13 лютага спаўняецца 100 гадоў зь дня нараджэньня Пятра Машэрава, партызана Другой сусьветнай вайны і першага сакратара ЦК КПБ, які загінуў у аварыі ў 1980 годзе. Рэпартаж Свабоды зь вёсак, дзе ён нарадзіўся і хадзіў у школу.
У Столінскім раёне больш за 20 год тысяча жыхароў вёскі Хорск штозіму застаецца адрэзанай ад суседняга Давыд-Гарадку, бо няма моста. Улады ня бачаць праблемы, але загінуў ужо не адзін чалавек.
У віцебскіх ліхтарах пасяліўся «Дзядзя Віця» — дасьціпнік і экскурсавод.
Паводле кіраўніка праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, варта назваць імём Васіля Быкава менскую вуліцу Фрунзэ, дзе стаіць Дом літаратара, а непадалёк паставіць помнік Быкаву — каля кінатэатру «Мір».
Адметнасьцю сёлетняй кампаніі па абраньні дэпутатаў мясцовых саветаў становяцца тэматычныя пікеты кандыдатаў. Выяўляецца, што тэма саміх выбараў і ў кандыдатаў, і ў выбарнікаў займае далёка не галоўнае месца — агітуюць за іншае.
«Калінінскі» мост церазь Дзьвіну — адзіны ў горадзе. Ад 30 студзеня па ім забаронены аўтобусны рух. Па мосьце можна прайсьці пешкі, але канструкцыя прызнана аварыйнай, людзі баяцца па ім хадзіць. І згадваюць, што яшчэ ў 2013 годзе ў Наваполацку абяцалі збудаваць новы мост, ды так і не збудавалі.
Свабода напярэдадні 50-годзьдзя ўстановы наведала жонку Алеся Белакоза Веру Ігнатаўну, якая прыгадала, як ствараўся і дзейнічаў музэй, як жыў і працаваў вядомы настаўнік і руплівец.
27-гадовы Даічы Ёшыда ляцеў з Кіева ў Токіё. Ён не парушыў законаў ні Ўкраіны, ні Японіі. Але, ступіўшы на транзытную тэрыторыю ў Беларусі, дзе не плянаваў спыняцца, ён трапіў у турму.
Уладзімер Брыль, брат беларускага пісьменьніка Янкі Брыля, быў беспадстаўна расстраляны ў 1938-м ля Кіева, а праз 20 гадоў рэабілітаваны. Ягонае прозьвішча — сярод ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Быкаўнянскім мэмарыяле. Карэспандэнтка Свабоды знайшла ягоныя дакумэнты ў Цэнтральным архіве грамадзкіх аб'яднаньняў Украіны (Кіеў).
Іра Мамчыц, дзяўчынка з асаблівасьцямі разьвіцьця, год таму дамаглася права вучыцца ў інтэграванай клясе ў сярэдняй школе. Праз год бацькі яе са школы забралі — стаміліся змагацца за тое, каб іхнае дзіця не ўспрымалася як праблема.
66-гадовага дырэктара Круглянскай перасоўнай мэханізаванай калёны (ПМК) № 266, заслужанага будаўніка Беларусі Мікалая Патрончыка і ягонага малодшага сына Дзьмітрыя вінавацяць у адмываньні грошай. Абодва арыштаваныя. У райцэнтры засталася Патрончыкава жонка, прыкутая да ложка. Старэйшы сын Алег — за мяжой у службовай камандзіроўцы. Яго прыватную фірму правяраюць.
Вёска Зыбайлы ўсяго за 10 кілямэтраў ад гораду Івацэвічы на Берасьцейшчыне. Спаленая нацыстамі і адроджаная наноў пасьля вайны, вёска цяпер памірае — тут засталося ўсяго два жыхары.
«Кіраўніцтва стварыла сваю дзяржаву і адчула беспакаранасьць», — Натальля Варанкова, маці зьбітага ў Магілёўскай спэцвучэльні № 2 хлопца, расказвае, што адбывалася ў закрытай установе.
На выезьдзе з бадай што самага вядомага курортнага гораду Беларусі ўзбоч дарогі стаіць дамок, змураваны зь вялікіх валуноў. Зграбны двухпавярховік нельга не заўважыць: ён такі адзін, і стаіць на самым беразе вялікага возера Дрывяты.
У Менску распачалася двухдзённая канфэрэнцыя «Нацыянальны ўнівэрсытэт у XXI стагодзьдзі: місія і выклікі». Форум арганізаваны Таварыствам беларускай мовы і аргкамітэтам унівэрсытэту «Альбарутэнія».
Пяць гісторыяў з Падляскага ваяводзтва: як беларусы карыстаюцца магчымасьцямі, якія даў ім уваход Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз. Гісторыя чацьвёртая — пра Джанэту Багдановіч, уласьніцу аграсядзібы і рэстарацыі «Татарская юрта» ў вёсцы Крушыняны.
Гісторыя пра сьвятара праваслаўнага прыходу вёскі Востраў Паўночны ў Падляскім ваяводзтве Польшчы айца Аляксандра Клімука, які пачаў рамонт ужо трэцяй царквы з датацыяй Эўрапейскага Зьвязу на аднаўленьне помнікаў архітэктуры.
Пяць гісторыяў з Падляскага ваяводзтва: як беларусы карыстаюцца магчымасьцямі, якія даў ім уваход Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз. Гісторыя другая — пра ўласьніка вяндлярнага цэху «Садрол» з павятовага гораду Саколкі Яна Садоўскага.
Пяць гісторыяў з Падляскага ваяводзтва: як беларусы карыстаюцца магчымасьцямі, якія даў ім уваход Польшчы ў Эўразьвяз. Гісторыя першая — пра фэрмэра, або, як кажуць па-польску, «рольніка» Яўгена Ярашэвіча зь вёскі Кнышэвічы Сакольскага павету.
11 лістапада 1918 году лічыцца афіцыйнай датай заканчэньня Першай сусьветнай вайны і шмат у якіх краінах адзначаецца як Дзень памяці загінулых.
За адзін год у Менску зьбіраюць 1 мільён 100 тысяч тон сьмецьця. А па ўсёй Беларусі — 4 мільёны тон. Карэспандэнты Радыё Свабода пабывалі на новым сьмецьцеперапрацоўчым сартавальным заводзе каля сьмецьцевага палігону «Трасьцянецкі».
Большасьць вуліц у гарадах Беларусі дагэтуль носяць савецкія назвы. Цяпер гэта можна пацьвердзіць канкрэтнымі дадзенымі. Як даведалася Свабода, толькі вуліц з назвай «Савецкая» ў Беларусі 698 км. Гэта больш, чым працягласьць усёй тэрыторыі краіны з усходу на захад.
Прыватнае прадпрыемства «Гранітны сьвет» і яго ўладальнікі браты Бакіноўскія з Заслаўя атрымалі шырокую вядомасьць, калі адгукнуліся на грамадзкую ініцыятыву талакой усталяваць помнікі на магілах бацькоў і сястры Васіля Быкава.
Наваполацак — адзіны горад краіны, дзе рэальныя заробкі не дасягнулі ўзроўню 2016 году. Там атрымліваюць каля 900 рублёў на месяц. Гэта вышэй за сярэдні паказчык па краіне, але горш, чым летась. Прычына — у фінансавых цяжкасьцях на «Нафтане», галоўным прадпрыемстве гораду.
У старажытным мястэчку Радунь на тэрыторыі цяперашняга Воранаўскага раёну адзначаць памятным знакам маршрут, якім на каранацыю ў Кракаў выправіўся зь Вільні вялікі князь літоўскі Ягайла.
Футбаліст БАТЭ забыў аплаціць штраф, ад чаго тытуляваны клюб страціў першае месца ў чэмпіянаце краіны. Да канца сэзону яшчэ пяць гульняў, а на чэмпіёнства прэтэндуюць адразу тры каманды.
«Надзеньце, калі ласка, бахілы, вы ў пакоі, дзе адпачываюць жанчыны, што толькі нарадзілі», — сустракаюць гледачоў на прэм’еры спэктаклю «Сёньня ніхто не нарадзіўся». Мы схадзілі на пастаноўку Свабоднага тэатру, натхнёную гісторыяй пра маці Аляксандра Лукашэнкі.
Упершыню з 1993 году беларускіх мармонаў наведаў прэзыдэнт кворуму Дванаццаці апосталаў Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён Расэл Нэльсан, а таксама іншыя лідэры. На сустрэчу зь ім у менскім Доме сходаў прыехалі вернікі з усёй краіны.
Аўтарытэтныя ўдзельнікі зь Беларусі ды іншых краін абмяркоўваюць новыя тэхналягічныя трэнды: блокчэйн, крыптавалюты, штучны інтэлект ды іншыя прыкметы будучыні. Прапануем вам некалькі яркіх цытатаў ад удзельнікаў канфэрэнцыі.
Гэта гісторыя пра тое, як украінскія мамы выходзяць з кухняў і пачынаюць мяняць сьвет навокал для сваіх дзяцей і сябе.
Аршанскі рэгіён далучыўся да «Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня». Сваякі рэпрэсаваных, грамадзкія актывісты і праваабаронцы наведалі месцы масавых расстрэлаў пад Воршай, падзяліліся досьведам пошуку інфармацыі пра рэпрэсаваных, абмеркавалі заганнасьць існаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Выйсьці замуж за беларуса, захапіцца ягонай мовай і паверыць у яе лепшую будучыню — так грамадзянка Літвы Даля Аніськова прыехала ў Беларусь. Дзяўчына вывучылася на юрыста, практыкавалася ў паліцыі, але перагледзела свае прыярытэты і занялася тым, што ёй сапраўды па душы.
У праграме разьвіцьця электрамабільнага транспарту беларускія ўлады робяць стаўку на «Джылі»: кошт 20 тысяч даляраў, 6 гадзін зарадкі на 100 кілямэтраў дарогі, разгон да сотні — за паўтары хвіліны. Навошта Беларусі недасканалы электракар?
У Магілёве пяцёра школьнікаў пайшлі ў клясы зь беларускай мовай навучаньня. Трое зь іх вучацца ў 34-й школе і яшчэ двое ў першай. На наступны год абяцаюць паўнавартасную беларускую клясу.
Аляксандар Лукашэнка сёньня адзначае дзень народзінаў. У біяграфіі, разьмешчанай на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы, адзначана, што ён нарадзіўся 31 жніўня 1954 году ў гарадзкім пасёлку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
Дваццаць першаклясьнікаў гарадзкой гімназіі № 36 імя Івана Мележа будуць ратаваць імідж беларускамоўнай адукацыі ў паўмільённым Гомлі. Гэта пры тым, што ўсяго ў горадзе з пачаткам верасьня за парты сядуць каля 50 тысяч школьнікаў.
23 жніўня ў Эўропе адзначаецца Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. У Менску да гэтага дня быў прымеркаваны форум «Бальшавіцкі тэрор. Права на высьвятленьне ісьціны», у якім узялі ўдзел навукоўцы, дасьледчыкі, лідэры палітычных партый і рухаў, нашчадкі рэпрэсаваных, грамадзкія актывісты.
Асіповіцкі палігон задзейнічаюць у вучэньнях «Захад-2017». Мясьціна, на якой будуць «ваяваць» расейскія і беларускія салдаты — меней за два дзясяткі кілямэтраў ад Асіповічаў. У райцэнтры дысьлякуецца рэактыўная артылерыйская брыгада.
38-гадовая настаўніца Тарэса Бітэль так натхнілася лёсам ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага, што стварыла ў ягоны гонар музэй. На ўласныя грошы і з дапамогаю добрых людзей.
Пасьля двух гадоў судоў пінскі прадпрымальнік Аляксандар Гардзіевіч перамагае раённае спажывецкае таварыства. Але праз спынены бізнэс паразу церпяць усе: само таварыства, прадпрымальнік, горад, пакупнікі.
Павал Дабравольскі выбраў трыццаць маштабных будоўляў Менску ды пазначыў іх на інтэрактыўнай мапе, а пра пяць зь іх расказвае падрабязна. Глядзіце, як зьменіцца горад празь некалькі гадоў.
Рэпартаж Свабоды зь беларуска-ўкраінскай мяжы ў пойме Дняпра, зь мястэчка Любеч Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці.
Адзін з самых старажытных драўляных храмаў Беларусі пад пагрозай паступовага разбурэньня. Узьнясенская царква ў вёсцы Моладава, што ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, значыцца ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Жыхар Століна Віктар Пігаль цяпер у лякарні зь пераломам хрыбетніка і нагі. Ён кажа, што ня вытрымаў «скоцкіх адносін» у Столінскім РАУС і скочыў адтуль з другога паверху.
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага, пабудаваная ў 2016 годзе ў Лёндане, трапіла ў шортліст найлепшых будынкаў гораду. Паводле вэрсіі арганізацыі New London Architecture беларуская царква прэтэндуе на ўзнагароду ў трох намінацыях: самы энэргаэфэктыўны будынак, «Культура і супольнасьць», «Народны выбар».
«Мова мастака значна вышэйшая і дасканалейшая, чым мова палітыка», — перакананы чарговы госьць інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч Ян Арцюс-Бэртран, францускі дакумэнталіст і фатограф, кавалер ордэна Ганаровага легіёну.
Сталічныя выпускнікі расказалі Свабодзе, чаму яны адзначаюць заканчэньне школы на канцэрце расейскіх поп-зорак і якія маюць пляны на будучыню.
АЛЖИР — так скарочана называлі Акмолінскі лягер жонак здраднікаў радзімы (Акмолинский лагерь жен изменников родины) за 20 кілямэтраў ад Акмолінску (цяпер — Астана). Пачынаючы з 1938 году менавіта сюды ссылалі рэпрэсаваных жанчын з усяго Савецкага Саюзу. За 16 гадоў празь лягер прайшло больш за 20 тысяч вязьняў з «расстрэльнымі» артыкуламі.
Загрузіць яшчэ