Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабоду ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Паводле стану на 25 лістапада ў Беларусі 888 палітвязьняў, якія несправядліва знаходзяцца ў турмах.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за пратэсты і падіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Гомельскі абласны суд разгледзеў пратэст пракуратуры на прысуд жыхарцы Гомля, 49-гадовай Натальлі. Яна была пакараная судом Савецкага раёну годам «хатняй хіміі» за камэнтар у Тelegram. Абласны суд задаволіў пратэст пракуратуры і зрабіў пакараньне больш жорсткім.
Доктар Рустам Айзатулін, зь якім не працягнулі кантакт у РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі пасьля 12 гадоў працы, ужо паўтара месяца працуе ў прыватнай клініцы Кіева. Пераехаў адзін, безь сям’і, бо ня хоча «спальваць за сабой усе масты», а спадзяецца вярнуцца на радзіму.
Хто аказаўся ў выйгрышы ад міграцыйнага крызісу? Хто зьяўляецца яго арганізатарам і канчатковым бэнэфіцыярам? Калі мігранты перастануць штурмаваць межы Літвы і Польшчы? Пра гэта і пра іншае разважае літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.
Савет Міністраў унёс на разгляд у Палату прадстаўнікоў папраўкі ў Закон «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». Дакладныя даты разгляду законапраекту пакуль невядомыя.
Аляксандар Лукашэнка 22 лістапада падпісаў прынамсі два новыя рэпрэсіўныя ўказы, пра што паведамілі ў ягонай прэс-службе.
У першай палове кастрычніка каля Акрэсьціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сьценамі ізалятара ў машыне ўключылі песьню «Разбуры турмы муры».
18 лістапада ў Лёндане адбылося ўручэньне Прэміі Магніцкага (Magnitsky Award). Адным зь яе ляўрэатаў стала беларуская грамадзкая дзяячка Марыя Калесьнікава.
Карэспандэнт амэрыканскай газэты The New York Times Эндру Гігіс пабываў у Брузгах.
У Польшчы заявілі, што працягваюць дапамагаць беларусам, якія апынуліся пад небясьпекай ва ўласнай краіне.
Дзьмітры Шмігельскі да падзей 2020 году ўзначальваў прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» ў Жлобіне. Ягоная жонка працавала ў прыватным мэдыцынскім цэнтры. Пасьля арышту Дзьмітрыя звольнілі. Працы на радзіме ён не знайшоў. Цяпер Шмігельскія маюць фудтрак у Варшаве і кормяць людзей хатнімі блінцамі.
Суды ў Беларусі працягваюць караць беларусаў за пратэсты, сілавікі далей арыштоўваюць паводле палітычных матываў.
Калі і як можа скончыцца беларускі крызіс? Ці вырвецца Беларусь з абдымкаў Расеі? Навошта Расеі інтэграцыя і ці можа яна існаваць як нармальная дэмакратычная краіна? Пра гэта разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Суд над афіцэрам адбываецца ў закрытым рэжыме. Яго падазраюць у «дзяржаўнай здрадзе». Ён у няволі ўжо каля году.
Кібэрпартызаны ўзламалі ўнутраную сетку Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. На галоўнай старонцы навучальнай установы цяпер партрэт загінулага летась пасьля арышту сілавікамі Рамана Бандарэнкі.
Суды ў Беларусі штодня асуджаюць удзельнікаў пратэстаў. Ня стала выключэньнем і серада.
Сёньня на беларуска-польскай мяжы польскі бок прымяніў газ, сьвятлашумавыя гранаты і вадамёты супраць мігрантаў, што спрабавалі прарвацца праз агароджы з калючага дроту на польскі бок. Вадамёты і сьвятлашумавыя боепрыпасы шырока ўжываліся беларускімі сілавікамі супраць пратэстоўцаў у 2020 годзе.
Генэральная пракуратура высунула супраць фігурантаў справы шэраг абвінавачаньняў.
Кубінская паліцыя прыняла жорсткія меры супраць арганізатараў пратэсту і выйшла на вуліцы ў вялікай колькасьці, каб не дапусьціць правядзеньня забароненай дэманстрацыі.
Беларуская апазыцыйная дзяячка заявіла, што Эўропа працягвае салідарызавацца зь беларускім народам і стараецца спыніць рэжым Лукашэнкі.
Свабода расказвае пра людзей, чые імёны зьвязаныя з «плошчай Перамен», менскім дваром на скрыжаваньні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракту, які стаў сымбалем пасьлявыбарных пратэстаў у Беларусі.
Пратэставыя акцыі прайшлі ў трох буйных гарадах краіны.
Ірак вырашыў рэпатрыяваць сваіх грамадзян, якія жадаюць пакінуць польска-беларускую мяжу.
Крызіс на межах — гэта вынік «сумеснай апэрацыі» Расеі і Беларусі, лічыць экс-міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін.
Прадстаўнік рэгіянальнага ўраду Курдыстану заявіў у чацьвер у сталіцы рэгіёну Эрбіле, што амаль 8000 жыхароў ірацкага Курдыстану затрымаліся на беларуска-польскай мяжы і абвінаваціў Менск у выкарыстаньні курадаў у якасьці казырнай карты супраць Эўропы.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасьці перакрыць транзыт газу ў Эўропу не ўзгадняліся з Крамлём, заявіў журналістам у пятніцу прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
Прадстаўнікі Францыі, Альбаніі, Эстоніі, Ірляндыі, Нарвэгіі, Вялікай Брытаніі і ЗША ў Радзе Бясьпекі ААН у сумеснай заяве ад 11 лістапада, назвалі дзеяньні беларускіх уладаў у інструмэнталізацыі мігрантаў бесчалавечнымі.
Эўрапейскі Зьвяз у сувязі з драматычнай сытуацыяй на польска-беларускай мяжы прыме жорсткія меры супраць рэжыму Лукашэнкі, заявіў выканаўца абавязкаў віцэ-канцлера ФРН Олаф Шольц.
Год таму, 12 лістапада 2020 году, пасьля жорсткага пабіцьця памёр Раман Бандарэнка. Увечары 11 лістапада ён выйшаў у свой двор, куды невядомыя прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі «плошчы Перамен». Больш дадому ён не вярнуўся.
Чым можа абярнуцца для Беларусі прызнаньне анэксіі Крыму і візыт Лукашэнкі на паўвостраў? Якой будзе рэакцыя Кіева? Што будзе з гандлем паміж дзьвюма краінамі з памежным рухам? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з экспэртам Ўкраінскага інстытуту будучыні Ігарам Тышкевічам.
Жыхар «плошчы Перамен» Яўген, які працуе над кнігай, прысьвечанай падзеям восені 2020 году ля знакамітага муралу, расказаў Свабодзе, якой «плошча Перамен» была год таму і што там адбываецца цяпер.
ГУБАЗіК заяўляе пра працяг пошуку ўдзельніц жаночых маршаў.
У Бібліятэцы Вацлава Гаўла ў Празе 8 лістапада адбылася прэзэнтацыя кнігі «Беларусь на шляху да свабоды» чэскіх журналістак Адэлы Дражанавай і Тэрэзы Шупавай. Аснову кнігі склалі інтэрвію з прадстаўнікамі некалькіх пакаленьняў апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.
Працягваюцца ператрусы, затрыманьні, суды, зьяўляюцца новыя крымінальныя справы. Улады працягваюць перасьледаваць беларусаў за грамадзянскую пазыцыю і пратэст.
Актывіста анархісцкага руху судзілі ў Менскім гарадзкім судзе.
Прэмію Курта Тухольскага, якую штогод прызначае Швэдзкі ПЭН, сёлета атрымае беларускі паэт Дзьмітры Строцаў.
8 лістапада ў Ленінскім раённым судзе Берасьця агучылі прысуды пятай групе абвінавачаных у справе аб «масавых беспарадках» пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі).
Фота прыслалі чытачы сайту Свабоды.
Такое рашэньне прыняў суд пасьля адпаведнай заявы ГУБАЗіКу.
Сотні прыхільнікаў апазыцыі ў Грузіі правялі дэманстрацыю з патрабаваньнем вызваліць зьняволенага экс-прэзыдэнта Міхеіла Саакашвілі, які трымае галадоўку.
Сяргей да падзей восені 2020 году жыў у Жлобіне. Працаваў у Жлобінскім аддзеле па надзвычайных сытуацыях. Увосень адмовіўся на загад кіраўніцтва здымаць бел-чырвона-белыя сьцягі. Атрымаў спагнаньне, пазьней — звальненьне. Ягоная грамадзянская жонка мае два крымінальныя артыкулы па «палітыцы».
Былыя арыштанткі расказалі праваабарончаму цэнтру «Вясна», што цяпер адбываецца ў камэры на Акрэсьціна, дзе, у тым ліку, утрымліваецца прадстаўніца «Белсату» ў Беларусі Ірына Слаўнікава.
Ператрус, «суткі» на Акрэсьціна, крымінальная справа за пратэсты, кінуты бізнэс і нелегальныя ўцёкі за мяжу.
Некалькі дзён у Гомельскай вобласьці «працаваў» ГУБАЗіК. Вынікам сталі брутальныя затрыманьні дзясяткаў беларусаў за падпіскі на «дэструктыўныя чаты». За што хапалі людзей, як зь імі абыходзіліся і ці сапраўды яны «экстрэмісты» — у размове Свабоды з адным з затрыманых.
У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян з палітычных прычынаў. Свабода вядзе хроніку падзей і прысудаў.
Жонка Паўла зачытвае лісты ад мужа на ягоным ютуб-канале, іх слухаюць 66 тысяч падпісчыкаў.
27-гадовага менчука Арцемія Нікіценку арыштавалі на 15 сутак за нібыта пікет у кавярні шляхам «дэманстрацыі бел-чырвона-белых бранзалетаў на руках з надпісам „Жыве Беларусь“». Арцемій расказаў, што піў каву зь сяброўкай у кавярні «Культура».
Загрузіць яшчэ