Белстат апублікаваў зборнік «Беларусь у лічбах» за мінулы год. Глядзім, як зьмянілася краіна.
Справу палітвязьня і кансультанта Радыё Свабода перадалі ў Вярхоўны суд.
Актывісту «Народнай грамады» Сяргею Спарышу прысудзілі 6 гадоў узмоцненага рэжыму.
Нарвэская кампанія, якую заклікаюць разарваць кантракт зь «Беларуськаліем», вырашыла накіраваць у Салігорск свайго прадстаўніка, які паўгода будзе сачыць за сытуацыяй.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.
Паводле інфармацыі BYPOL былых беларускіх сілавікоў, улады плянуюць штучна састарыць бел-чырвона-белае палотнішча з дапамогай хімічных рэагентаў і правесьці інсцэнаваньне «гістарычнай знаходкі» пры раскопках.
Škoda і Nivea шкадуюць, што іх пазбавілі магчымасьці абслугоўваюць сваіх пакупнікоў у Беларусі
Адказны ў пытаньнях юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве юрыст Міхаіл Кірылюк — пра аналяг Нюрнбэрскага працэсу для беларускага рэжыму, пра тое, хто трапіць на лаву падсудных, наколькі важныя цяпер справы аб злачынствах супраць чалавечнасьці паводле прынцыпу ўнівэрсальнай юрысдыкцыі.
У Дзень радыё, што ў Беларусі адзначаецца 7 траўня, успамінаем папулярныя радыёстанцыі, якія былі закрытыя з 1994 году, і тыя, што істотна зьмяніліся.
Расьсьледаваньне спраў журналістаў праз чарговыя два месяцы ад затрыманьня працягваюць, яны застаюцца за кратамі. Але істотнага нічога ў справах не адбываецца. Пра гэта ў адзін голас кажуць сваякі журналістаў Юліі Слуцкай, Андрэя Аляксандрава і Дзяніса Івашына.
6 траўня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «хуліганства» (артыкул 339 Крымінальнага кодэксу) у дачыненьні да 23-гадовага Кірылы Брыгі. 16 жніўня, падчас акцыі пратэсту, ён дапамог зьняць чырвона-зялёны сьцяг, каб замяніць яго на бел-чырвона-белы.
Праект «Хуткая ўзаемадапамога» створаны незалежнай грамадзкай ініцыятывай па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі «Честные люди» і ставіць на мэце падтрымку беларусаў, якія страцілі працу з прычыны актыўнай грамадзянскай пазыцыі.
«Ад сёньня я шараговы баец Бацькаўшчыны — гэта гучыць горда, нават больш крута, чым падпалкоўнік КДБ».
Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віталь Макаранка, адзін з 10 абвінавачаных у справе аб замаху на Аляксандра Лукашэнку, зьвярнуўся ў Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны па атрыманьне статусу ўцекача або дадатковую абарону ўкраінскай дзяржавы.
Суд Аршанскага раёну і гораду Воршы прысудзіў 23 красавіка Максіму Шаўлінскаму два гады «хіміі» з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу і выплату тысячы рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду.
Раніцай 6 траўня правяральнікі Дзяржстандарту прыйшлі да дызайнэраў Honar, якія ствараюць і прадаюць адзеньне з нацыянальным калярытам.
Затрыманьні і допыты культурных дзеячаў, закрыцьцё крамаў з сымболікай, ператрусы арт-прастораў,— Беларускі ПЭН-цэнтар падрыхтаваў маніторынг парушэньняў культурных правоў.
Інтэрвію старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова аб пазбаўленьні яго званьня падпалкоўніка міліцыі
Фэльчар хуткай дапамогі зь Ліды Алег Краўцоў, які знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо паўгода, напісаў ліст зь СІЗА. Ён расказаў пра турэмны побыт, пра тое, што турбуе вязьняў і як палегчыць сабе жыцьцё ў новых умовах.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Інфармацыя абнаўляецца.
Працяг скандальнай гісторыі з разгонам «несанкцыянаванай акцыі» ў Жодзінскай лазьні: улады адмовіліся ад намеру забраць прыёмнае дзіця ў Іны Чыжонак, адной з тады затрыманых.
43-гадовага прадпрымальніка Міхаіла Юдзіна ў сакавіку асудзілі на 4 гады калёніі за тое, што летась восеньню падчас акцыі пратэсту ён спрабаваў адбіць дзяўчыну ў амапаўца.
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах?
Што расказваюць людзі, у якіх узьнікаюць канфлікты з роднымі і сябрамі на тэму палітыкі і грамадзянскай пазыцыі? Як яны сябе адчуваюць, што іх турбуе, як яны змагаюцца з эмоцыямі?
Усяго ў сьпісе больш за 80 асобаў.
У Менскім гарадзкім судзе зноў разглядаюць крымінальную справу супраць інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на жыцьцё вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас жнівеньскіх падзей у Менску.
Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў Мазыры затрымалі 11 мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў жніўні ў «масавых беспарадках»
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі зьняволенымі шэсьць чалавек, асуджаных за «масавыя беспарадкі», а таксама «групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Вакол чацьвёртага пакету санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў працягваюцца дыскусіі, паведаміў прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы Эўрапейскага Зьвязу Пэтэр Стана.
Яе муж Андрэй Шарэнда перакананы, што гэта пагражае здароўю і жыцьцю Паліны.
Сілавікі працягваюць перасьлед за пратэсты. Свабода сочыць за арыштамі, ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
«Беспакаранасьці ў Беларусі ўжо ніколі ня будзе». Так Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала навіну пра запуск у Нямеччыне расьсьледаваньня супраць злачынстваў беларускага рэжыму.
«Тое, як лукашэнкаўскія апрычнікі абыходзяцца з годным, разумным, сумленным чалавекам, выклікае ў мяне такі гнеў, што я не магу ня выказаць сваё абурэньне». Пісьменьнікі, навукоўцы і журналісты патрабуюць вызваліць палітоляга Аляксандра Фядуту.
Вярхоўны суд мае вызначыць, дзе іх будуць судзіць.
Ціханоўская ў Любляне зьвярнула ўвагу на супрацоўніцтва некаторых славенскіх кампаній з рэжымам Лукашэнкі і зьвязанымі зь ім кашалькамі.
Адвакаты ад імя дзесяці беларусаў зьвярнуліся ў Фэдэральную пракуратуру Нямеччыны, заявіўшы аб учыненьні Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасьці.
На падставе інфармацыі пра асобаў, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў міліцыі, судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, праваабаронцы прызналі палітвязьнямі траіх жыхароў Магілёва.
На працэсе па справе тэлеграм-каналу «Армія з народам», які праходзіць у Менскім абласным судзе, прайшлі спрэчкі бакоў.
Чаму людзі на волі сілкуюцца энэргіяй і аптымізмам ад тых, хто за кратамі? Што палітвязьні даюць грамадзтву — і чым тыя, хто на волі, могуць дапамагчы палітычным зьняволеным? Ці ёсьць эмпатыя да палітвязьняў сярод турэмнікаў? І чаму родным зьняволеных ня варта замоўчваць сваю бяду?
Аляксандар Лукашэнка сваім указам пазбавіў вайсковых званьняў больш як 80 былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў сілавых структураў.
35-гадовага бабруйчаніна Сяргея Мардушкова затрымалі на Дзень Волі і асудзілі на 15 сутак арышту за «несанкцыянаваны пікет».
Таксама Дзьмітры Балаба прасіў спагнаць з падсуднага грошы за «маральную шкоду». Зьмест камэнтароў, якія нібыта абразілі начальніка сталічнага АМАПу, у судзе працытаваць адмовіліся.
Інфармацыя пра палітычны, эканамічны, ваенны, міжнародны стан Беларусі, любая крытыка ўладаў у СМІ, абраза прадстаўніка дзяржавы будзе лічыцца экстрэмізмам.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед грамадзян паводле Адміністрацыйнага кодэксу. Свабода вядзе хроніку затрыманьняў, ператрусаў, штрафаў і арыштаў.
Мінулагодняе відэа «Эўрарадыё», як у Менску таксіст ратуе хлопца ад сілавікоў, шырока разышлося па беларускіх і замежных СМІ. Журналісты высьветлілі, што з маладым чалавекам цяпер.
Справы тычыліся абразаў міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, а таксама «масавых беспарадкаў».
«Ранкам да Андрэя прыйшлі дадому, ня ведаем, у колькі дакладна. Абшукалі кватэру і яго забралі», — сказалі сваякі.
Беларуская апазыцыя абвясьціла аб новай акцыі пратэсту. Адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху Павал Латушка заклікаў беларусаў выйсьці на вуліцу 9 траўня, у Дзень Перамогі. У краіне гэта афіцыйнае сьвята.
Загрузіць яшчэ