Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Вугоршчыны Орбан: Украіна — нічыйная зямля


Украінкі праводзяць акцыю пратэсту супраць палітыкі вугорскага ўраду, Будапэшт, красавік 2022. Надпіс на плякаце: «Орбан, спыні падтрымку забойцаў»
Украінкі праводзяць акцыю пратэсту супраць палітыкі вугорскага ўраду, Будапэшт, красавік 2022. Надпіс на плякаце: «Орбан, спыні падтрымку забойцаў»

На гэтым тыдні прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан у размове з вузкай групай журналістаў заявіў, што «Захад не разумее, што ва Ўкраіне час на баку Расеі».

«Расея — велізарная краіна, і яна можа мабілізаваць вялізарную армію. Ва Ўкраіне заканчваюцца войскі», — сказаў вугорскі прэм’ер. У размове з журналістамі вугорскі прэмʼер параўнаў Украіну з «Аўганістанам» і назваў яе «нічыйнай зямлёй».

Орбан таксама заявіў, што ён «лідэр краіны, якая стаіць на правільным баку гісторыі».

Віктар Орбан
Віктар Орбан

Кіраўнік ураду Вугоршчыны даўно крытыкаваў пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні да Масквы, заяўляючы, што санкцыі шкодзяць Зьвязу, але не аслабляюць Расею і не дапамагаюць Украіне.

Сёньня ўкраінскае МЗС ахарактарызавала заявы вугорскага лідэра як «катэгарычна непрымальныя».

«Чарговая зьняважлівая заява Віктара Орбана на адрас Украіны. Такія заявы катэгарычна недапушчальныя. Будапэшт працягвае курс на сьвядомае разбурэньне вугорска-ўкраінскіх адносін, істотна падрываючы магчымасьць далейшага дыялёгу паміж дзьвюма суседнімі краінамі. Вугорскі амбасадар будзе выкліканы ў МЗС Украіны для шчырай размовы. Мы пакідаем за сабой права прымаць і іншыя меры рэагаваньня», — заявіў прэсавы сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG