Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвесьціць аб падпісаньні пагадненьня аб карысных выкапнях з Украінай падчас звароту да Кангрэса ЗША — Reuters


Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота
Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Ўкраіна плануюць падпісаць пагадненьне па карысных выкапнях бліжэйшым часам. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, блізкія да сытуацыі.

Па іх словах, Трамп плянуе аб’явіць аб пагадненьні падчас звароту да Кангрэса ў аўторак увечары. Суразмоўцы выданьня падкрэсьліваюць, што ўгода яшчэ не падпісаная і сытуацыя можа зьмяніцца.

Падпісаньне пагадненьня сарвалася з прычыны сваркі паміж Трампам, віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам і прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якая адбылася 28 лютага ў Белым доме.

У ходзе адкрытай часткі перамоваў Зяленскі заявіў аб негатоўнасьці Кіева да спыненьня агню і аб неабходнасьці атрымаць гарантыі бясьпекі ад Вашынгтона. У адказ Трамп сказаў, што Украіна знаходзіцца «ў нявыгадных умовах з пачатку вайны» і «павінна быць удзячная» ЗША, а ўкраінскія ўлады «ня могуць казаць» Беламу дому, хоча ці не хоча Кіеў спыненьня агню.

4 сакавіка Зяленскі апублікаваў пост з ацэнкай гэтай сустрэчы. Ён заявіў, што яна «прайшла ня так, як меркавалася» і выказаў гатоўнасьць сесьці за стол перамоваў «як мага хутчэй». Украінскі прэзыдэнт таксама заявіў, што Ўкраіна гатова падпісаць пагадненьне па карысных выкапнях і бясьпецы «ў любы час і ў любым зручным фармаце».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG