Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не адна. У Туркмэністане пасьля перапынку аднавілі футбольны чэмпіянат 


Ашгабад, сталіца Туркмэністану
Ашгабад, сталіца Туркмэністану

Нягледзячы на пагрозу каранавірусу, у Туркмэністане аднавіўся футбольны сэзон. Нацыянальнае першынство было працягнута пасьля перапынку, які доўжыўся адзін месяц.

Міністэрства спорту краіны заявіла, што такое рашэньне «парадавала армію фанатаў» і было станоўча ўспрынятае гульцамі. Чарговы тур адкрылі «Алтын Асыр» і «Капэтдаг», з трыбунаў назіралі некалькі сотняў заўзятараў.

Унутраныя чэмпіянаты спыненыя практычна ва ўсім сьвеце, за выключэньнем Беларусі, Туркмэністану, Таджыкістану, Нікарагуа і Тайваня. І толькі ў дзьвюх першых краінах на стадыёнах дазволеная прысутнасьць гледачоў.

Туркмэністан афіцыйна не прызнаў выпадкаў інфікаваньня каранавірусам на сваёй тэрыторыі. Карэспандэнты Радыё Свабода раней паведамлялі, што людзей, якія публічна абмяркоўваюць пандэмію, затрымліваюць супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG