Беларусы расказалі свае гісторыі разьвітаньня з блізкімі, якія памерлі за мяжой: ад камунікацыі з роднымі да збору грошай.
Самая відавочная перавага ўступленьня Швэцыі ў NATO ў тым, што Балтыйскае мора стане чымсьці накшталт «возера NATO».
У Слоніме расейскаму інвэстару прадалі сынагогу 1642 году. Цана — 42 рублі. Гэта ўжо другі інвэстар, які набывае помнік. Расказваем, як дзяржава перш прадае такія помнікі, а пасьля іх зноў вяртаюць на аўкцыён.
У Гомельскім абласным судзе ідзе працэс за шпіянаж над грамадзянкай Украіны Натальляй Захаранкай. У СМІ яе называюць «валянтэркай», якая ратавала ўкраінцаў зь Беларусі.
Былы палітвязень Леанід Судаленка адбыў тэрмін пакараньня за праваабарончую дзейнасьць і выехаў зь Беларусі.
Вайсковы камісар Віцебскай вобласьці вядзе папулярны тык-ток. «Палкоўнік жартуе — належыць сьмяяцца», — так падпісаны яго акаўнт.
З падачы беларускага мастака Ўладзіслава Бохана расейскія настаўнікі віншавалі Пуціна партрэтамі Сьцяпана Бандэры, а яго самога ўспрымалі даверанай асобай кіраўніка Крамля. Распыталі Ўладзіслава Бохана пра падрабязнасьці.
У лёнданскім выдавецтве Skaryna Press пабачыла сьвет кніга паэткі і перакладчыцы Ганны Комар «Калі я выйду на волю». Гэта дакумэнтальная проза пра турэмны досьвед аўтаркі ў 2020 годзе, дапоўненая гісторыямі іншых беларускіх зьняволеных.
3 сакавіка 1944 году, 80 гадоў таму, у Вільні ва ўласнай кватэры на вуліцы Ясінскага быў забіты беларускі драматург, пісьменьнік, артыст, тэатральны рэжысэр, тэатразнаўца, рэдактар і выдавец, грамадзкі дзяяч Францішак Аляхновіч.
Пагаварылі з гомельскай прадпрымальніцай, у якой у 2020-м «адціснулі» буйны сямейны бізнэс, і даведаліся сакрэты самых смачных дранікаў.
1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».
Чаму беларускі бізнэс масава не падтрымаў мірную рэвалюцыю 2020 году? На якіх умовах пасьпяховыя бізнэсоўцы маглі б дапамагаць палітыкам? Якая мэта Беларускага бізнэс-форуму ў Вашынгтоне?
З 1 сакавіка Літва закрыла памежныя пераходы ў Прывалцы і Катлоўцы. Расказваем, што вядома пра сытуацыю на мяжы.
Апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр у калёніі 16 лютага. На яго пахаваньне, якое адбылося 1 сакавіка ў Маскве, прыйшлі тысячы людзей, нягледзячы на вялікую колькасьць сілавікоў па ўсім горадзе.
Нядаўна ўрад Беларусі выключыў з плянаў сваёй дзейнасьці захады, накіраваныя на адаптацыю заканадаўства з патрабаваньнямі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Такім чынам, пытаньне пра ўступленьне ў гэтую міжнародную інстытуцыю зьнятае з парадку дня. Чаму?
Польскі палітычны аглядальнік, журналіст выданьня Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі адказвае на пытаньне, чаму Варашава павялічвае абаронны бюджэт і на заявы Лукашэнкі ўжо амаль не рэагуе і аналізуе прычыны польска-ўкраінскага збожжавага канфлікту.
Аляксандар Ракіцкі больш за дваццаць гадоў працаваў у органах пракуратуры. У 2021 годзе ён быў блізкі да арышту, але пасьпеў выехаць з краіны.
Сям’я беларусаў з малымі дзецьмі прадала дом пад Менскам, паехала ў Пэру і пасялілася ў доме шамана. Расказваем іх гісторыю.
Нянавісьць да Ўкраіны стала адной з ключавых тэмаў лукашэнкаўскай прапаганды. Тлумачым, як так сталася.
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў у чацьвер на памежным пераходзе ў Лаварышках расказалі аб прычынах і наступствах закрыцьця яшчэ двух КПП на мяжы зь Беларусьсю з 1 сакавіка.
У Беларусі тры гады дзейнічае закон аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасьляваенны пэрыяд. За адмаўленьне такога генацыду заводзяцца крымінальныя справы. Пачаліся нават суды над памерлымі ўдзельнікамі генацыду.
Стварэньне нэгатыўнага вобразу беларусаў, якія былі вымушаныя пераехаць у Літву, — гэта падступная апэрацыя Крамля і ягонага менскага сатэліта з адной мэтай: зрабіць зь беларусаў у вачах літоўцаў «страшылку» і тым самым адцягнуць увагу ад сапраўдных пагроз.
З раніцы 28 лютага некаторыя беларусы ў Літве пачалі скардзіцца на званкі зь незнаёмых нумароў. У Дэпартамэнтце міграцыі Свабодзе патлумачылі, ці маюць да гэтага дачыненьне.
1991 рубель 2 капейкі — такі сярэдні заробак у Беларусі быў у студзені. Гэта на 279 рублёў і 8 капеек менш, чым у сьнежні.
Нападніка, па інфармацыі польскіх СМІ, затрымалі цягам некалькіх гадзін. Ён пад вартай. Беларуска Лізавета ў крытычным стане знаходзіцца ў шпіталі.
«Тату аказвалі дапамогу ў турме, я не магу кагосьці абвінавачваць. Але на волі гэта маглі б зрабіць лепш», — кажа сын Ігара Ледніка.
Літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс тлумачыць, чаму Літва закрывае з 1 сакавіка яшчэ два памежныя пункты пропуску, заяўляе, што нельга меркаваць пра пазыцыю афіцыйнай Вільні па рэзкіх выказваньнях 1-2 парлямэнтароў і адказвае на пытаньне, ці назіраецца ў Літве стомленасьць ад беларускай тэмы.
Старшыня партыі БНФ палітвязень Рыгор Кастусёў сустрэў у вязьніцы гадавіну шлюбу, які з жонкай Ларысай узяў 44 гады таму.
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для людзей з інваліднасьцю ў бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітольд Ашурак і Ігар Леднік? Як зьдзекуюцца ў калёніі з палітвязьня Гундара, у якога няма нагі?
Ад 2020 году праз рэпрэсіі прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў. Праваахоўныя органы не спыняюцца ў пошуках ворагаў. Расказваем пра новыя мэтады іх працы.
У цэнтры Эўропы, у краіне з разьвітай мэдыцынай людзі, якія нават яшчэ не асуджаныя, пакутуюць ад антысанітарыі і ўкусаў вошай і клапоў. Расказваем, што адбываецца ва ўстановах беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы
Пазбаўлены фінансаваньня ад галоўнай арганізацыі Беларускі Чырвоны Крыж папрасіў улады зьбіраць для іх грошы з мэдыкаў. Расказваем, як гэта адбываецца і ці можна адмовіцца.
Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году. Навошта яму новая электаральная кампанія і ці сапраўды ён баіцца паўтарыць лёс Назарбаева? Што можа адбыцца ў выпадку фізычнай сьмерці Лукашэнкі? Адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Мінулая выбарчая кампанія была ў пэўным сэнсе ўнікальнай, не падобнай на ўсе папярэднія. Моцны ўплыў на яе аказалі пратэсты 2020 году. Для Лукашэнкі гэта кампанія найперш цікавая як рэпэтыцыя прэзыдэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца налета.
Генэральны сакратарыят Інтэрполу адказаў на запыт Радыё Свабода аб выкарыстаньні ягоных мэханізмаў уладамі Беларусі для перасьледу апанэнтаў за мяжой.
24 лютага трансьляцыю выступу Сьвятланы Ціханоўскай запусьцілі на больш як 2000 экранах у Беларусі. Сілавікі адсправаздачыліся аб затрыманьнях.
Пагаварылі зь беларусамі пра тое, як іхнае жыцьцё пагоршыцца, калі Літва закрые яшчэ два пераходныя пункты зь Беларусьсю.
Міністра аховы здароўя Хаджаева засмучаюць занадта высокія цэны ў прыватных мэдычных цэнтрах. Ён хоча іх зраўнаць зь дзяржаўнымі на заканадаўчым узроўні.
Паводле даўняй традыцыі, Аляксандр Лукашэнка прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з сынам Колем і пасьля галасаваньня адказаў на пытаньні журналістаў.
Заканчэньне расейска-ўкраінскай вайны можа быць значна бліжэйшым і хутчэйшым, чым сёньня многім здаецца.
Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добраахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі?
Злучаныя Штаты Амэрыкі ўводзяць новыя санкцыі супраць уладаў Расеі і Беларусі ў другую гадавіну расейскага нападу на Ўкраіну.
Паэзія, раманы, апавяданьні, пераклады і нават коміксы. Сярод соцень навінак літоўскай і сусьветнай літаратуры, прадстаўленых на штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, упершыню прадаюцца і кнігі па-беларуску.
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе, зь якім пасланьнем ішлі на выбары кандыдаты ад улады, адзначае, чым гэтая кампанія стала ўнікальнай, і адказвае на пытаньне, навошта і Лукашэнка, і сілавікі ўзмацняюць напружанасьць у грамадзтве і дзяржаве
У Вільні 23 лютага пройдзе чарговая сэсія Стратэгічнага дыялёгу «ЗША — Беларусь», які пачаўся 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
Улады Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў. Разам з журналістамі праекту «Схемы», Свабодзе ўдалося зьвязацца з тымі самымі дзецьмі, якіх прывозілі ў Беларусь, а пасьля вярнулі назад у акупаваныя Марыюпаль і Лісічанск.
Загрузіць яшчэ