Ваколіцы Ліды на Горадзеншчыне сьмярдзяць нечыстотамі, на рэчцы Дзітве паздыхалі сотні кіляграмаў рыбы, вада стала брудная, з плямамі. Людзям тлумачаць, што паміж дохлай рыбай, брудам і смуродам ня варта праводзіць прычынна-выніковыя сувязі, бо галоўная прычына — сьпёка.