Прычынай названае патрабаваньне Раскамнагляду. Ведамства паведаміла Apple, што аплікацыя зьмяшчае інфармацыйныя матэрыялы арганізацыі, дзейнасьць якой на тэрыторыі РФ прызнаная непажаданай.
Аплікацыя «Свабода» па-ранейшаму даступная ў AppStore у іншых краінах.
У кастрычніку Apple на патрабаваньне Раскамнагляду выдаліла са сваёй крамы аплікацыю тэлеканалу «Настоящее время», які створаны мэдыякарпарацыяй Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода пры ўдзеле «Голасу Амэрыкі».
Учора стала вядома, што Apple схавала ад расейскіх карыстальнікаў аплікацыі «Падкасты» Расейскай службы ВВС, а таксама падкасты выданьня The Insider і «Эхо Москвы», які публікуе запісы палітычных перадачаў і не зьвязаны з аднайменнай закрытай радыёстанцыяй.
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода трапіла ў сьпіс непажаданых у Расеі арганізацый у лютым сёлета. Прэзыдэнт карпарацыі Стывэн Капус назваў гэтае рашэньне «чарговым прыкладам таго, што расейскі ўрад бачыць у праўдзівых журналісцкіх матэрыялах экзыстэнцыйную пагрозу».
У верасьні 28 арганізацый, у тым ліку праваабарончыя аб’яднаньні, мэдыя, кампаніі-стваральнікі VPN-аплікацыяў, зьвярнуліся да Apple з патрабаваньнем спыніць цэнзуру, якая робіцца на запыт расейскіх уладаў.
Форум