Бацькі магілёўскага інспэктара ДАІ Яўгена Патаповіча, які загадкава загінуў 16 траўня, ня згодныя з асноўнай вэрсіяй сьледзтва, суіцыдам. У інтэрвію Свабодзе яны заявілі, што іх сын ня мог сябе забіць, бо для гэтага не было падстаў. Яны настойваюць на эксгумацыі цела і новай экспэртызе.
Свабода расказвае гісторыю, як сотні беларусаў з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у 1990 годзе выправіліся ў Маскву да кіраўніцтва Савецкага Саюзу дамагацца праўды пра трагедыю.
Але мужчынам можна паклікаць таксама 🤫
У траўні стала вядома, што зьнік адзіны ў Беларусі музэй Барыса Кіта. Імя Кіта прыбралі з назвы, хоць экспазыцыя засталася. Рэпартаж з Наваградку, дзе захаваўся найбольшы архіў, прысьвечаны «найпершаму ў сьвеце беларусу» (словы Васіля Быкава) і дзе яшчэ памятаюць усясьветна вядомага навукоўца.
Вынікі эўрапейскіх выбараў празь беларускі ракурс падсумоўваюць ураджэнкі Беларусі, якія галасавалі на выбарах у Эўрапарлямэнт — Маргарыта Тарайкевіч з Бэльгіі, Рыта Гаціх з Чэхіі, Аліна Коўшык і Вераніка Лапуцька з Польшчы.
Пра гэта майстар беларускага дызайну расказаў Каці Маркоўскай у праекце «Морква». Ён сплаціў унёскі і цяпер ня мае з гэтым саюзам ніякіх адносінаў.
Цыганы жывуць поруч зь беларусамі 500 гадоў, іх тутэйшая мова пераняла зь беларускай вельмі шмат і тым розьніцца ад іншых цыганскіх дыялектаў. Пра беларусізмы ў цыганскай, пра цыганскае моўна-культурнае адраджэньне ў Беларусі, пра словы цыганы́ і ромá. Бонус — слоўнічак ветлівасьці.
У вялікім відэаінтэрвію знаны дызайнэр Уладзімер Цэсьлер разважае, ці ўдалы брэнд эўрапейскіх гульняў, чаму ня трэба рэклямаваць беларускую мову, як Belavia трансьлюе ідэю беднасьці, чаму Менск усё менш падобны да сталіцы, а майкі з хуліганскімі прынтамі — такія ж сурʼёзныя творы, як яйкі «12 з ХХ».
Ну таму ў нас усё і так. Збольшага намалявана. А як калупні якога спэцыяліста — дык адна суцэльная прэзэнтацыя, зробленая на апошнім уроку.
Ну ня тое, каб зусім не прайшоў. Антымігранцкія, антызьвязавыя партыі павялічылі сваё прадстаўніцтва ў Эўрапарлямэнце ў параўнаньні з папярэднімі выбарамі практычна ва ўсіх краінах. Але іх сумарны вынік быў усё ж больш сьціплым, чым чакалася і чым некаторыя перасьцерагалі.
Доктар фізыка-матэматычных навук Андрэй Лаўрыненка апошнія паўтара дзесяцігодзьдзя прасоўвае новыя тэхналёгіі ў Даніі. А вось беларускай фізычнай галіне прадракае доўгую барацьбу за колішні аўтарытэт.
Пасьля сьмерці магілёўскага інспэктара ДАІ міліцыя правяла рэйды і масавыя затрыманьні ў паселішчах, дзе кампактна пражываюць цыганы. Гэтыя падзеі прыцягнулі ўвагу да цыганскай этнічнай меншасьці.
Алена Ціхановіч і Вадзім Бачараў паўтара года таму адкрылі ў Лідзе адзіную ў Беларусі майстэрню крафтавага шакаляду. Кажуць, славутыя шакаляднікі каштуюць іхныя труфэлі і адмаўляюцца пасьля есьці свае. Кліентка са Швайцарыі чакае прыезду ў Беларусь — «родны» шакаляд ёй болей не даспадобы.
Народныя загадкі – яскравыя прыклады паэтычнага складу мысьленьня нашых продкаў аб навакольным сьвеце. Праверце, наколькі ваш склад мысьленьня нагадвае той колішні. Прапануем вам адгадаць 12 народных загадак, даючы пры кожнай тры варыянты адказу. Толькі адзін варыянт правільны.
Чаму міністар Шуневіч адмовіўся выбачацца перад цыганамі, а кіраўніца адміністрацыі Качанава – выбачылася? У чым прычына шматгадовага ціску на цыганскую грамаду ў Беларусі? Ці былі падставы ў міліцыі падазраваць цыганоў у межах справы Патаповіча?
Год таму ў сям’і Гулецкіх са Смаргоншчыны здарылася трагедыя — моцна траўмаваўся сын. Бацькі да сёньня ня могуць дараваць дактарам, што тыя ня здолелі аказаць кваліфікаваную дапамогу, залячыўшы яго да сьмерці.
У магілёўскім пасёлку Грабянёва пахавалі 67-гадовую Лідзію Юрчанку, якая памерла праз тры дні пасьля ўварваньня ў яе хату ўзброеных амапаўцаў.
У Гомлі пасьля сьмерці супрацоўніка ДАІ ў Магілёве ціск з боку міліцыі зазналі мясцовыя цыганы. Была затрымана і кіраўніца ўстановы па адаптацыі цыганоў «Рамано дром» («Цыганская дарога») Вольга Нячаева.
Алена Рудава 12 гадоў працуе на сябе: гадуе і прадае куранят, гусянят і качанят. Мае добры прыбытак. Адзіны мінус — безьліч праверак з боку ўладаў. «Арганізатарка» бясконцых чыноўніцкіх візытаў — Аленіна суседка.
Новы кіраўнік Украіны адразу ўзяў зь месца ў кар'ер. Сваю інаўгурацыйную прамову ён завяршыў сэнсацыйным абвяшчэньнем пра роспуск парлямэнту.
«У Швэцыі ёсьць сьвята, падчас якога ў бібліятэках і школах вучаць, як адрозьніваць праўдзівую інфармацыю ад фэйкаў», — швэдзкія дакумэнталісты распавядаюць, чаму фэйкі непазьбежныя і як ім супрацьстаяць.
З 18 па 26 траўня ў Магілёве пройдзе XXIII фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Паўстаў ён з грамадзкай ініцыятывы, але зь цягам часу яго манапалізавала дзяржава. Свабода сабрала цікавыя факты пра імпрэзу.
18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музэяў. Свабода расказвае пра энтузіяста з Чэрвеньскага раёну Васіля Несьцяровіча, які за савецкім часам насуперак супраціву ідэолягаў з нуля стварыў экспазыцыю ў гонар знакамітага земляка, кампазытара Станіслава Манюшкі.
Як вырашыцца канфлікт паміж абраным прэзыдэнтам Украіны і большасьцю Вярхоўнай Рады? Якой будзе палітыка Зяленскага адносна Данбасу і Крыму?
Магілёў абмяркоўвае ўчорашняе забойства міліцыянта. Машыну зь меркаванымі злачынцамі дагэтуль шукаюць па ўсёй краіне.
У трэці чацьвер траўня адзначаецца Ўсясьветны дзень вышыванкі. Гісторыя гэтага сьвята пачалася ў 2006 годзе ва Ўкраіне з ініцыятывы ўкраінскай пісьменьніцы і журналісткі Лесі Варанюк.
У Заходняй Эўропе і ў ЗША студэнты даўно могуць карыстацца рознымі зьніжкамі. Падобную праграму ў Беларусі спрабуюць рэалізаваць стваральнікі карткі UNICard, якая прапаноўвае студэнтам зьніжкі ў розных крамах і ўстановах.
Міжнародная асацыяцыя транспартавальнікаў нафты ініцыявала падпісаньне з расейскім ААТ «Транснефть» дадатковага пагадненьня, якое дапаможа вызначыць памеры, тэрміны і ўмовы кампэнсацыі выдаткаў на выцясьненьне з нафтаправоду «Дружба» бруднай нафты.
Як мяняецца ў сучасным грамадзтве інстытут сямʼі? Ці апраўданыя асьцярогі клірыкаў і прыхільнікаў традыцыйных каштоўнасьцяў, якія лічаць, што трэба бараніць традыцыйную сямʼю? Абмяркоўваюць сямейныя псыхолягі Алена Ермакова, Вольга Андрэева і Юлія Макоўская.
У Магілёве ў 1993–94 годзе па-беларуску навучаліся блізу 1000 вучняў, у 2019-м — усяго 19. Гэта вынік «моўнага» рэфэрэндуму, які адбыўся з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі 14 траўня 1995 году і пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
Прапануем вам праверыць вашае веданьне беларускай мудрасьці і дасьціпнасьці, захаванае ў народных прымаўках і прыказках. Мы цытуем прымаўку або прыказку ў няпоўным выглядзе і даем вам на роздум тры варыянты папаўненьня. Выберыце правільны.
Гарадзенка Вераніка Гайдэль атрымала разьмеркаваньне ў прэстыжны праектны інстытут. Аднак празь некалькі год кінула дзяржаўную працу, а за ёй і некалькі прыватных фірмаў, і пачала працаваць на сябе. Цяпер яна зарабляе на жыцьцё керамічнымі гаршчэчкамі, глязураванымі кубкамі, гогалеўскімі насамі.
У Магілёве зьявілася кандуктарка, якая гаворыць з пасажырамі па-беларуску. Большасьць пасажыраў гэта зьдзіўляе — у публічным ужытку ў Магілёве беларуская мова застаецца экзотыкай.
Янка Маўр асуджаў запалоханую большасьць, якая бяздумна выконвае злачынныя загады аднаго чалавека.
Пасьля трагедыі ў маскоўскім Шарамецьеве, дзе ў пажары на борце самалёта загінуў 41 чалавек, Свабода высьвятляла, як падрыхтаваныя ратавальныя службы Нацыянальнага аэрапорту «Менск» і якія надзвычайныя здарэньні бывалі з самалётамі авіякампаніі «Белавія».
У сямʼі гарадзенца Ўладзімера Аплевіча захавалася вялікая скрыня з дакумэнтамі і фатаздымкамі ягонага прадзеда, таксама Ўладзімера Аплевіча. Сярод іх — дамавая кніга, якую запаўнялі то на польскай, то на расейскай мове, у залежнасьці ад улады.
Сёньня адзначаецца дзень Эўропы. Праверце, што вы ведаеце пра адзін з самых багатых і пасьпяховых саюзаў краін у сьвеце, у якога амаль 1300 сумеснай зь Беларусьсю мяжы.
Ці музычная тэма з «Тэрмінатара» заменіць мэлёдыю з «Брыльянтавай рукі»? Пра культурныя коды і паролі пакаленьняў разважаюць Юры Дракахруст, Арцём Мартыновіч, Віялета Саўчыц і Ганна Соўсь.
Як палітыка маніпулюе гісторыяй і чаму?
Як ушанаваная памяць ахвяраў Галакосту ў Беларусі? Ці можна пагадзіцца з высновай The New York Times, што ў Беларусі існуе антысэмітызм паводле інэрцыі? Чаму помнік у Трасьцянцы зрабілі абязьлічаным?
Памяць пра вайну: смутак альбо патас? Чаму і як перамога зрабілася аб’ектам палітычнай спэкуляцыі? Якія «закрытыя тэмы» усё яшчэ існуюць у літаратуры пра вайну?
«Чаго там толькі не было: абразы, паясы, ланцужкі, каралі. З краю — вялікі крыж, усыпаны каштоўнымі камянямі, прыгожа інкруставаны», — менскі пэнсіянэр не сумняваецца, што ў 1942 годзе бачыў у Расеі Крыж Эўфрасіньні Полацкай.
7 траўня 2019 году спаўняецца 20 гадоў, як былы міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены ў Менску невядомымі.
Занядбаная сядзіба вядомага батаніка Ўладзімера Адамава ў вёсцы Вялікія Лётцы, што за 11 кілямэтраў на захад ад Віцебску, стала ўласнасьцю віцебскага прадпрымальніка і культурнага мэнэджэра Максіма Жукава. Ён плянуе праводзіць тут фэстывалі і канцэрты альтэрнатыўнай музыкі.
Андрэй Бурдзянкоў прадаў кватэру, каб зьбіраць і публікаваць на сваім сайце graves.bу зьвесткі пра магілы беларусаў: «Таму што мне гэта неверагодна цікава».
Напярэдадні Радаўніцы, калі беларусы прыходзяць на магілы сваіх продкаў, гутарым з гісторыкам, дасьледнікам сталінскіх рэпрэсіяў Ігарам Кузьняцовым пра архівы КДБ Беларусі, у якіх дагэтуль ня змог сыстэмна працаваць ніводзін гісторык.
Больш за 40 гадоў шавец з Магілёва Марат Раскін зьбірае вінілавыя кружэлкі. Падлеткам ён захапіўся «заходняй рок-музыкай». Гэтае хобі стала для яго «ўнутранай эміграцыяй» ад савецкага жыцьця, поўнага забарон і абмежаваньняў.
5 траўня спаўняецца 200 гадоў Станіславу Манюшку — аднаму з самых славутых беларускіх кампазытараў. Гэтая падзея ўключаная ў сьпіс памятных датаў UNESCO.
Максім Швед настолькі захапіўся квадрацікамі замаляваных камунальнымі службамі графіці, што нават зьняў пра гэта дакумэнтальны фільм «Чыстае мастацтва», які ўлетку прэзэнтуюць на Кракаўскім кінафэстывалі.
У Беларусі Ігар Макаловіч быў фотакарэспандэнтам цэнтральных газэт, а ў 33 гады вырашыў усё зьмяніць і зьехаў у Канаду. Цяпер ён пасьпяховы бухгальтар, разам з жонкай Ганнай гадуюць дачок-паліглётак, народжаных за акіянам.
Загрузіць яшчэ