Установа знаходзіцца ў Бухарэсьце. Праз ваенную экспансію расейцаў ва Ўкраіне і вялікую пагрозу Малдове румынскія ўлады вырашылі прыпыніць працу цэнтру расейскай культуры ў сваёй краіне.
Па падліках журналістаў, заснаваных на адкрытых крыніцах, на вайне ва Ўкраіне загінулі 14 093 расейцы, чые прозьвішчы вядомыя.
Старшыня камітэту замежных спраў Палаты прадстаўнікоў наведаў Кіеў праз дзень пасьля нечаканага візыту Джо Байдэна ва ўкраінскую сталіцу.
Гэта высьветлілася празь дзень пасьля ад’езду Байдэна з Украіны, дзе ён быў 20 лютага.
Прэмʼер-міністрка Італіі Джорджа Мэлёні ў аўторак падчас візыту ва Ўкраіну паабяцала далейшую падтрымку Кіеву ва ўмовах расейскага ўварваньня.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сталіцы Польшчы выступіў з нагоды першай гадавіны вайны Расеі супраць Украіны.
З палітолягам, кандыдаткай гістарычных навук, дасьледчыцай ва Ўнівэрсытэце Юстуса Лібіха ў нямецкім Гісэне Розай Турарбекавай абмяркоўваем зьяўленьне дакумэнту пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь.
У заяве Прыгожын сьцьвярджае, што міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу і кіраўнік Генэральнага штабу Валерый Герасімаў забаранілі перадаваць боепрыпасы байцам прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра.
Упаўнаважаны Офіса Сьвятланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўнівэрсытэту.
Сярод іншага новыя назвы атрымалі вуліцы Брэсцкая, Мазырская і Мінская.
У Белым доме і NATO раскрытыкавалі словы Ўладзіміра Пуціна, які 21 лютага выступіў з пасланьнем Фэдэральнаму сходу і скардзіўся на пагрозу Расеі з боку краін Захаду, а таксама заявіў, што Расея прыпыняе свой удзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеньнях.
«Проста пасярод вуліцы, ва ўласных дамах і на працоўных месцах мірныя жыхары Херсону атрымлівалі раненьні і паміралі. Цяпер вядома пра 5 загінулых і 16 параненых», — паведамілі ва ўкраінскім войску.
Падчас візыту ў Кіеў 20 лютага Джо Байдэна суправаджала толькі невялікая каманда — некалькі блізкіх памочнікаў, лекары, фатограф і целаахоўнікі.
Ва ўкраінскай спэцслужбе паведамілі, што Максім Зязюльчык спрабаваў «выдаць сябе за „шараговага“ баявіка і гэтым самым утаіць сваю прыналежнасьць да беларускай спэцслужбы».
Вучэньні плянавыя. Вайскоўцы вучацца абараняць аб’екты крытычнай інфраструктуры.
«Мы разумеем, што ад нашай вытрымкі залежыць, застанецца ўзброены канфлікт ва Ўкраіне ў цяперашніх рамках ці стане больш маштабным», — падкрэсьліў Валер Равенка.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, зыходзячы «зь іншага незалежнага аналізу», заявілі, што з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіне загінулі больш за 16 тысяч мірных жыхароў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У беларускіх установах адукацыі ідзе збор дапамогі «дзецям Данбасу». Бацькам прапаноўваюць добраахвотна прынесьці канцылярскія рэчы, прадукты, цацкі і сродкі гігіены.
Злучаныя Штаты прадставілі Ўкраіне чарговы пакет вайсковай дапамогі коштам $460 млн, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны ЗША.
Кароль Вялікай Брытаніі Карл III наведаў ваенны лагер у графстве Уілтшыр на поўдні Англіі, дзе сустрэўся з вайскоўцамі Узброеных сіл Украіны, піша The Daily Mail.
Мяркую, калі б Лукашэнка ведаў пра пляны прэзыдэнта Байдэна наведаць Кіеў, то наўрад ці запрашаў бы яго ў Менск. Хаця б дзеля таго, каб не было такога выразнага кантрасту паміж мроямі, фантазіямі і — рэальнасьцю.
На канале Свабода Premium разам з старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам падсумоўваем вынікі сустрэчаў Ціханоўскай і яе каманды падчас Мюнхэнскай канфэрэнцыі, абмяркоўваем беларускі кантэкст неабвешчанага візыту прэзыдэнта ЗША ў Кіеў.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла сёньня на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства «Эўранэст».
Згодна з інфармацыяй украінскага ўраду, цяпер статус унутрана перамешчаных асобаў маюць больш як 4,8 мільёна грамадзян. Яшчэ каля 8 мільёнаў украінскіх грамадзян з пачатку расейскага ўварваньня выехалі з Украіны ў краіны Эўразьвязу.
Кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі абвясьціў пра абмежаваньне руху для беларускіх грузавых аўтамабіляў на памежным пераходзе Кукурыкі — Казловічы. Рашэньне ўступіць у сілу ў аўторак а 19-й.
Японія далучылася да санкцый ЗША, Вялікай Брытаніі і Эўразьвязу супраць Расеі з прычыны яе ўварваньня ва Ўкраіну і надае Кіеву гуманітарную і эканамічную падтрымку.
19 лютага Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла, што расейцы заблякавалі ратацыю экспэртаў МАГАТЭ на Запароскай АЭС. Рэакцыі МАГАТЭ на гэта пакуль няма.
Перад гэтым стратэгічная авіяцыя ЗША маніторыла польска-ўкраінскую мяжу. Тым часам ва Ўкраіне цягам 1,5 гадзіны гучала паветраная трывога.
Нядаўна стала вядома, што хімічную прадукцыю зь Севастопаля будуць пастаўляць у Беларусь. Паглядзелі, якія яшчэ сумесныя праекты ёсьць у беларусаў з украінскім паўвостравам, акупаваным Расеяй.
20 лютага сабралі пасяджэньне Савету бясьпекі Беларусі, на якім разглядаюць зьмены ў Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі 2010 году і стварэньне народнага апалчэньня.
Ва Ўкраіне 20 лютага — дзень памяці герояў, якія загінулі дзевяць гадоў таму ў часе масавых акцый пратэсту супраць адмовы ўладаў ад эўрапейскай інтэграцыі.
Паводле ўкраінскага заканадаўства, у выпадку, калі пэтыцыю падтрымаюць 30 тысяч грамадзян, яе абавязаны разгледзець прэзыдэнт Украіны.
Драматург, рэжысэр, грамадзкі дзеяч і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра тое, як стаў выкладчыкам Ейльскага ўнівэрсытэту ЗША і як перайшоў з расейскай мовы на беларускую.
Колькасьць беларускага войска пры неабходнасьці можа быць павялічана да 1,5 — 2 мільёнаў чалавек.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў аб намеры «скласьці канкурэнцыю» стваральніку «ПВК Вагнера» Яўгену Прыгожыну і пасьля завяршэньня працы на дзяржслужбе адкрыць сваю прыватную ваенную кампанію. Раней разам з Прыгожыным Кадыраў адкрыта крытыкаваў Мінабароны Расеі.
Польскія палітыкі чакаюць ад афіцыйнага Менска «чаго заўгодна».
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», у судзе Маскоўскага раёна Менска 31 студзеня асудзілі ўладальніка бара «Банки-Бутылки» Андрэя Жука і ягоную жонку Марыю.
Расея пачынае маштабныя ядзерныя вучэньні на фоне візыту ў Эўропу прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, гаворыцца ў паведамленьні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны.
На міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне адбылася сустрэча з прадстаўнікамі расейскай апазыцыі. У ёй прынялі ўдзел Міхаіл Хадаркоўскі, Гары Каспараў, Жанна Нямцова і прадстаўніца праваабарончай групы «Мэмарыял» Ірына Шчарбакова.
Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль у нядзелю выступіў на міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне. Ён заклікаў сусьветную супольнасьць узмацніць і, галоўнае, паскорыць вайсковую дапамогу Ўкраіне.
Стала вядома, пра што дамовіліся Сьвятлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
Рэкамэндацыі ААН дапусьціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў 2024 году ў Парыжы працягвае выклікаць спрэчкі. Асабліва тое, што ў афіцыйныя дэлегацыі ўвойдуць толькі тыя, хто ляяльны рэжымам Пуціна і Лукашэнкі.
Расея можа задзейнічаць частку беларускага вайскова-прамысловага комплексу ў рамках спробаў пераўзбраеньня расейскага войска для зацяжной вайны з Украінай, лічаць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Афіцыйны Менск не падтрымае рэзалюцыю Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прымеркаваную да гадавіны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, заявіў пастаянгы прадстаўнік Беларусі Валянцін Рыбакоў на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку.
Макс Калесьнікаў, у мінулым ваенны блогер, маркетоляг, рэстаратар і журналіст, трапіў у расейскі палон у сакавіку 2022 году і прабыў там 11 месяцаў.
Пра гэта заявіў член Палітбюро ЦК Кампартыі Кітаю Ван І на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, паведамляе «Коммерсант».
Раніцай 18 лютага Расея зноў абстраляла Ўкраіну ракетамі. Паветраныя Сілы УСУ паведамілі, што былі выпушчаныя мінімум чатыры крылатыя ракеты «Калібр».
Расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» страціла ў вайне супраць Украіны больш за 30 тысяч чалавек забітымі і параненымі, паведаміў 17 лютага са спасылкай на дадзеныя выведкі ЗША Белы дом.
Аналітыкі Цэнтру супрацьдзеяньня дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны лічаць, што расейцы спадзяюцца стварыць усе ўмовы новага наступу з тэрыторыі Беларусі ў канцы 2023 году.
Загрузіць яшчэ