Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook паабяцаў змагацца з фэйкамі на карцінках і відэа


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сацыяльная сетка Facebook анансавала праверку на праўдзівасьць фота і відэа, апублікаваных карыстальнікамі.

Для гэтага будзе скарыстаная машынная апрацоўка водгукаў карыстальнікаў і наступная праверка фактаў адмысловай камандай, якая праверыць іхную праўдзівасьць. На відэа, апублікаваным адміністрацыяй сацсеткі, відаць толькі, як будуць шукаць здымкі, ідэнтычныя фэйкавым, або арыгіналы зьмененых фота.

У прыклад таксама прыводзіцца здольнасьць альгарытмаў распазнаць, што «фота акулы, якая плавае па шашы», насамрэч фальшывае.

The Wall Street Journal піша, што гэта ўсё робіцца, каб «закрыць дзірку», што дазваляла расейскім прапагандыстам прасоўваць фэйкавыя навіны ў часе прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. Сама сацсетка ня згадвае Расею ў анонсе «антыфэйкавых» захадаў.

Раней кампанія факусавалася на праверцы толькі фальшывых артыкулаў і спасылак на іх, а таксама на палітычнай рэкляме. Увесну заснавальнік Facebook Марк Цукербэрг заявіў, што кожны рэклямадаўца, які хоча разьмяшчаць палітычныя аб’явы, павінен быць вэрыфікаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG