Лукашэнка абвесьціў усеагульную мабілізацыю. На вайсковыя зборы будуць прызывацца ўсе ваеннаабавязаныя, у тым ліку жанчыны і хворыя. З кім і якім чынам будзе ваяваць Беларусь?
Адкуль узялася чупакабра? Хто нясе адказнасьць за эканамічны крызіс? Чаму зьнікла валюта з абменьнікаў і падаржэў бэнзын? Адказы шукайце ў новым шоў "Цырк за дротам" беларускага актора і музыкі Vinsent'а на Радыё Свабода
Гэтым разам Vinsent у новым выпуску Цырк за дротам кпіць зь беларускай міліцыі. У аснове кліпу — агітацыйны відэаролік, які нядаўна магілёўскае Упраўленьне ўнутраных справаў зьмясьціла ў інтэрнэце.
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік трапілі ў акруговую выбарчую камісію. З гэтага выпуску шоў Вінсэнта «Цырк за дротам» вы даведаецеся некаторыя скандальныя падрабязнасьці, як наганялі яўку на выбарах у Палату прадстаўнікаў.
YouTube зьняў усе абмежаваньні з новай перадачы «Цырк за дротам», прысьвечанай выбарам у Беларусі. У перадачы Vinsent у жартаўлівай манеры параўноўвае выбары ў Грузіі, ЗША і Беларусі.
Новы выпуск сатырычнай перадачы "Цырк за дротам" музыкі і актора Vinsent'a. Пра тое, як праходзяць выбары ў розных канцах плянэты - у Грузіі, ЗША і Беларусі.
Vinsent пра гей-прайд 2012.
Vinsent апавядае, як Пуцін лётаў з журавамі, а Лукашэнка вырашыў стаць зубрам. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў новым выпуску сатырычнай праграмы «Цырк за дротам».
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік вярнуліся з адпачынку і адкрылі новы навучальны год. Трэці выпуск «Цырку за дротам» — сатырычнай перадачы актора і музыкі Vinsent’a на Радыё Свабода.
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік атрымалі загад ад начальніка здабыць 25 мэдалёў на Алімпіядзе, але з трэскам праваліліся. Чаму – у новым выпуску сатырычнай перадачы Vinsent’a на Радыё Свабода «Цырк за дротам»
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік атрымалі загад ад начальніка здабыць 25 мэдалёў на Алімпіядзе, але з трэскам праваліліся.
Ад 21 жніўня і штотыдзень на Радыё Свабода — сатырычная праграма актора і музыкі Vinsent’а «Цырк за дротам».
Ад 21 жніўня і штотыдзень на Радыё Свабода – сатырычная праграма вядомага беларускага актора і музыкі Vinsent’а “Цырк за дротам”. Першы выпуск – пра плюшавы дэсант. 21 жніўня 2012