Заява аб ліквідацыі арганізацыі пададзеная Міністэрствам юстыцыі.
На сайце Беларускай фэдэрацыі практычнай стральбы гаворыцца, што яна была заснаваная ў 2008 годзе пры «садзейнічаньні і падтрымцы» тагачаснага старшыні цэнтральнага савета фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» генерал-маёра Юрыя Бародзіча. Мэта фэдэрацыі — «разьвіцьцё практычнай стральбы ў Рэспубліцы Беларусь».
«У лютым 2011 года Беларуская фэдэрацыя практычнай стральбы атрымала статус нацыянальнай фэдэрацыі па відзе спорту „практычная стральба“, што стварыла шырокія магчымасьці для працы фэдэрацыі па разьвіцьці практычнай стральбы ў Беларусі», — гаворыцца на партале арганізацыі.
- Бародзічу 67 гадоў, у савецкія гады працаваў у структурах КДБ СССР. У 1992–1995 гадах — начальнік групы «Альфа» КДБ Беларусі, у 1995–1998 — кіраўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта, у 1998–2004 — афіцыйны прадстаўнік беларускага КДБ пры ФСБ РФ.
- З 1997 па 2001 год узначальваў фэдэрацыю хакея Беларусі, у 2004–2013 — старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама».
- Практычная стральба — від стралковага спорту, носіць прыкладны характар, выкарыстоўваецца ў сілавых спэцпадраздзяленьнях розных краін. Праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы.
Форум