На момант, калі рыхтавалася гэтая публікацыя, яшчэ не было вядома, дзе знаходзіцца пісьменьніца, культуроляг, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
18 траўня сілавікі з ДФР прыйшлі ў офіс Tut.by, да рэдактараў і журналістаў, а таксама ў афіліяваныя праекты. Глядзім, што вядома на цяперашні момант.
З палкоўнікам юстыцыі, сьледчым у асабліва важных справах аднаго зь міжраённых аддзелаў Сьледчага камітэту не працягнулі кантракту. Як ён лічыць, з прычыны «нядобранадзейнасьці». Пасьля амаль 25 гадоў у праваахоўнай сыстэме апынуўся на раздарожжы.
У страйкаме «Беларуськалію» сёньня каля 140 сяброў. Сярод іх Аляксандар і Тацяна Махровы. Гэта адзіная сямʼя, якая пайшла ў страйк поўным складам. Чаму яны прынялі такое рашэньне і як яно зьмяніла іх жыцьцё, расказала Тацяна Махрова.
У Аляксандра Старыкевіча нетыповы журналісцкі лёс: ніколі не вучыўся на журфаку, у 20 гадоў працаваў ва ўплывовых расейскіх выданьнях, 18 гадоў ачольвае «Салідарнасць», ведае, чаго бракуе незалежным мэдыя і чаму неабходна крытыкаваць апазыцыю.
Вядомая ізраільская дакумэнталістка, палітык, дэпутатка Кнэсэту (ізраільскага парлямэнту) і арабістка Ксенія Сьвятлова гаворыць пра магчымыя спосабы і тэрміны вырашэньня ізраільска-палестынскага канфлікту, ролю Расеі і арабскага сьвету.
Як беларусы ставяцца да Лукашэнкі? Як зьмянілася стаўленьне беларусаў да Расеі і Крамля ў 2020 годзе? Як расейскае грамадзтва ўспрымае беларускія пратэсты?
Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліна, расказвае пра свае паездкі ў Беларусь, пра тое, як ірляндцы глядзяць на беларускія палітычныя падзеі, і пра тое, чаму Лукашэнка застаецца самым зручным палітыкам для Расеі.
Канфлікты на палітычныя тэмы прыйшлі ў беларускія сем’і. Бацькі сварацца зь дзецьмі, суседзі з суседзямі, а хтосьці губляе ў такіх спрэчках сяброў зь дзяцінства. Псыхоляг-кансультант Алена Лаўрыновіч раіць, як зрабіць такія дыскусіі больш бясьпечнымі для сябе і блізкіх.
Рэстаўрацыйныя работы ў касьцёле ў Будславе пачнуцца не раней, чым празь некалькі месяцаў. Цяпер альпіністы чысьцяць дах, ідзе абсьледаваньне будынку. 11 траўня тут здарыўся пажар, які зьнішчыў дах.
Беларускія студэнты, якія пакінулі Беларусь з палітычных прычынаў, расказалі, калі ў іх пачаліся праблемы на радзіме, як яны атрымалі дапамогу ў ЭГУ і як цяпер пачуваюцца ў іншай краіне. Спыталіся ў прадстаўніка ЭГУ пра падтрымку беларусаў і адрозьненьні навучаньня ў Літве.
Былы выкладчык коласаўскага ліцэя і музыка Аляксей Крукоўскі расказаў, якія правілы працуюць унутры «палітычных» і «крымінальных» камэр, пра болевыя пункты ў вязьніцы і пра перажываньне Вялікадня за кратамі.
Палітоляг і літаратуразнаўца ўжо месяц у СІЗА КДБ.
Праваабаронца цэнтру «Вясна» Натальля Сацункевіч атрымала ў Празе ўзнагароду чэскай грамадзкай арганізацыі «Чалавек у нядолі» Homo Homini за чатырох зьняволеных паплечнікаў — Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу.
Кар’ера камандуючага ўнутранымі войскамі зрабіла моцны скачок за апошні год, аднак працаваць дзеля гэтага Мікалай Карпянкоў пачаў яшчэ ў сярэдзіне 90-х.
Празь некалькі дзён 61-гадовая Лілія Яноўская зьбіраецца падняцца на найвышэйшую вяршыню сьвету Эвэрэст. Альпіністка мае з сабой беларускі і канадзкі сьцягі, але першым хоча ўзьняць бел-чырвона-белы сьцяг.
Пра тое, як восем супрацоўнікаў невялікага мясцовага выданьня амаль год асьвятляюць пратэсты жыхароў сямі розных раёнаў Беларусі.
Адказны ў пытаньнях юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве юрыст Міхаіл Кірылюк тлумачыць небясьпекі і прававыя супярэчнасьці дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі аб наданьні Радзе бясьпекі паўнамоцтваў у выпадку яго гібелі.
Прыйшоў у палітыку ў 1999, калі меў 14 гадоў, прэвэнтыўна сядзеў на «сутках» у 2010, рыхтуецца да калёніі ў 2021 — актывіста Паўла Юхневіча будуць судзіць у Магілёве.
Ці зможаце вы адказаць на пытаньні пра сьвяточны дзень, які прыпадае на аўторак праз тыдзень пасьля Вялікадня? Праверце сябе.
А мо бел-кармінава- ці бел-шкарлатна-белы? Як называюцца адценьні чырвані, адкуль само слова „чырвоны“ і чаму немагчыма перакласьці на беларускую расейскі прыметнік „алый“.
Што абароніць дэкрэт «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу»? Чаму на пратэсты цяпер не выходзіць амаль ніхто? Чаго можна чакаць ад беларускага грамадзтва?
Ці сапраўды дэкрэт Лукашэнкі вырашае пытаньні, ня вырашаныя ў Канстытуцыі? Як суадносіцца дэкрэт зь іншым законамі краіны? Ці здольны дэкрэт захаваць палітычную стабільнасьць у выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы?
Гарадзенцу Анатолю Песьняку 94 гады. Ён жыў пры «паляках», пры «саветах», пры «немцах». Дзень Перамогі сустрэў паблізу Бэрліна.
Чаму ў беларускіх youtube-блогераў няшмат гасьцей-жанчын? Ці абясцэніў жанчын Дзяніс Дудзінскі, патлумачыўшы, чаму яму не падабаецца браць інтэрвію ў жанчын? Ці спала хваля «захапленьня» беларускімі жанчынамі і выявілася рэальнае стаўленьне, якое не залежыць ад грамадзянскай пазыцыі?
Якую ролю адыгрывае памяць пра Другую сусьветную вайну ў перамогу ў ёй у беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці? Чаму ў палітычным крызісе ў Беларусі абодва бакі называюць іншы бок фашыстамі? Ці адбываецца «нацыяналізацыя» памяці пра тую вайну?
Чаму ў беларускім палітычным супрацьстаяньні абодва яго бакі называюць сваіх праціўнікаў фашыстамі? У чым карані зьверстваў, якія чынілі пры здушэньні пратэстаў у Беларусі? Чаму Гітлер не падобны да Напалеона?
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
Белстат апублікаваў зборнік «Беларусь у лічбах» за мінулы год. Глядзім, як зьмянілася краіна.
Адказны ў пытаньнях юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве юрыст Міхаіл Кірылюк — пра аналяг Нюрнбэрскага працэсу для беларускага рэжыму, пра тое, хто трапіць на лаву падсудных, наколькі важныя цяпер справы аб злачынствах супраць чалавечнасьці паводле прынцыпу ўнівэрсальнай юрысдыкцыі.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
7 траўня 2021 году спаўняецца 22 гады, як былы міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены ў Менску невядомымі.
Расьсьледаваньне спраў журналістаў праз чарговыя два месяцы ад затрыманьня працягваюць, яны застаюцца за кратамі. Але істотнага нічога ў справах не адбываецца. Пра гэта ў адзін голас кажуць сваякі журналістаў Юліі Слуцкай, Андрэя Аляксандрава і Дзяніса Івашына.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя паўсюдным фарбаваньнем у чырвона-зялёныя колеры афіцыйнага сьцяга і плянаваным чырвона-зялёным салютам.
Фэльчар хуткай дапамогі зь Ліды Алег Краўцоў, які знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо паўгода, напісаў ліст зь СІЗА. Ён расказаў пра турэмны побыт, пра тое, што турбуе вязьняў і як палегчыць сабе жыцьцё ў новых умовах.
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах?
Адказнай за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве стала Натальля Задзяркоўская. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, чаму далучылася да каманды Паўла Латушкі і якія яе задачы ў НАК.
Прыватны дом Веслава Меданоўскага могуць зьнесьці да 1 чэрвеня. Нягледзячы на рашэньне суду Кастрычніцкага раёну, яму дагэтуль ня выдзелілі для пабудовы дома ўчастак узамен таго, які аднялі.
Чаму людзі на волі сілкуюцца энэргіяй і аптымізмам ад тых, хто за кратамі? Што палітвязьні даюць грамадзтву — і чым тыя, хто на волі, могуць дапамагчы палітычным зьняволеным? Ці ёсьць эмпатыя да палітвязьняў сярод турэмнікаў? І чаму родным зьняволеных ня варта замоўчваць сваю бяду?
«Беларускі тэатар на скрыжаваньні лёсаў і эпох» — так называецца новая кніга Вячаслава Ракіцкага. Мы пагаварылі з Вячаславам Ракіцкім пра мінуўшчыну, сучаснасьць і будучыню беларускага тэатру.
«Сильные новости» — самы папулярны на Гомельшчыне лякальны партал грамадзка-палітычных навінаў. Ягоны заснавальнік Пятро Кузьняцоў у гутарцы са Свабодай расказаў пра сакрэты посьпеху і рэпрэсіі.
У Горадні пачалі аднаўляць каралеўскі палац — гэта частка комплексу Старога замка і ўжо другі этап працаў. Навукоўцы лічаць, што яго могуць адбудаваць з сур’ёзнымі памылкамі. Тлумачым, у чым праблемы.
3 траўня 1791 году ўхвалена першая ў Эўропе Канстытуцыя — „Урадавы закон“ Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, г. зн. і Беларусі). Што значаць словы „рэч“ і „паспалітая“?
59-гадовы жыхар Наваградку Сяргей Лаўрушчык шэсьць гадоў ствараў прыватны гістарычны музэй. Праз актыўны ўдзел у пратэстах да яго прыйшла міліцыя. Экспанаты прызналі зброяй, гаспадара дома — амаль злачынцам. Сяргей расказаў Свабодзе, што быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Абмеркаваньне справы аб перавароце ў Клюбе Свабоды з палітолягам, сузаснавальнікам Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Юрыям Царыкам
Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава перавялі з «хіміі» у сьледчы ізалятар турмы № 4. Яму пагражае больш жорсткі прысуд. Былы сукамэрнік палітвязьня расказаў ягонай жонцы пра стан Валадара.
Пераход у адкрытую апазыцыю да дзейнага кіраўніка дзяржавы часта прыносіць праблемы.
У гісторыі незалежнай Беларусі ўжо былі тры рэфэрэндумы, і кожны зь іх праходзіў у драматычных абставінах і з парушэньнямі закону.
Загрузіць яшчэ