароту да беларусаў супраць гвалту. Усе яны прызнаныя беларускім праваабарончым супольнасьцю палітвязьнямі і знаходзяцца пад вартай з 12 лістапада 2020 году.

Да будынку суду прыйшло шмат людзей. Сваякоў (па двое на кожнага абвінавачанага) прапусьцілі ў будынак суду за некалькі хвілін да пачатку працэсу. У залю ўвайшло каля 25 чалавек, яшчэ прыкладна 40 засталіся ў калідоры. Журналісты некалькі разоў зьвярталіся з просьбай даць ім магчымасьць выканаць свае прафэсійныя абавязкі, аднак у залю суду нікога зь іх не прапусьцілі.

Як паведамляе «Вясна», супрацоўнікі АМАП, якія дзяжурылі каля будынку суду, пачалі затрымліваць некаторых студэнтаў з тых, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаных, але ня трапіў на працэс. Вядома, што сілавікі затрымалі ня менш за шэсьць чалавек. У іх ліку палітык Анатоль Лябедзька, паведамілі ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама журналістка Tut.by Любоў Касьпяровіч, студэнтка БДУІР Ксенія Аляшко, студэнты БДУ Савелій Дубовік, Вольга Вайтовіч, Віктар Палтаржыцкі, Міраслава Булгакава, а таксама Любоў Дашчынская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG