Актывіст Партыі БНФ Леанід Аўтухоў адным з найважнейшых сваіх дасягненьняў апошняга часу лічыць тое, што правёў у цэнтры Гарадка пікет па зборы подпісаў пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Кожная выбарчая кампанія прыводзіць у палітыку новых людзей. Яны выбіраюць не байкот, а ўдзел, рэгіструюць ініцыятыўныя групы і ідуць у народ. Наіўнасьць ці разьлік? Якая іх мэта? Ці сапраўды спадзяюцца стаць дэпутатамі? Што яны запярэчаць прыхільнікам байкоту? Адказы — у перадачы «Нестандартны кандыдат».
27-гадовы Ігар Случак невыпадкова называе сябе «кандыдатам ад сацыяльных сетак» — 60 працэнтаў сябраў ягонай ініцыятыўнай групы прыйшлі з інтэрнэту. Штодня Случак зьбірае подпісы сярод жыхароў Гомеля і потым дзеліцца ў Інтэрнэце статыстыкай і сваімі ўражаньнямі.