Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдаткі Міжнароднага алімпійскага камітэту ад пераносу на год гульняў у Токіё складуць $800 млн


Краявіды Токіё
Краявіды Токіё

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) панясе выдаткі ў памеры прыкладна 800 млн даляраў у сувязі зь пераносам летняй Алімпіяды-2020 у Токіё на наступны год з прычыны пандэміі каранавірусу.

«Міжнародны алімпійскі камітэт чакае, што яму давядзецца панесьці выдаткі ў суме 800 млн даляраў за арганізацыю летняй Алімпіяды ў 2021 годзе. Гэтая сума будзе пакрыта самім МАК са сродкаў Алімпійскага фонду», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы МАК на сайце арганізацыі.

Згодна з паведамленьнем, акрамя іншага, у гэтую суму ўвайдзе пакет дапамогі ў памеры 150 млн даляраў. Ён будзе адрасаваны суб’ектам алімпійскага руху, уключна зь міжнародныя фэдэрацыямі, Нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі і іншымі арганізацыямі, каб яны маглі працягваць разьвіваць віды спорту і падтрымліваць сваіх атлетаў.

Такі фінансавы плян ухвалены выканаўчай радай Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Раней МАК і ўлады Японіі прынялі рашэньне праз пандэмію каранавірусу перанесьці Алімпіяду-2020 у Токіё на лета будучага году.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG