Чэмпіянат сьвету ў хакеі з шайбай 2021 году пройдзе ў сталіцах Беларусі і Латвіі. Такая інфармацыя зьявілася на афіцыйным сайце Міжнароднай фэдэрацыі хакея.
Раней прадстаўнікі фэдэрацыі ня выключалі магчымасьць правядзеньня на лета сусьветнага першынства ў Швейцарыі, дзе праз пандэмію каранавірусу чэмпіянат сьвету — 2020 быў скасаваны.
Аднак, як вынікае зь цяперашняга паведамленьня, швайцарскі бок адмовіўся ад першапачатковых плянаў і запусьціў працэс вяртаньня квіткоў заўзятарам.
Такім чынам, хакейны чэмпіянат адбудзецца, як і плянавалася раней, у Менску і Рызе ў траўні 2021 году.
Увесну 2014-га Беларусь ужо прымала сусьветнае першынства ў хакеі на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».