Як выглядае «пэйзаж пасьля бітвы за Бабіча?» Хто перамог, а хто прайграў у выніку скандалу вакол расейскага амбасадара? Як Расея будзе праводзіць сваю стратэгічную лінію адносна Беларусі ў новых умовах?
Буда-Кашалёўскі РАУС прыняў рашэньне аб высылцы на пяць гадоў 38-гадовага грамадзяніна Расеі Ўладзімера Траўтэра. Ён жыве ў Беларусі 26 гадоў. Мае сталую працу, сям’ю, дом, вялікую гаспадарку і крэдыт.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2019-2020 акадэмічны год. Заяўкі будуць прымаць да 2 чэрвеня 2019 году
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць частыя паведамленьні пра замінаваныя будынкі ў Менску. З пачатку году было заведзена 19 крымінальных справаў за «фальшывыя паведамленьні пра небясьпеку».
Журналісты розных пакаленьняў абмяркоўваюць выклікі часу — што мяняецца, а што застаецца нязьменным. Юры Дракахруст, Наста Пілюгіна, Ганна Соўсь і Антон Трафімовіч абмяркоўваюць стаўленьне розных пакаленьняў беларусаў да прамоваў і заяваў Аляксандра Лукашэнкі.
Для мяне гэта — сумны дзень. Дастаўшы з гарышча на лецішчы свой стары «Акіян», набыты калісьці ў менскай краме «Радыётэхніка» за 135 савецкіх рублёў (пры заробку 160), і пераключыўшы яго на кароткія хвалі, я ня здолеў настроіцца ні на адну са станцый, калісьці такіх блізкіх і знаёмых...
Сыход Радыё Свабода з радыёхваляў — падзея сумная, але не трагічная. Падсумуем: як і дзе можна слухаць Радыё Свабода пасьля 30 красавіка.
Пра свой радыёсусьвет расказвае слухач з шматгадовым стажам, наш калега Вінцук Вячорка.
Пяць гадоў таму мы разьвіталіся з кароткімі хвалямі. На тую сумную падзею тады адгукнуўся - ну проста вершам у прозе - наш слухач Кастусь Сырэль з маленькага мястэчка Ўшачы, што пад Полацкам.
Гэтыя лісты пісаліся пераважна тады, калі кампутары для большасьці беларусаў былі рэдкасьцю, а інтэрнэт — экзотыкай, калі пра смартфоны мала хто чуў, а сацыяльнымі сеткамі амаль ніхто не карыстаўся...
Аднак з самых гераічных старонак у гісторыі слуханьня заходніх радыёгаласоў — спроба падрыву станцыі глушэньня ў Менску, якую ўчыніў студэнт БПІ Сяргей Ханжанкоў, за што адседзеў 10 гадоў у ГУЛАГу.
Вэтэран Радыё Свабода Ян Запруднік расказвае пра тое, што значыла для яго праца на Радыё Свабода.
Намесьнік старшыні адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску Дзяніс Жыбуль выступіў супраць будаўніцтва шматпавярховага паркінгу на 900 машына-месцаў, які «Менскграда» прапануе пабудаваць у сталіцы паміж вуліцамі Кісялёва і Чычэрына.
Ігар Турчыновіч працуе званаром больш за дваццаць гадоў. Каб вызваліць час для любімага занятку, ён пакінуў працу тэлеінжынэра на «Віцязі» і ўладкаваўся ў ахову. Яго першы звон важыў каля шасьці кіляграмаў. Цяпер Ігар звоніць у дабравесьнік вагою болей за пяць тонаў.
Што дае Беларусі эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва зь Кітаем? Навошта Кітаю патрэбная Беларусь? Ці канкуруюць за Беларусь Масква і Пэкін?
Разьдзел з кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».
У Менску з удзелам аўтара прэзэнтавалі кнігу Міленкі Ергавіча «Арэхавы палац», якую з харвацкай на беларускую мову пераклаў Сяргей Шупа. Раман выйшаў у выдавецтве Зьмітра Коласа.
Упершыню за 30 гадоў у Менску ня будзе традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Прычынай — непадʼёмныя паборы, якімі ўлады абклалі арганізатараў. У 1990-х гадах у такіх шэсьцях бралі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек.
Напярэдадні 33-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Свабода наведала вёску Баровая — адну з найстарэйшых у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Паселішча аднесенае да зоны пражываньня з правам на адсяленьне.
26 красавіка спаўняецца 33 гады з дня выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Мы знайшлі людзей, якія нарадзіліся ў той жа дзень і год, і распыталі, як склалася іхняе жыцьцё.
Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» ў Менску адклікалі заяўку на шэсьце і мітынг, бо ня хочуць плаціць міліцыі больш як 5000 рублёў за абавязковую ахову.
Ці трэба карэктаваць зьмест дзіцячых казак альбо адмаўляцца ад твораў, якія замацоўваюць сэксісцкія стэрэатыпы? Казкі якіх народаў ці аўтараў найбольш патрыярхальныя? Ці трэба пераасэнсоўваць спадчыну беларускай дзіцячай літаратуры?
25 красавіка адзначае юбілей Зінаіда Бандарэнка — народная артыстка Беларусі, самы пазнавальны твар Беларускай тэлевізіі, дзе яна працавала амаль 40 гадоў.
Наколькі імавернае адкліканьне пасла РФ Бабіча ці абвяшчэньне яго persona non grata? Яго паводзіны — выкананьне заданьня ці вынік яго асабістасьцяў? Як беларуская ўлада зьбіраецца супрацьдзейнічаць інфармацыйнаму наступу «рускага сьвету»?
Аднаго зь кіраўнікоў БХД, палітыка і пісьменьніка Паўла Севярынца выключылі з Беларускага ПЭН-Цэнтра. Афіцыйная прычына — нясплата ўнёскаў. Ён вінаваціць арганізацыю ў гей-прапагандзе.
Украіна пасьля прэзыдэнцкіх выбараў апынулася пад пагрозай паліўнай блякады з боку Расеі і Беларусі. Свабода высьвятляла, як украінскія ўлады і рынак рэагуюць на гэтую пагрозу.
Пылавая бура накрыла Горадзеншчыну 24 красавіка. За клубамі пылу цьмяна відаць дамы і нават неба.
Такое пытаньне мы задалі двум паліттэхналягам — украінцу Косьцю Бандарэнку і беларусу Віталю Шкляраву.
У сераду, 24 красавіка Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе ў Менску трэці свой альбом на вершы Ўладзімера Някляева — «Зорка дзіва». А ў нядзелю, 28 красавіка ў Менску свой альбом «Радыё Harodnia» прэзэнтуе панк-гурт Dzieciuki. А вы запамінаеце, як тыя альбомы выглядаюць? Паспрабуйце пазнаць па малюнку.
Бацькі і дзеці. Журналісты розных пакаленьняў абмяркоўваюць выклікі часу — што мяняецца, а што застаецца нязьменным. Юры Дракахруст, Арцём Мартыновіч, Віялета Саўчыц і Ганна Соўсь — пра погляд розных пакаленьняў беларусаў на вынікі ўкраінскіх выбараў
Абаронца Курапатаў, грамадзкі актывіст і прадпрымальнік Зьміцер Дашкевіч стаў госьцем Каці Маркоўскай у яе аўтарскім праекце «Морква». Прапануем вам тэкставую вэрсію размовы.
Вы ведалі, што непафарбаваныя лесьвіцы, шкляныя дзьверы і дакучлівая музыка — праблема для людзей з асаблівасьцямі зроку? Ян Ганчароў распавёў нам, чаму яму не пасуюць кавярні з гучнай музыкай і як дапамагаюць сучасныя тэхналёгіі.
Свабода пагутарыла з адным з анархістаў, якія 20 красавіка былі затрыманыя міліцыяй у Кобрынскім раёне. Ён заявіў пра зьдзекі з боку міліцыянтаў. Міліцыя кажа пра дробнае хуліганства з боку затрыманых.
Свабода сабрала важныя факты пра новага прэзыдэнта Ўкраіны.
Ва Ўкраіне завяршыўся другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Ідзе падлік галасоў, але экзыт-полы паказваюць, што перамогу з істотным адрывам здабывае вядомы шоўмэн Уладзімір Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі – новы прэзыдэнт Украіны. Паводле вынікаў экзыт-полаў, ён перамог трыюмфальна. Ніколі за ўсю гісторыю незалежнай Украіны пераможца выбараў не набіраў столькі.
Як зьменяцца стасункі Беларусі і Ўкраіны пасьля 21 красавіка? У чым сакрэт рэйтынгу Ўладзіміра Зяленскага? Абмяркоўваюць аглядальніца ўкраінскай Свабоды Наталка Чурыкава, Юры Дракахруст, Франак Вячорка і вядоўца Ганна Соўсь.
Выбары ў палату прадстаўнікоў, адносіны з Расеяй, беларуская мова, эканамічныя рэформы — што пра гэта казаў кіраўнік дзяржавы падчас штогадовага пасланьня? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце палітычныя аглядальнікі Свабоды Ўладзімер Глод і Валер Карбалевіч.
Тарбешнікі, мяшочнікі, яйкагаловыя, саджалі і будзем саджаць, жэстачайшы кантроль, спаскудзілі слова «рэформы», Канапацкай — Белкалій, усім «па пяцьсот»…
Чаму публічнае кармленьне грудзьмі выклікае спрэчкі і часта нэгатыўныя рэакцыі? Чаму яно важнае?
Самы вядомы ўкраінец у беларускім хакеі Аляксандар Мацярухін у інтэрвію Свабодзе расказаў пра сваё стаўленьне да выбараў прэзыдэнта Ўкраіны і вайны на Данбасе, а таксама паразважаў аб праблемах спорту ў суседніх краінах.
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны распавёў у інтэрвію пра перадвыбарчую сытуацыю ва Ўкраіне і адказаў, ці бачыць пагрозу, што падзеі пачнуць разьвівацца па беларускім сцэнары.
«Бацькі і дзеці» — новы фармат Свабоды. Журналісты розных пакаленьняў абмяркоўваюць выклікі часу — што мяняецца, а што застаецца нязьменным. Юры Дракахруст, Анастасія Пілюгіна, Ганна Соўсь і Антон Трафімовіч — пра тое, што найчасьцей хайпіцца ў беларускім сэгмэнце інтэрнэту.
Гарадзенцы ўбачылі горы будаўнічага сьмецьця ў лесапарку Пышкі на падыходзе да маляўнічых карʼераў 15 красавіка. Пасьля розгаласу ў мэдыя дарогу расчысьцілі. Камунальнікі кажуць, што хацелі яе ўмацаваць.
Ці моцна адрозьніваюцца праграмы кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне? Магчыма, вы даведаецеся нешта новае, а нешта вас зьдзівіць.
Сьпіс палітычных «братоў» і сяброў Аляксандра Лукашэнкі, адзін зь якіх «найвялікшы».
Былы галоўны рэдактар прэзыдэнцкай газэты «СБ. Беларусь сегодня» ўпершыню пасьля адстаўкі выказаўся пра падзеі ў Курапатах.
У савецкія часы бальшавікі зьнішчылі сотні беларускіх сьвятыняў. Дзясяткі былі падарваныя або разбураныя, хоць перажылі войны і пажары, сотні наўмысна даведзеныя да занядбанага стану.
Лямус стаіць у цэнтры Горадні, але паглядзець на яго без папярэдняй дамоўленасьці нельга — помнік архітэктуры знаходзіцца за высокім мурам. Лямус аддалі каталікам толькі ў 2003 годзе.
Вынікам ягонай працы стала кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» — найбольш сыстэматызаваны збор біяграфічных зьвестак пра нацыянальнага героя Беларусі, выдадзены за апошнія дзесяцігодзьдзі.
Загрузіць яшчэ