Чаму расейская манархія абрынулася амаль імгненна? Як тая рэвалюцыя разгортвалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі зь лютага па кастрычнік 1917 году? Чаму прайграў Часовы ўрад? Якія ўрокі вынікаюць з той рэвалюцыі?
Савецкая ўлада сама пра сябе: барацьба з рэлігіяй была адным з галоўных накірункаў камуністычнай прапаганды. Аднак яна не заўсёды ўплывала нават на жонак Генэральных сакратароў.
Савецкая ўлада сама пра сябе: адразу пасьля Кастрычніцкага перавароту і цягам наступных дзесяцігодзьдзяў расстрэлы ўвайшлі ў практыку вырашэньня як палітычных, гэтак і гаспадарчых мэтаў.
Сьвет адзначае 100-годзьдзе расейскай рэвалюцыі. З чаго бяруцца рэвалюцыі? Ці можна іх прадбачыць? Ці ёсьць прыкметы набліжэньня рэвалюцыі ў Беларусі?
За свае больш чым 70 гадоў савецкай ўладзе так і не ўдалося забясьпечыць народ харчовымі прадуктамі.
Свабода прапануе агляд зьвестак пра сталінскія рэпрэсіі ў школьных падручніках гісторыі Беларусі, выдадзеных Міністэрствам адукацыі з 1992-га па 2015 год.
Радыё Свабода падсумоўвае сёлета стагодзьдзе падзеяў 1917 году. Мы хочам асэнсаваць іх значэньне для беларусаў і беларускай гісторыі. Цягам году ў нашым эфіры і на нашым сайце слухайце, чытайце і глядзіце матэрыялы рубрыкі «1917: Вынікі».
Мары правадыроў аб перамозе камунізму над капіталізмам завяршыліся ў швэдзкім сэкс-шопе.
100 гадоў таму адбылася падзея, якая кардынальна паўплывала на жыцьцё пакаленьняў беларусаў – і многія тысячы пазбавіла жыцьця.
У дзень кастрычніцкай рэвалюцыі мы ўзгадваем не пераварот у Расеі, а шматлікіх ахвяр бальшавіцкай улады. Больш за 60 тысяч лёсаў нашых рэпрэсаваных землякоў. Знайдзі сваіх!