Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі гурт «Ногу свело» выпусьціў кліп з кадрамі зь беларускіх пратэстаў


Вакаліст гурта «Ногу свело» Максім Пакроўскі
Вакаліст гурта «Ногу свело» Максім Пакроўскі

Ролік зьнялі да песьні «Маўчаньне ягнят».

«Пякельныя падзеі адбываюцца хутчэй, чым мы пасьпяваем выпускаць свае песьні. Палаючы дзёньнік часу скаланае сваёй інтэнсіўнасьцю, — піша гурт. — Драматычныя падзеі разгортваліся і працягваюць разгортвацца на нашых вачах, засланяючы працэс стварэньня. І нашыя песьні — гэта наш адказ, наш спосаб гэта прааналізаваць і перажыць».

У кліпе зьяўляюцца кадры зь менскіх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама кадры з пратэстаў у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG