Адначасова стала вядома, што ў Пэнтагоне схіляюцца да перадачы Ўкраіне зьнішчальнікаў F-16.
«Гэты кірунак досыць напружаны, бо Беларусь не спыняе падтрымк іРасеі ў вайне, якую яна разьвязала супраць Украіны».
Тым часам ідуць моцныя баі на Данбасе.
«Нават шакуе, што даводзіцца пераконваць міжнародных спартовых бюракратаў адмовіцца ад якой-небудзь падтрымкі дзяржавы-тэрарысткі», — заявіў Зяленскі.
Былы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у фільме BBC расказаў пра ракетную пагрозу Ўладзіміра Пуціна.
Беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў 26 студзеня пад Вуглядарам, пахаваюць у Варшаве. Дата разьвітаньня яшчэ не вядомая.
У Беларусі працягваюць выносіць крымінальныя прысуды за выказваньне салідарнасьці з Украінай ці выказаны намер паехаць ваяваць за яе свабоду.
У выніку стрэлу зьнішчаны чацьвёрты паверх аднаго з пад’ездаў.
Упершыню з восені 2022 году ўмовы надвор’я дазволілі паглядзець з космасу на аэрадром пад Мазыром, на якім сёньня знаходзяцца расейскія войскі, піша «Флагшток».
У Херсоне пад абстрэл расейскіх вайскоўцаў патрапіла лякарня, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны ў Фэйсбуку.
Афіцыйны Кіеў увёў новыя санкцыі, у тым ліку супраць беларускіх кампаній, за спрыяньне перасоўваньню расейскіх войскаў і асабовага складу.
Кіраўніцтва Кіева-Магілянскай акадэміі забараніла ўжываньне расейскай мовы ў сьценах навучальнай установы. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку сябар наглядальнай рады ВНУ, былы віцэ-прэм’ер Украіны Генадзь Зубко.
Пры ўдары ўкраінскага войска па казармах расейскіх вайскоўцаў у Макееўцы ў навагоднюю ноч страты расейскага боку з высокай ступеньню верагоднасьці перавысілі 300 чалавек, гаворыцца ў новай зводцы Мінабароны Вялікай Брытаніі.
Украінскія вайскоўцы на працягу 27 студзеня адбілі 12 нападаў расейскага войска ў Данецкай і Луганскай абласьцях, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба Ўзброеных сіл Украіны.
Вельмі малаверагодна, што гэта новы наступ будзе накіраваны на поўнач Украіны з тэрыторыі Беларусі, гаворыцца ў зводцы Амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны.
У апошнія дні некалькі заходніх саюзьнікаў Украіны аб’явілі, што плянуюць паставіць Кіеву баявыя танкі. Сярод іх ЗША, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Польшча, Канада, Нарвэгія, Гішпанія і Славакія.
У студзені ва Ўкраіне разгарэліся некалькі скандалаў, зьвязаных з паездкамі чыноўнікаў і народных дэпутатаў за мяжу падчас вайны.
На гэтым тыдні прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан у размове з вузкай групай журналістаў заявіў, што «Захад не разумее, што ва Ўкраіне час на баку Расеі».
Прыбытак расейскіх банкаў у 2022 годзе скараціўся ў 11,8 раза ў параўнаньні з паказчыкам 2021 году.
Свабодзе гэта стала вядома зь некалькіх крыніц. Лобаў ваяваў за Ўкраіну з 2015 году.
Фармальнай прычынай блякаваньня стаў распаўсюд інфармацыі, «накіраванай на дыскрэдытацыю расейскай арміі».
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі са спасылкай на атрыманыя ім дакумэнты паведамляе, што Эўрапейскі Зьвяз падрыхтаваў новы пакет санкцый супраць Беларусі за яе ролю ў падтрымцы поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч адказвае на пытаньне, ці вядзе Кіеў закулісныя перамовы зь Менскам; тлумачыць неадназначнасьць стаўленьня Ўкраіны да Сьвятланы Ціханоўскай і мяркуе, што ў Кіеве разумеюць: ніякія «ўгоды» зь Менскам нічога не гарантуюць.
ПВК «Вагнэр» вэрбуе зьняволеных у расейскіх калёніях для ўдзелу ў вайне з Украінай у абмен на памілаваньне.
PT-91 Twardy — мадэрнізаваны варыянт савецкага танка Т-72 з больш магутным рухавіком і сыстэмай кіраваньня агнём.
У Брусэлі амбасадары краін Эўразьвязу 27 студзеня абмяркоўваюць праект пастановы аб дадатковых санкцыях у дачыненьні да ўладаў Беларусі за іх саўдзел у ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Увараваньне можа пачацца раней, чым Кіеў атрымае нядаўна абяцаныя танкі з ЗША і Эўропы.
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць шэрагу расейскіх фізычных і юрыдычных асоб, сярод якіх віцэ-прэм'ер РФ, кіраўнік Татарстана, а таксама прадпрыемствы расейскага вайскова-прамысловага комплексу.
У Заграбе 26 студзеня дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам і міністрам замежных спраў Горданам Грлічам-Радманам.
Расейскія экспартэры ў 2022 годзе больш чым удвая павялічылі продажы ў краіны Балтыі звадкаванага вуглевадароднага газу, частка якога потым была прададзена Ўкраіне. Пра гэта паведамляе Reuters з спасылкай на крыніцы сярод трэйдараў і грузаперавозчыкаў у рэгіёне.
Першыя танкі Leopard 2 зь Нямеччыны прыбудуць ва Ўкраіну ўжо ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Пра гэта заявіў міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго не цікавіць сустрэча з прэзыдэнтам Расеі, а сам Уладзімір Пуцін пасьля ўварваньня ва Ўкраіну для яго ніхто.
Крывавыя наступствы чацьвярговага ўдару расейцаў па Ўкраіне. Пашкоджаньні і ахвяры ў 11 абласьцях.
Рашэньне прыняў Гомельскі абласны суд на закрытым працэсе.
Многія заходнія кампаніі далей вядуць бізнэс у Расеі, нягледзячы на санкцыі і ціск з боку палітыкаў. Менш за 10% фірмаў з Эўразьвязу і краін «Вялікай сямёркі» прадалі свае расейскія актывы пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Размова пра Натальлю Суславу, якая раней ужо пачула першыя абвінавачаньні.
Ад 24 лютага 2022 году, калі Расея пачала поўнамаштабную вайну ва Ўкраіне, загінулі блізу 20 беларускіх добраахвотнікаў, якія баранілі тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны
Паводле крыніц Радыё Свабода ў Брусэлі, яны ня маюць інфармацыі аб тым, што Ўкраіна блякуе ўдзел Сьвятланы Ціханоўскай у супольных з эўрапейцамі мерапрыемствах.
У заяве Палаты прадстаўнікоў адзначаецца, што рэзалюцыя Эўрапарлямэнту «мае прапагандысцкі характар».
Пасьля адпраўкі амэрыканскіх і нямецкіх танкаў ва Ўкраіну краіны NATO абмяркоўваюць пастаўкі Кіеву зьнішчальнікаў, нягледзячы на асьцярогі адносна магчымай эскаляцыі канфлікту.
Лукашэнка ўсімі спосабами «імкнецца ня быць уцягнутым непасрэдна ў вайну», — лічыць прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі.
Расейскія войскі ў ноч на 26 студзеня аднавілі ўдары па Ўкраіне бесьпілётнікамі-камікадзэ іранскай вытворчасьці «Шахед-136/131».
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заклікаў спартыўныя фэдэрацыі дапусьціць беларускіх і расейскіх спартоўцаў да спаборніцтваў у нэўтральным статусе пры выкананьні некаторых умоў, паведаміла 25 студзеня прэс-служба арганізацыі.
Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што частка ўкраінскага Данбаса знаходзіцца пад расейскім кантролем з траўня 2014 года. Гэта азначае, што супраць Расеі могуць быць разгледжаны тысячы пазоваў, якія тычацца злачынстваў, учыненых у гэтых раёнах.
Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый УЕФА перанёс месца правядзеньня матчу Супэркубка ў 2023 годзе з Казані ў прыгарад сталіцы Грэцыі, Атэнаў. Пра рашэньне было абвешчана на афіцыйным сайце арганізацыі 25 студзеня.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты перададуць Украіне 31 танк M1 Abrams.
Відэазварот прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага 25 студзеня апынуўся ў тэлевізійным этэры ў Белгарадзкай вобласьці Расеі, а таксама ў Краснадарскім краі, анэксаваным Крыме і Сэвастопалі.
Чыноўнік адзначыў, што цяпер Бундэстаг можа дапамагчы Ўкраіне сваімі зьнішчальнікамі Tornado і Eurofighter.
Пра гэта паведаміў агенцтву AFP сьпікер Усходняй групоўкі Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты.
Загрузіць яшчэ