Як паведамляе сайт ураду Канады, санкцыі ў адказ на грубыя і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека ўводзяцца ў дзеяньне неадкладна.
Пра гэта дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў на брыфінгу ў сераду, паведамляе сайт Дзяржаўнага дэпартамэнту.
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася з словамі падтрымкі да студэнтаў і выкладчыкаў.
Сёньня раніцай заканчваўся тэрмін яе 15-дзённага арышту
Прафсаюз працаўнікоў горназдабыўной прамысловасьці, геалёгіі і нафтавай прамысловасьці Чэхіі выступіў з адкрытым зваротам да шахтароў «Беларуськалію».
Дзьмітры Шэпелеў, знаны як вядоўца беларускіх, украінскіх і расейскіх тэлеканалаў, апублікаваў у Інстаграме эмацыйны допіс, выкліканы навіной пра затрыманьне і пабіцьцё ў Менску ягонага сябра — уласьніка кветкавай крамы Максіма Харошына.
Яе затрымалі яшчэ на 72 гадзіны.
Дзьве ўдзельніцы «Маршу пэнсіянэраў» расказалі, што прымушае іх штотыдзень выходзіць на вуліцу і, нягледзячы на ўзрост і праблемы са здароўем, ісьці насустрач АМАПу, газавым балёнчыкам і аўтазакам.
Знаны беларускі спартовец, шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, сьпявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў падчас стрыму ў інстаграме Tribuna.com сказаў, што не плянуе вяртацца ў Беларусь.
Пасьля падзеяў апошніх трох дзён у Беларусі і новай хвалі гвалту супраць беларускага народу з боку сілавых структур, дрэнна сьпіцца.
На пытаньні Радыё Свабода адказала Катарына Матэрнава, намесьніца генэральнага дырэктара дэпартамэнту Эўракамісіі ў эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні.
«Дакладна ведаю, што тое, што адбываецца апошнія дзесяцігодзьдзі, тое, што адбылося сёньня — гэта не нармальна, гэта вар’яцтва, гэта подла і бесчалавечна».
У Горадні марш пэнсіянэраў сабраў каля 60-70 чалавек. Скончыўся затрыманьнямі і шпіталем.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што 11 кастрычніка са сьледчага ізалятару КДБ выпусьцілі на волю бізнэсоўца і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара менскага офісу кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча.
На сустрэчы ў «Амэрыканцы», акрамя Лукашэнкі, прысутнічалі яшчэ 12 чалавек. Апазнаць удалося 11 зь іх.
Тэлеканал «Настоящее время» ад 15:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх гарадоў у жывым эфіры. Традыцыйна ў ёй бяруць удзел экспэрты, палітыкі і відавочцы падзей.
На 64-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі заклікалі да правядзеньня «Маршу гонару». Штонядзельныя акцыі пратэсту зьбіраюць дзясяткі тысячаў чалавек.
У ягонай кватэры прайшоў ператрус, забралі кампутар і ўсе тэлефоны сямʼі. Самога Антона, як сказалі адвакату, павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.
Лідэр страйкаму Менскага трактарнага заводу і чалец Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі напісаў заяву на звальненьне паводле ўласнага жаданьня і забраў працоўную кніжку.
Супрацоўніца беларускага офісу ААН ад учорашняга дня знаходзіцца на Акрэсьціна. Пакуль невядома, за што яе затрымалі. Свабода даведалася дэталі ў сьведкі затрыманьня і калегаў Аноры.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што «рэжым зразумеў: зь беларусамі трэба размаўляць», таму Лукашэнка і правёў учора сустрэчу са зьняволенымі ў СІЗА КДБ. Але яна лічыць, што гэта імітацыя дыялёгу, якой хочуць «забіць пратэст».
Да гэтага часу Чэхія дапамагла 43 беларусам, пацярпелым падчас пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Увечары 10 жніўня на Кальварыйскай вуліцы ў Менску гумавая куля трапіла ў нагу журналісткі «Нашай Нівы» Натальлі Лубнеўскай. Баец спэцпадразьдзяленьня «Альфа» ці «Алмаз» наўмысна стрэліў у яе з адлегласьці каля 10 мэтраў, піша НН.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Сьвятлана Ціханоўская перад тым, як яе вывезьлі зь Беларусі ў Літву, не зьвярталася да ўладаў па якую-небудзь дапамогу. Пра гэта ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Дождь» 9 кастрычніка заявіла давераная асоба Ціханоўскай Вольга Кавалькова.
„Не магу маўчаць“ — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
36-гадовага магілёўца Андрэя Драздова, інваліда 3-й групы з дыягназам «паступовая цяглічная міядыстрафія», аштрафавалі на 270 рублёў за ўдзел 12 жніўня ў пратэставай акцыі. Двое сутак мужчыну трымалі ў ізалятары, а перад тым, як туды адправіць, паводле яго, пабілі ў міліцыі.
Жыхарка Гомля Саша Моладава працуе дырэктаркай юрыдычнай кампаніі. Яе муж Арцём займаецца вонкавай рэклямай. Яны падазраваныя ў крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Менску і Гомлі.
Свабода сабрала самыя значныя падзеі за два месяцы пратэстаў у Горадні.
8 кастрычніка ў міліцыі апынуліся мінімум трое жыхароў Жлобіна. Аказалася, недзе нехта абразіў начальніка мясцовай міліцыі, завялі крымінальную справу паводле артыкулу 188 Крымінальнага кодэксу — паклёп.
Яраслаў Шымаў з расейскай службы Радыё Свабода запытаў пра гэта палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана.
За што перасьледуюць адвакатаў у Беларусі і як працаваць у такіх умовах, высьвятляла карэспандэнтка тэлеканалу «Настоящее время» Алена Шалаева.
Трэнавацца цяпер яна можа толькі ў статусе спартоўкі-аматаркі, а яе ўдзел у замежных спаборніцтвах ня будзе фінансавацца дзяржавай.
Прэсавая сакратарка Міністэрства замежных спраў Чэхіі Зузана Шціхава паведаміла агенцтву ČTK, што да канца гэтага тыдня пасол Томаш Пэрніцкі вернецца ў Прагу для кансультацый.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае візыт у Славаччыну. МЗС Славаччыны прыняў рашэньне адклікаць пасла зь Беларусі для кансультацый. Пра гэта ў чацьвер паведаміў у Twitter кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Іван Корчак.
Размаўлялі пра тое, як можна дапамагчы беларускаму народу і якія крокі трэба зрабіць для пераадоленьня крызісу, паведамляе Telegram-канал Ціханоўскай. Таксама гаварылі аб праграме падтрымкі экспэртных і аналітычных цэнтраў для Беларусі.
На выбарчым участку № 25 у Віцебску парушэньняў падчас прэзыдэнцкіх выбараў ня выяўлена. Такі адказ прыйшоў на запыт Tut.by з галоўнай управы ідэалягічнай работы і справаў моладзі аблвыканкаму.
«Пякельныя падзеі адбываюцца хутчэй, чым мы пасьпяваем выпускаць свае песьні», — напісаў гурт.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк атрымаў копію ліста да найвышэйшых вайсковых кіраўнікоў Беларусі ад групы дэпутатаў Эўрапарлямэнту ў складзе 25 чалавек.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) і яшчэ 41 сяброўская арганізацыя патрабуюць ад кіраўніцтва Беларусі спыніць перасьлед грамадзянскіх актывістаў і пачаць дыялёг дзеля мірнага рашэньня ў адпаведнасьці з патрабаваньнем народу аб новых дэмакратычных выбарах.
Прэсавы сакратар расейскага лідэра адзначыў, што Сьвятлана Ціханоўская не знаходзіцца ў Беларусі, «наўрад ці можна сказаць, што яна неяк ўдзельнічае ў жыцьці» краіны, цытуе Сяргея Пяскова ТАСС.
Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі адразу два дзясяткі чалавек. Гэта найбольшая колькасьць ад пачатку кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў.
Святлана Ціханоўская празь відэасувязь выступіла са зваротам у Нацыянальнай асамблеі Францыі, паведамляе яе тэлеграм-канал.
Павал Латушка і Вольга Кавалькова ўзялі ўдзел у онлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар ЗША, Нямеччыны, Францыі, Ізраіля, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Аўстраліі і іншых краін, паведамляе ТГ-канал Каардынацыйнай рады.
Упраўленьне ўнутраных спраў Менскага райвыканкаму абскардзіла рашэньне раённага суду адносна назіральніка Кірыла Аношкі. Аднак Менскі абласны суд 6 кастрычніка таксама апраўдаў назіральніка.
58-гадовы Валадар Цупанаў жорстка выказаўся пра судзьдзю Вікторыю Палякову. Яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня, але аб сваім учынку ён не шкадуе.
Міліцыянты напісалі ў пратаколе, што Ганна Якштас «выдавала сябе за акрэдытаванага журналіста і, незаконна выкарыстоўваючы бэдж і камізэльку „Прэса“, актыўна прыняла ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці».
Беларускі народ больш ня будзе трываць тую палітыку, якая была раней. Такую думку выказаў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію Politico.
12 жніўня жыхары Лебедзева разам з дэпутатам несьлі калектыўную заяву старшыні сельскага выканкаму. Але іх жорстка пабілі і затрымалі. Тое зьбіцьцё дагэтуль не разгледжана, а дэпутата мясцовага савету Аляксандра Грымаця ўжо абвінавацілі ў двух правапарушэньнях.
Палітыка і пісьменьніка Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году. Спачатку ён адбываў 75 сутак адміністрацыйнага арышту, прысуджаных яшчэ на пачатку году. Пасьля яго перавялі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага – ужо як падазраванага паводле 2 часткі 293 артыкула КК (масавыя беспарадкі).
Загрузіць яшчэ