Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб сарваць мітынг апазыцыі, улады Кубы не далі лідэрам выйсьці з дому і назвалі «тэрарыстамі»


Удзельнікі пратэсту на Кубе
Удзельнікі пратэсту на Кубе

Кубінская паліцыя прыняла жорсткія меры супраць арганізатараў пратэсту і выйшла на вуліцы ў вялікай колькасьці, каб не дапусьціць правядзеньня забароненай дэманстрацыі.

Кубінскія ўлады забаранілі «Грамадзянскі марш за перамены» і папярэдзілі апазыцыю, што яны не пацярпяць таго, што яны назвалі «контрарэвалюцыйнымі» і «тэрарыстычнымі» дзеяньнямі.

Урад заявіў, што лічыць пратэст часткай інтэрвэнцыянісцкага пляну ЗША. Амэрыканскія афіцыйныя асобы адхілілі гэтыя абвінавачаньні.

Перад заплянаваным на панядзелак маршам паліцыянты ў цывільным акружылі дамы актывістаў і незалежных журналістаў, каб ня даць ім выйсьці з дому.

Інфармагенцтва AFP паведаміла, што за некалькі гадзін да заплянаванай акцыі паліцыя арыштавала ключавых дысыдэнтаў, уключаючы апазыцыйнага дзеяча Мануэля Куэсту Маруа, лідэра праваабарончага руху «Жанчыны ў белым» Бэрту Солер і яе мужа Анхеля Мою.

Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Сэліван заявіў, што сваімі дзеяньнямі «кубінскі рэжым выказаў непавагу да грамадзянскіх і палітычных правоў, пералічаных ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і міжнародных дамовах аб правах чалавека, ратыфікаваных Кубай, уключаючы права на мірныя сходы і асацыяцыі, права на свабоду думак і выказваньня, а таксама свабоду ад адвольных арыштаў, затрыманьняў або выгнаньняў».

«Мы заклікаем кубінскі рэжым устрымацца ад гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў і неадкладна вызваліць несправядліва затрыманых. Мы заклікаем міжнародную супольнасьць выказаць падтрымку кубінскаму народу», — дадаў Сэліван.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG