Кіраўніцтва Фэдэрацыі хакею Беларусі прыняло рашэньне спыніць ад 15 красавіка трэніровачны збор нацыянальнай каманды.
«UEFA ня мае паўнамоцтваў прыпыняць унутраныя лігі».
Шасьціразовы алімпійскі чэмпіён у гімнастыцы Віталь Шчэрба расказаў, як эпідэмія каранавірусу зьмяніла ягонае жыцьцё, а таксама падзяліўся сваім поглядам на тое, як змагаюцца з хваробай у Беларусі.
Цана пераносу Алімпійскіх гульняў у Токіё з 2020 на 2021 год будзе каштаваць Міжнароднаму алімпійскаму камітэту (МАК) некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
Нягледзячы на рост статыстыкі інфікаваных каранавірусам у Беларусі, беларуская фэдэрацыя футболу не зьбіраецца прыпыняць нацыянальнае першынства. У наступныя выходныя пройдуць матчы чацьвёртага туру.
«Расея мае законнае права правесьці чэмпіянат сьвету», — заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
Нягледзячы на працяг чэмпіянату, аматары футболу пачалі масава ігнараваць матчы. Застацца дома просяць нават самі клюбы.
Беларуская фэдэрацыя футболу агучыла каляндар чэмпіянату краіны ў другім па рангу дывізыёне — першай лізе.
Цяперашнія афіцыйныя абвінавачаньні — першыя, у якіх сьцьвярджаецца, што Расея і Катар атрымалі права правядзеньня чэмпіянатаў сьвету ў футболе, падкупіўшы чыноўнікаў FIFA.
Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе працягваецца нацыянальнае футбольнае першынство. 5 красавіка прайшоў матч паміж камандамі «Віцебск» і «Смалявічы». Беларуская фэдэрацыя футболу перанесла сустрэчу зь Віцебску ў Барысаў з прычыны складаных умоваў надвор’я.
Выканкам Беларускай асацыяцыі міні-футболу (БАМФ) прыняў рашэньне перанесьці пачатак фінальнай стадыі чэмпіянату краіны на два тыдні — з 11 на 25 красавіка.
Як паведамляе выданьне Трыбуна, сёньня пачалася фінальная сэрыя рэспубліканскага хакейнага турніру аматараў, у якой каманда Менскай вобласьці гуляла супраць каманды прэзыдэнта Лукашэнкі.
Міністэрства спорту рэкамэндавала спыніць спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў.
Беларуская фэдэрацыя футболу ня мае намеру ссоўваць каляндар 29-га па ліку жаночага першынства. Яно стартуе 16 красавіка, пройдзе ў тры колы і завершыцца 8 лістапада.
Заўзятары ўжо 9 беларускіх футбольных клюбаў падтрымалі акцыю самаізаляцыі і ня будуць актыўна падтрымліваць свае каманды з прычыны пандэміі каранавірусу.
Праз пандэмію каранавірусу адменены тэнісны турнір у Ўімблдане. Пра гэта ў сераду паведамілі арганізатары, адзначыўшы, што прынялі рашэньне «зь вялікім шкадаваньнем».
4 чэрвеня зборная Беларусі мелася гуляць у Тбілісі са зборнай Грузіі ў паўфінале адборачнага турніру да Чэмпіянату Эўропы.
Да пачатку пандэміі каранавірусу аўстраліец Шэйн Робінсан нават ня чуў пра існаваньне Слуцку. Але ўжо больш як тыдзень ніхто ў сьвеце ня можа пахваліцца, што робіць для славы гэтага гораду больш, чым ён.
Старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў перакананы, што ў Беларусі няма крытычнай сытуацыі з распаўсюдам каранавірусу, а значыць, нацыянальнае першынства будзе працягвацца.
«Мы ўсьведамляем, што нам „хтосьці хлусіць“, і праз складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў краіне мы перастаём наведваць хатнія і выязныя матчы нашай каманды».
Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) прыме канчатковае рашэньне наконт таго, дзе пройдзе чэмпіянат сьвету 2021 году і наступныя турніры, у канцы красавіка. Пра гэта паведаміў агенцтву ТАСС прэзыдэнт IIHF Рэнэ Фазэль.
Адкрыцьцё летніх Алімпійскіх гульняў у Токіё адбудзецца 23 ліпеня 2021 года, а Паралімпійскія гульні пачнуцца 24 жніўня. Адпаведныя даты ў панядзелак на прэс-канфэрэнцыі ў Токіё афіцыйна абвясьціў кіраўнік аргкамітэта «Токіё-2020» Ёсіра Моры.
Прадстаўляем меркаваньні вірусолягаў, фізіёлягаў і іншых экспэртаў пра тое, ці і як трэба рабіць фізычныя практыкаваньні падчас каранавіруснага крызісу.
Калі вы адчуеце голад на хакей у цяперашнім спартовым вакуўме, у вас ёсьць адзіны варыянт: уключыць трансьляцыю беларускай лігі, піша сёньня чэскае выданьне idnes.cz.
На сёньня вышэйшая ліга Беларусі па футболе — найлепшы турнір на плянэце. Акрамя Сінявокай, у футбол гуляюць толькі ў Нікарагуа.
Тэрмін дзеяньня забароны ня вызначаны.
Празь няўзгодненасьць расейскіх ведамстваў грамадзяне Беларусі ня могуць скарыстацца транзытам праз тэрыторыю Расеі, на што маецца распараджэньне расейскага ўраду, піша БелТА.
Футбольны чэмпіянат Беларусі — адзіны ў Эўропе, які не прыпынілі праз эпідэмію каранавірусу. Новы, 30-ы сэзон стартаваў 19 сакавіка, акурат у самы пік захворваньняў у сьвеце.
Прэм'ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ абвясьціў, што зробіць такую прапанову ў размове з прэзыдэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасам Бахам.
Галоўны чэмпіянат аўстралійскага футболу – А-Ліга – прыпынены прынамсі да 22 красавіка, паведаміла агенцтва Associated Press.
Паводле Паўнда, якога выданьне называе адным з самых уплывовых чальцоў IOC на працягу дзесяцігодзьдзяў, гульні, хутчэй за ўсё, будуць перанесеныя на 2021 год.
Адразу 20 чалавек селі на лаву падсудных у Маскоўскім раённым судзе Менску. 23 сакавіка тут пачаўся працэс у справе аб подкупе гульцоў футбольных камандаў найвышэйшага і першага дывізіёнаў, а таксама ў валейбольным чэмпіянаце Беларусі.
Дысцыплінарны каміэт Фэдэрацыі хакею Беларусі 23 сакавіка дыскваліфікаваў на год 7 хакеістаў, якія ўдзельнічалі ў дамоўным матчы «Дынама-Маладэчна» — «Магілёў».
«Беларуская прэм’ер-ліга ставіць пад пагрозу гульцоў, заўзятараў, судзьдзяў і пэрсанал клюбаў. У выніку яна стварае рызыку для насельніцтва краіны».
Былы футбаліст зборнай Беларусі Аляксандар Глеб, які нядаўна завяршыў кар’еру гульца, пракамэнтаваў Свабодзе сваё выказваньне ў брытанскай прэсе пра каранавірус у Беларусі.
Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ заявіў, што летнія Алімпійскія гульні 2020 года Токіё, магчыма, давядзецца адкласьці, калі спаборніцтвы ня змогуць адбыцца «ў поўным аб’ёме» праз пандэмію каранавірусу.
«Мы знаходзімся ў разгары глябальнага крызісу ў галіне аховы здароўя, які мае значна большае значэньне, чым спорт».
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазэль. Ягоныя словы цытуе сайт беларускай фэдэрацыі хакею. Такія захады могуць быць выкліканыя распаўсюдам каранавірусу.
Зборная Беларусі мела быць адной з 16 камандаў — удзельніц чэмпіянату.
Беларусь засталася адзінай краінай у Эўропе, дзе не скасавалі чэмпіянату ў футболе праз пандэмію каранавірусу.
19 сакавіка матчам «Энэргетык БДУ» — БАТЭ стартуе 30-ы чэмпіянат Беларусі па футболе.
Беларуская фэдэрацыя футболу патлумачыла, чаму прыняла рашэньне пачаць чэмпіянат краіны з гледачамі і без уліку пагрозы каранавірусу.
Чэмпіянат Эўропы па футболе перанесьлі на 2021 год у сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
Фэдэрацыя хакея Беларусі, якая напярэдадні аб’явіла аб прыпыненьні дзіцяча-юнацкіх спаборніцтваў пасьля рэкамэндацыяў Мінздароўя і рашэньняў Міністэрства спорту і турызму ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавірусу, паведаміла аб іх аднаўленьні з 17 сакавіка.
Кантынэнтальная хакейная ліга (КХЛ) прыняла рашэньне аб прыпыненьні розыгрышу на адзін тыдзень для арганізацыі і ўзгадненьня новага фармату правядзеньня другога этапу чэмпіянату з удзелам шасьці клюбаў.
Намесьнік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру спорту Генадзь Загародны рассказаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-5», што пры Міністэрстве спорту і турызму стварылі адмысловую рабочую групу, якая кантралюе стан спартоўцаў.
Прыпыненыя матчы ангельскай Прэм'ер-лігі. Чэмпіянат Эўропы па футболе могуць перанесьці на год.
Дзіцячы чэмпіянат у дзюдо мусіў пачацца 12 сакавіка.
Матч рэгулярнага чэмпіянату паўночнаамэрыканскай Нацыянальнай баскетбольнай лігі (НБА), у якім павінны былі сустрэцца «Аклахома» і «Юта», не адбыўся. Каранавірусам інфікаваны адзін зь лепшых гульцоў апошніх гадоў Рудзі Гобэр, ягоны тэст аказаўся станоўчым.
Знакаміты беларускі паўабаронца Аляксандар Глеб завяршыў кар’еру ва ўзросьце 38 гадоў.
Загрузіць яшчэ