Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці скончылася рэвалюцыя? Гутарка з аналітыкам Арцёмам Шрайбманам


Што абароніць дэкрэт «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу»? Чаму на пратэсты цяпер не выходзіць амаль ніхто? Чаго можна чакаць ад беларускага грамадзтва?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Шрайбман

  • Навошта Лукашэнку дэкрэт аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу?
  • Зразумела, Канстытуцыйны суд прыйдзе да высновы, што дэкрэт пра Раду бясьпекі дапаўняе і разьвівае Канстытуцыю
  • Але ў Канстытуцыі запісана, што ў выпадку вакансіі пасады прэзыдэнта ўлада пераходзіць да прэм’ера, і ніякіх агаворак наконт кшталтаў вакансіі ў Канстытуцыі няма
  • Я не да канца разумею функцыянал гэтага дэкрэту
  • Арцём Шрайбман
    Арцём Шрайбман
  • Дапусьцім, што Лукашэнка робіць страхоўку ад неляяльнага прэмʼера, так бы мовіць, пратачыўся вораг, таму патрэбнае калектыўнае кіраўніцтва
  • Але гэты прэмʼер можа прызначыць новых сілавікоў, ён можа заявіць, што будзе абапірацца на Канстытуцыю, а не на дэкрэт
  • Маё меркаваньне, што гэты дэкрэт — гэта адзін з крокаў у кірунку падвышэньня ролі Рады бясьпекі, а не аднаразовае «эпахальнае» рашэньне
  • Нават неабавязкова, што на чале Рады бясьпекі будзе сам Лукашэнка: можна пасадзіць на гэтую пасаду сына, можна надзвычай вернага сілавіка кшталту Віктара Шэймана
  • У сакавіку Лукашэнка сказаў, прымаючы старшыню Рады бясьпекі Аляксандра Вальфовіча, што трэба трансфармаваць Раду на расейскі і казахстанскі ўзор
  • Цяперашні дэкрэт — гэта яшчэ не казахстанскі варыянт. Таму вельмі імаверна, што наперадзе далейшая трансфармацыя гэтага інстытуту
  • У сакавіку пашырылі склад Рады, прызначыўшы туды трох сілавікоў і стварыўшы парытэт паміж цывільнымі і сілавымі чальцамі
  • З выказваньняў Рамана Галоўчанкі не вынікае, што ў яго ёсьць нейкае палітычнае стаўленьне да таго, што адбываецца
  • Ён арганічны ў ролі алавяннага салдаціка
  • Калі дзяржаўныя журналісты спыталі яго, ці ня крыўдна яму, яму было вельмі некамфортна, гэта было выштурхоўваньне яго ў зусім чужую для яго сфэру
  • Маўляў, не чапайце мяне, я ў дамку, я прадпрыемствамі займаюся

Чаму ня стала пратэстаў?

  • Незразумела, як цяпер людзям матываваць для саміх сябе выхад на пратэст, выхад на вуліцу
  • Як бы яны ні былі нязгодныя з уладай, у любога дзеяньня павінная быць мэта
  • Лідэры не патлумачылі, чаго людзі дасягнуць, калі выйдуць на акцыю, акрамя таго, што наступны месяц правядуць пад катаваньнем
  • Дзень волі і Чарнобыльскі шлях — гэта былі даты, на якія раней праводзіліся акцыі
  • Навошта было чакаць ад людзей настолькі індывідуальна іррацыянальных дзеяньняў?
  • Калектыўна яны маглі б стаць рацыянальнымі, але калектыўна зараз вельмі складана арганізавацца
  • Заклікі Латушкі і Карач не рэтрансьлявалі іншыя лідэры апазыцыі
  • У соцень тысячаў людзей, якія выйшлі ў другой палове жніўня, быў перад вачыма досьвед жанчын у белым, якія выйшлі 12-13 жніўня
  • Вось гэта быў паліталягічна невытлумачальны фэномэн, яны ішлі на амбразуру
  • Калі іх ня сталі чапаць, стала ясна, што ўлада сама разгубілася ад уласнай жорсткасьці і рэакцыі на яе грамадзтва
  • Тады на некалькі дзён міліцыя зьнікла з вуліц
  • Цяпер няма такой моцнай матывацыі, якая была тады
  • Калі ты 9 месяцаў робіш адно і тое ж і вынік не дасягаецца, то якая матывацыя?
  • Тыя, хто знаходзіў бы ў сябе такую матывацыю нават 9 траўня сёлета, ужо даўно сядзяць
  • Такія, як Калесьнікава і Статкевіч, выйшлі б, але яны ў турме
  • Пераадоленьне страху, моцная эмацыйная падстава, вера ў перамогу — без хаця б некаторых з гэтых фактараў пратэст немагчымы, яму няма адкуль узяцца
  • Значная частка людзей, якія мінулым летам, восеньню, частку зімы, займалі галаву толькі палітыкай, цяпер вяртаюцца ў становішча, якое было да жніўня ці да траўня летась, калі турбуюць і іншыя праблемы

Вяртаньне да непалітыкі

  • Мы вяртаемся да старых добрых фэйсбучных спрэчак на непалітычныя тэмы
  • Як нехта заўважыў, што ў гэты момант рэвалюцыя і скончылася
  • Але мы разумеем, што палітычны канфлікт ня вырашаны і што наступная ітэрацыя гэтага супрацьстаяньня непазьбежная
  • Пачнуцца мясцовыя выбары, пачнецца рэфэрэндум, будуць чарговыя памятныя даты
  • Я адчуваю, што палітыка ўжо менш цікавіць і цікавіць меншую колькасьць людзей
  • Раней ты заходзіў у кавярні і там ўсе гаварылі пра палітыку
  • Цяпер абмеркаваньне палітыкі стварае ўнутраны дыскамфорт
  • Вяртаецца ўстаноўка, якая некалі была — ай, давайце ня будзем пра палітыку
  • Непрыняцьцё гэтай улады — ня толькі палітычнае, але і этычнае, маральнае — нікуды не падзелася

Чаму Лукашэнка — ня цар Мікалай ІІ?

  • Акукліваньне ўлады ў прапагандысцкай прасторы, мова нянавісьці, якая льецца з тэлебачаньня, толькі закаляе бакі ў перакананасьці, што ніякага кампрамісу, прымірэньня да вырашэньня канфлікту быць ня можа
  • Я ня ведаю, наколькі дакладная мэтафара пажару на тарфяніку
  • Улада сваімі дзеяньнямі можа прывесьці сытуацыю ў стадыю актыўнага гарэньня
  • Многія людзі захоўваюць злосьць на ўладу і чакаюць нагоды для пратэсту
  • Такой нагодай могуць стаць эканамічныя цяжкасьці, скажам, нявыплаты заробкаў
  • На малаказаводзе ў Менску былі калектыўныя пратэсты
  • Такія гісторыі могуць успыхнуць на цяперашніх настроях даволі хутка, менавіта таму што палітычны канфлікт ня вырашаны
  • Людзі выціснулі палітыку за межы свайго інфармацыйнага поля, але не адбылося супакаеньня
  • Цяпер пачуцьця балянсу няма
  • Узровень злосьці, нянавісьці адносна ўлады вельмі ўзрос
  • Раней такога ўзроўню нянавісьці да ўлады і яе выканаўцаў не было з боку нават самых зацятых апазыцыянэраў
  • А гэта глеба для новай успышкі
  • У адрозьненьні ад іншых рэвалюцыйных падзеяў людзі ў 2020 годзе адчулі сябе большасьцю
  • Гэта немагчыма «разбачыць», немагчыма забыць
  • І людзі жывуць у чаканьні магчымасьці яшчэ раз заявіць сябе большасьцю
  • Становішча Лукашэнкі цяпер горшае, чым было ў Мікалая ІІ ў 1905 годзе і ў польскіх камуністаў падчас вайсковага становішча
  • Ён не ўсьведамляе важнасьць выпусканьня пары
  • Маніфэст цара у кастрычніку 1905 году быў закліканы пагасіць пратэстныя настроі, для таго і Думу выбіралі
  • І гэта дазволіла працягнуць агонію Расейскай імпэрыі
  • А Лукашэнка мае намер закатаць усё ў асфальт і потым думаць, як кіраваць тым, што закатаў
  • Ён і яго людзі крытычна недаацэньваюць тую колькасьць людзей, якія супраць іх
  • Я мяркую, што яны сапраўды перакананыя, што іх большасьць — калі не 80%, то 65%
  • Лёгіка Лукашэнкі: я ад імя большасьці закатваю ў асфальт меншасьць — што я раблю няправільна?
  • А вось гэта ён і робіць няправільна — ацэньвае другі бок
  • Цар у 1905 годзе і польскія камуністы падчас вайсковага становішча рабілі гэта крыху лепш, чым Лукашэнка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG