Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачала тэсты новай тэхналёгіі блякаваньня сайтаў і Telegram, — Reuters


© Shutterstock
© Shutterstock

Расія тэстуе новую тэхналёгію для эфэктыўнага блякаваньня мэсэнджэра Telegram ды іншых рэсурсаў, якія трапілі пад забарону, паведамляе Reuters са спасылкай на дакумэнт, копію якога мае агенцтва.

Тэставаньнем займаецца камісія з прадстаўнікоў ФСБ, «Роскомнадзора» і Міністэрства сувязі. Паводле зьвестак Reuters, лябараторныя выпрабаваньні новых сыстэмаў аналізу і фільтраваньня трафіку праходзяць з 6 жніўня ў падмаскоўным горадзе Рэутаў.

Раней намесьнік кіраўніка Міністэрства сувязі Аляксей Волін прызнаў немагчымым поўнае блякаваньне Telegram, як і ўсякіх іншых рэсурсаў у інтэрнэце, і назваў гэта «дадзенасьцю, зь якою трэба жыць».

У красавіку сёлета Таганскі суд Масквы задаволіў пазоў «Роскомнадзора» аб блякаваньні Telegram у Расеі ў сувязі з адмовай даць ключы для дэшыфраваньня допісаў карыстальнікаў.

З таго часу мэсэнджэр афіцыйна блякуюць. Гэта прывяло да парушэньняў у працы банкаў, інтэрнэт-крамаў, сацыяльных сетак, іншых сэрвісаў. Сам Telegram надалей працуе, хоць і са збоямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG