Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускага футбольнага чэмпіянату зьявіцца канкурэнт у Эўропе


Краявід на Фарэрскіх выспах, архіўнае фота
Краявід на Фарэрскіх выспах, архіўнае фота

9 траўня пачнецца футбольны чэмпіянат Фарэрскіх выспаў, паведамляе «Прэсбол». Сэзон меўся пачацца 8 сакавіка, але яго старт перанесьлі ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.

«Нам пашанцавала, што мы хутка ўзялі пад кантроль сытуацыю з пашырэньнем каранавірусу. Думаю, гэта добра для футболу Фарэрскіх выспаў. Мы можам атрымаць дадатковую ўвагу», – распавёў у інтэрвію NRK гулец фарэрскага клюбу Kí Klaksvik Оле Эрык Мітскоген.

На Фарэрскіх выспах пражывае каля 50 тысяч чалавек. Каранавірусную інфэкцыю COVID-19 выявілі ў 185 чалавек, 176 паправіліся. Пры гэтым няма ніводнай сьмерці. 20 красавіка ў краіне пачалі адкрываць школы і было абвешчана пра хуткі старт новага футбольнага сэзону. Верагодна, што першыя матчы пройдуць без гледачоў.

Раней Туркмэністан стаў другой акрамя Беларусі краінай у сьвеце, дзе на матчах дазволеная прысутнасьць гледачоў. Футбольны сэзон таксама працягваецца ў Нікарагуа і Таджыкістане, але пры пустых трыбунах.

Бурундзі – апошняя афрыканская краіна, дзе працягваўся чэмпіянат, прыпыніла яго тыдзень таму, хоць афіцыйна гэта ня зьвязваецца з пандэміяй каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG